Жыгімонт II Аўгуст

вялікі князь літоўскі (1544-1572), кароль польскі (1548-1572)

Жыгімонт Аўгуст (1 жніўня 1520 — 7 ліпеня 1572, Кнышын) — вялікі князь літоўскі (1544—1572), кароль польскі (1548—1572). Сын Жыгімонта Старога і Боны Сфорца.

Жыгімонт II Аўгуст
літ.: Žygimantas Augustas
кароль польскі[d]
20 лютага 1530 — 7 ліпеня 1572
Нараджэнне 1 жніўня 1520[1]
Смерць 7 ліпеня 1572 (51 год)
Месца пахавання
Род Ягелоны
Бацька Жыгімонт I Стары
Маці Бона Сфорца
Жонка Елізавета Аўстрыйская[2], Барбара Радзівіл[2][3] і Кацярына Аўстрыйская[d][2]
Дзеці Barbara Woroniecka[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Прыжыццёвая гравюра-партрэт Жыгімонта Аўгуста (1554)
Жыгімонт Аўгуст. Малюнак Яна Матэйкі

Біяграфія

правіць

У 1522 сойм ВКЛ даў гарантыю Жыгімонту Старому, што пасля яго смерці Жыгімонт Аўгуст будзе абраны вялікім князем. У 1526 пасля смерці апошніх мазавецкіх князёў Бона Сфорца намагалася перадаць Мазавецкае княства Жыгімонту Аўгусту, але яно было далучана проста да Польшчы. На сойме ВКЛ у кастрычніку 1529 года Жыгімонт Аўгуст абраны вялікім князем пры жыцці бацькі, а 18 снежня на польскім сойме Жыгімонт Стары дамогся абрання сына польскім каралём. Каранаваны ў Кракаве 20 лютага 1530, але рэальная ўлада ў Польшчы і ВКЛ засталася ў Жыгімонта Старога.

У 1543 годзе быў арганізаваны шлюб Жыгімонта Аўгуста з дачкой спадчынніка Свяшчэннай Рымскай імперыі Фердынанда — эрцгерцагіняй Елізаветай.

У 1544 Жыгімонт Аўгуст атрымаў рэальную ўладу ў ВКЛ, але Жыгімонт Стары захоўваў правы кантролю над выдаткамі велікакняжацкага скарбу.

 
Смерць Барбары Радзівіл. Карціна Юзафа Зімлера, 1860

У 1547 Жыгімонт Аўгуст пабраўся шлюбам з Барбарай Радзівіл. У выніку гэтага шлюбу браты Барбары Мікалай Радзівіл Руды і Мікалай Радзівіл Чорны занялі пануючае становішча ў ВКЛ, і пэўны час Жыгімонт Аўгуст быў пад іх уплывам. Жыгімонт Стары і Бона Сфорца былі супраць гэтага шлюбу, як і значная частка польскіх магнатаў.

Пасля смерці бацькі (1548) Жыгімонт Аўгуст стаў поўнаўладным каралём і вялікім князем. Заключыў тайны дагавор аб узаемнай дапамозе з каралём Чэхіі і Венгрыі Фердынандам I Габсбургам. Гэты саюз быў замацаваны, калі пасля смерці Барбары Радзівіл (1551) Жыгімонт Аўгуст пабраўся шлюбам з эрцгерцагіняй Екацярынай, сястрой сваёй першай жонкі. Пазней адмовіўся ад саюзу з Габсбургамі.

Знешняя палітыка

правіць

Знешняя палітыка Жыгімонта Аўгуста была накіравана на захаванне мірных стасункаў з суседнімі дзяржавамі. Герцагства Прусія заставалася васалам Польшчы. Стасункі з Швецыяй палепшыліся, калі ў 1568 сталец там заняў Юхан III, швагер Жыгімонта Аўгуста. Але адносіны з Маскоўскай дзяржавай былі кепскія, Іван IV пачаў Лівонскую вайну (1558—1582), якая падштурхнула ВКЛ да заключэння Люблінскай уніі (1569).

Унутраная палітыка

правіць

Унутраная палітыка Жыгімонта Аўгуста была накіравана на паляпшэнне становішча і павелічэнне ўплыву сярэдняй шляхты. На сойме 15621563 гг. падтрымаў рэформу скарбу, судоў і войска. Вяртаў сабе землі, раздадзеныя магнатам з 1504. У выніку рэформ былі павялічаны прыбыткі дзяржаўнага скарбу. Садзейнічаў правядзенню Валочнай памеры ў ВКЛ. Пачаў стварэнне ваенна-марскога флоту Польшчы, стварыў Марскую камісію. Падчас яго праўлення пашырылася рэфармацыя розных плыняў. Праводзіў палітыку талерантнасці ў адносінах да ўсіх канфесій. Віленскім прывілеем (1563) пацвердзіў роўнасць правоў праваслаўнага і каталіцкага баярства ВКЛ. Зацвердзіў Статут Вялікага Княства Літоўскага (1566). У апошнія гады свайго ўладарання пад ціскам каталіцкай царквы дазволіў дзейнасць езуітаў у Польшчы (з 1564) і ў ВКЛ (з 1569), што стала пачаткам контррэфармацыі. Быў мецэнатам, падтрымліваў мастакоў, архітэктараў, музыкантаў, акцёраў. Яго ўладарства было перыядам росквіту Адраджэння ў ВКЛ.

Смерць

правіць

Памёр, не пакінуўшы нашчадкаў, на ім скончылася мужчынская галіна дынастыі Ягелонаў. У сваім палітычным тастаменце раіў шляхце прытрымлівацца саюзу з Францыяй і абраць на прастол караля і вялікага князя французскага прынца. Гэта была ажыццёўлена на элекцыйным сойме (1573) — быў абраны Генрык Валезы.

Галерэя

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

Літаратура

правіць