Фердына́нд I Га́бсбург (10 сакавіка 1503 — 25 ліпеня 1564) — аўстрыйскі эрцгерцаг з 1521 года, кароль рымлян з 1531 года, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1558 года.
Фердынанд I |
---|
Ferdinand I. |
|
|
|
|
Папярэднік |
Карл V |
---|
Пераемнік |
Максіміліян II |
---|
|
Папярэднік |
Людовік II |
---|
Пераемнік |
Максіміліян II |
---|
|
Нараджэнне |
10 сакавіка 1503(1503-03-10)[1][2][…]
|
---|
Смерць |
25 ліпеня 1564(1564-07-25)[1][2][…] (61 год)
|
---|
Месца пахавання |
|
---|
Род |
Габсбургі |
---|
Бацька |
Філіп I Прыгожы[5] |
---|
Маці |
Хуана I Вар’ятка[5] |
---|
Жонка |
Ганна Ягелонка[5][6] |
---|
Дзеці |
Іаана Аўстрыйская[d][5], Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі[5], Барбара Аўстрыйская[d], Маргарэт Аўстрыйская[d][7], Элеанора Аўстрыйская[d], Кацярына Аўстрыйская[d], Магдаліна Аўстрыйская[d], Марыя Аўстрыйская[d], Фердынанд II[d], Ганна Аўстрыйская[5], Максіміліян II Габсбург[5], Елізавета Аўстрыйская, Іаган Аўстрыйскі[d][7], Алена Аўстрыйская[d] і Урсула фон Габсбург[d][7] |
---|
Веравызнанне |
Каталіцкая Царква |
---|
Дзейнасць |
арыстакрат, манарх, палітык |
---|
Узнагароды |
|
---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Актыўны ўдзельнік барацьбы супраць княжацкай Рэфармацыі ў Германіі, якая падрывала пазіцыі імператарскай улады. Разам з тым, прыхільнік памяркоунай рэформы каталіцкай царквы, схіляўся да кампрамісу з пратэстантамі і гусітамі, на Трыдэнцкім саборы (1545—1563) спрабаваў дабіцца скасавання цэлібату і надання міранам права прычашчацца з чашы. Адзін з ініцыятарау заключэння Аўгсбургскага рэлігійнага міру 1555.
Як кіраўнік Аўстрыі, Багеміі і Каралеўскай Венгрыі, Фердынанд прыняў палітыку цэнтралізацыі і, агульнага з іншымі манархамі свайго часу, будаўніцтва абсалютнай манархіі. У 1527 ён выдаў канстытуцыю для сваіх спадчынных абласцей і ўсталяваў палітыку на аўстрыйскі лад у Прэсбургу для Венгрыі, у Празе для Багеміі, і ў Брэслау для Сілезіі. Апазіцыя ў тых царствах вымусіла Фердынанда саступіць незалежнасць гэтых устаноў ад назірання Аўстрыйскім урадам (1559).
У 1547 войскі Багеміі, паўсталі супраць Фердынанда пасля таго, як ён загадаў, ім выступіць супраць нямецкіх пратэстантаў. Пасля захопу Прагі з дапамогай іспанскіх сіл яго брата Карла V, ён прыняў зваротныя меры, абмяжоўваючы прывілеі гарадоў Багеміі і ўстанаўліваючы новую бюракратыю каралеўскіх службовых асоб, для кіравання гарадскімі ўладамі. Фердынанд быў выступаў супраць пераўтварэнняў. Дапамагаў каталіцкай царкве весці вайну супраць пратэстанства. Напрыклад, у 1551 ён запрасіў езуітаў у Вену, і ў 1556 у Прагу. Нарэшце, у 1561 Фердынанд аднавіў Мітраполію Прагі, якая была папярэдне ліквідаваная з-за поспеху пратэстантаў. Фердынанд памёр у Вене, пахаваны ў Празе.
Фердынанд у беларускай гісторыіПравіць
Партрэт Ганны Ягелонкі. Марцін Кобер (1595)
На венскім кангрэсе 1515, у выніку дыпламатычнай місіі Мікалая Радзівіла (сына Мікалая Старога), які атрымаў за гэта тытул імперскага князя, дасягнутая дамоўленасць аб шлюбе Фердынанда з Ганнай Ягелонкай, дачкой чэшскага і венгерскага караля Уладзіслава Ягелона, унучкай Казіміра (шлюб заключаны ў 1521), і аб магчымасці пераходу Чэхіі і Венгрыі ад Ягелонаў да Габсбургаў. Жыгімонт II Аўгуст быў двойчы (1543—1545 і з 1553) жанаты з дачкамі Фердынанда і Ганны Ягелонкі: Лізаветай (1526—1545) і Кацярынай (1533—1572), адным з ініцыятараў гэтых шлюбаў быў Мікалай Радзівіл Чорны. Пасля разгрома Венгрыі туркамі пры Мохачы ў 1526 і гібелі свайго швагра Людовіка II Ягелона Фердынанд абраны каралём Чэхіі і Венгрыі, што выклікала серыю грамадзянскіх войн паміж прыхільнікамі яго і венгерскага магната Янаша Запальяі, таксама абранага венгерскім каралём і падтрыманага Польшчай. Жорстка падавіу рух за незалежнасць Чэхіі, спрыяў кансалідацыі спадчынных уладанняў аўстрыйскіх Габсбургаў у адзіны дзяржаўны комплекс. Карыстаўся папулярнасцю ў «сепаратысцкай» часткі беларуска-літоўскага грамадства, якая бачыла ў Габсбургах процівагу Польшчы. Яго паслы ў Вільні у 1528 адзначалі, што літоўскія паны-рада больш спрыяюць Габсбургам, чым палякі, апрача Канстанціна Астрожскага, які сімпатызаваў Запальяі. Выхадцы з ВКЛ непасрэдна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях на баку Фердынанда, як, напрыклад, І. Перасветаў, які ў 1535 быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара Пятра Рарэша. У 1532 Ілья Астрожскі, насуперак рашэнням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фердынанду выставіць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з Турцыяй. У 1535—1539 у батанічным садзе Фердынанда ў Празе працаваў Ф. Скарына, па некаторых звестках, быў яго асабістым урачом.