Ян Алёйзы Матэ́йка (польск.: Jan Alojzy Matejko; 24 чэрвеня 1838, Кракаў — 1 лістапада 1893, Кракаў) — польскі мастак.

Ян Матэйка
польск.: Jan Matejko
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні польск.: Jan Matejko
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1838(1838-06-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лістапада 1893(1893-11-01)[5][6][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Franciszek Ksawery Matejko[d]
Маці Joanna Karolina Rossberg[d]
Жонка Teodora Matejko[d]
Дзеці Helena Unierzyska[d], Q124611187? і Q124618387?
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр гістарычны жывапіс, партрэтны жывапіс[d], анімалістычны жывапіс[d] і рэлігійны жывапіс[d]
Вучоба
Уплыў Władysław Łuszczkiewicz[d], Wojciech Stattler[d] і Feliks Szynalewski[d]
Уплыў на Maurycy Gottlieb[d], Яцак Мальчэўскі, Józef Mehoffer[d], Станіслаў Выспяньскі, Maria Dulębianka[d], Aleksander Augustynowicz[d], Stanisław Grocholski[d] і Stanisław Leopold Daczynski[d]
Член у
Узнагароды
Ордэн Жалезнай кароны кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жыццяпіс

правіць

Нарадзіўся дзевятым з адзінаццаці дзяцей у сям'і Матэйкаў. Маці памерла рана і старэйшы брат Францішак меў глыбокі ўплыў на адукацыю Яна Матэйка. У 1852 годзе, калі яму было 14 гадоў, Матэйка пачаў навучацца ў Кракаўскай Акадэміі мастацтваў. Яго настаўнікамі былі сярод іншых Войцех Карнэлі Сатлер (Wojciech Korneli Sattler) і Уладзіслаў Лушкевіч (Władysław Łuszczkiewicz). Яшчэ тады Ян Матэйка меў сур'ёзныя праблемы з вачамі, але нягледзячы на гэта ён лічыўся адным з самых таленавітых вучняў акадэміі. Пасля заканчэння акадэміі ў 1858 годзе Матэйка быў два гады вучням Германа Абшутца (Hermann Anschütz) ў Мюнхене. З 1859 па 1860 гады мастак працаваў у Вене з Крысціянам Рубенам (Christian Ruben), вярнуўся ў Кракаў і ў 1873 годзе заняў пасаду дырэктара Акадэміі мастацтваў.

У Матэйка і яго жонкі Тэадоры было пяцёра дзяцей, самая малодшая дачка памерла незадоўга пасля нараджэння.

нумар назва дата напісання памеры знаходзіцца ілюстрацыя
1. Станьчык 1862 120 × 88 cм Нацыянальны музей у Варшаве  
2. Казанне Скаргі 1864 224 × 397 cм Каралеўскі замак у Варшаве  
3. Польшча — год 1863 1864?
1879
232 cм Музей Чартарыйскіх у Кракаве  
4. Рэйтан 1866 282 × 487 cм Нацыянальны музей у Варшаве  
5. Люблінская унія 1869 298 × 512 cм Любельскі музей у Любліне  
6. Стэфан Баторый пад Псковам 1872 322 × 545 cм Каралеўскі замак у Варшаве  
7. Астраном Капернік, размаўляе з Богам 1873 225 × 315 cм Калегіум новага Ягелонскага універсітэта  
8. Усталяванне звона Жыгімонта 1874 94 × 189 cм Нацыянальны музей у Варшаве  
9. Смерць караля Пшэмысла II 1875 Galeria Nowoczesna w Zagrzebiu  
10. Бітва пад Грунвальдам 1878 426 × 987 cм Нацыянальны музей у Варшаве  
11. Пруская дань 1880-82 388 × 875 cм Нацыянальны музей у Кракаве  
12. Ян III Сабескі пад Wiedniem 1883 Ватыканскі музей  
13. Wernyhora 1883-84 290 × 204 cm Нацыянальны музей у Кракаве  
14. Залажэнне акадэміі Lubrańskiego у Познані 1886 Нацыянальны музей у Познані  
15. Касцюшка пад Рацлавіцамі 1888 450 × 890 cм Нацыянальны музей у Кракаве  
16. цыкл Dzieje cywilizacji w Polsce 1888
17. Прыход хрысціянства 1889 79 × 120 cм Нацыянальны музей у Варшаве  
18. Канстытуцыя 3 мая 1891 247 × 446 cм Каралеўскі замак у Варшаве  

Крыніцы

правіць
  1. Jan Matejko // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б Матейко Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/matejko-jan/ Праверана 30 жніўня 2022.
  5. Jan Matejko
  6. Jan Matejko // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

правіць