Сербская акадэмія навук і мастацтваў
Сербская акадэмія навук і мастацтваў (сербск.: Српска академија наука и уметности) — вышэйшая навуковая і асветніцкая ўстанова Сербіі.
Сербская акадэмія навук і мастацтваў | |
---|---|
Арыгінальная назва | сербахарв.: Srpska akademija nauka i umetnosti |
Дата заснавання | 7 лістапада 1841 |
Сайт | sanu.ac.rs (серб.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьБыла заснавана 1 лістапада 1886 года як Сербская каралеўская акадэмія навук, якая дзейнічала па законе (Статуту), распрацаваным Нацыянальным сходам і падпісаным каралём Міланам I Абрэнавічам. Першыя 16 акадэмікаў былі прызначаны каралём 5 красавіка 1887 года. Тады ж сфарміраваліся чатыры аддзяленні.
Пасля ўключэння ў склад сацыялістычнай Югаславіі ў 1947 годзе атрымала назву «Сербская акадэмія навук». Пазней законам 1960 года была ўстаноўлена сучасная назва.
З 1909 па 1952 год Акадэмія размяшчалася на Бранкавай вуліцы (дом № 15). Пасля разбурэння будынка ў 1963 годзе рэзідэнцыя перамясцілася на вуліцу Князя Міхаіла (дом № 35, будынак пабудовы 1923—1924 гадоў).
Старшыні
правіцьПершым прэзідэнтам быў прызначаны ўрач і батанік Ёсіф Панчыч. Яго, а таксама першых членаў Акадэміі абраў кароль Мілан Абрэнавіч у адпаведнасці з зацверджаным Скупшчынай (парламентам) законам[1].
Прэзідэнт, згодна з артыкулам 24 Закона аб Акадэміі навук і мастацтваў, абіраецца Скупшчынай. Галасаванне таемнае, перамагае кандыдат, які набраў не менш за 50% галасоў. У выпадку адсутнасці пераможца праз два тыдні праводзіцца паўторнае галасаванне[2].
Прэзідэнт з’яўляецца прадстаўніком акадэміі і выступае ад яе імя. Ён склікае пасяджэнні Скупшчыны, Прэзідыума і Выканаўчага камітэта, кантралюе іх дзейнасць, а таксама выконвае шэраг іншых функцый[3].
- 1887—1888 — Ёзіф Панчыч
- 1888—1889 — Чэдаміль Міятавіч
- 1892—1895 — Дзімітрые Нешыч
- 1896—1899 — Мілан Мілічэвіч
- 1899 — Ёван Рістыч
- 1899—1900 — Сіма Лазаніч
- 1900—1903 — Ёван Мішкавіч
- 1903—1906 — Сіма Лазаніч
- 1906—1915 — Стоян Навакавіч
- 1915—1921 — Ёван Жуёвіч
- 1921—1927 — Ёван Цвііч
- 1928—1931 — Слабадан Ёванавіч
- 1931—1937 — Багдан Гаврылавіч
- 1937—1960 — Аляксандр Беліч
- 1960—1965 — Ілія Джурычыч
- 1965—1971 — Вялібор Глігарыч
- 1971—1981 — Павле Савіч
- 1981—1994 — Душан Каназір
- 1994—1998 — Аляксандр Дэспіч[4]
- 1999—2003 — Дзеян Медакавіч
- 2003—2015 — Нікола Хайдзін[5]
- З 2015 года — Уладзімір Косціч
Аддзяленні
правіцьУ цяперашні час акадэмія налічвае 8 аддзяленняў па галінах веды і мастацтваў:
- Аддзяленне матэматыкі, фізікі і геанавук;
- Аддзяленне хімічных і біялагічных навук;
- Аддзяленне тэхнічных навук;
- Аддзяленне медыцынскіх навук;
- Аддзяленне мовы і філалогіі;
- Аддзяленне грамадскіх навук;
- Аддзяленне гістарычных навук;
- Аддзяленне мастацтваў (раней «аддзяленне выяўленчых і музычных мастацтваў», перайменавана пры абнаўленні статута ў кастрычніку 2020 года[6]).
Заўвагі
правіць- ↑ Гордана Радојчић-Костић. Српска краљевска академија (1886-1890) (серб.). Сайт Сербской академии наук и искусств. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2020. Праверана 19 сакавіка 2019.
- ↑ Slobodan Bubnjević. Novi predsednik i novi akademici (серб.). Журнал «Vreme». Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2017. Праверана 19 сакавіка 2019.
- ↑ Статут Српске академије наука и уметности (серб.). Сайт Сербской академии наук и искусств. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2021. Праверана 19 сакавіка 2019.
- ↑ Органи управљања САНУ (серб.). Српска академија наука и уметности. — (мемориальная доска, перечисляющая председателей САНУ с основания по 1998 год). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2018. Праверана 5 мая 2018.
- ↑ Никола Хајдин, Одељење техничких наука, редовни члан (серб.)(недаступная спасылка). Српска академија наука и уметности. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2018. Праверана 5 мая 2018.
- ↑ Статут Српске академије наука и уметности (серб.). Српска академија наука и уметности (Београд, октобар 2020. године). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 11 красавіка 2021.