Адкрыць галоўнае меню

Род Вітэльсбахаў

(Пасля перасылкі з Вітэльсбахі)

Вітэльсбахі (ням.: Wittelsbach) — нямецкі феадальны род, які з канца XII стагоддзя і да канца Першай сусветнай вайны кіраваў Баварыяй, а таксама некаторымі бліжэйшымі землямі. Спрабавалі выводзіць сваё паходжанне ад Луітпольдынгаў.

Вітэльсбахі
Wappen des Herzogs in Bayern (Haus Wittelsbach).png
Краіна Сцяг Баварыі Баварыя
Родапачынальны дом Луітпольдынгі
Тытулы
  • герцагі і каралі Баварыі
  • курфюрсты Брандэнбурга (1351—1364)
  • графы Галандыі (1353—1417)
  • каралі Даніі (1440—1448), Чэхіі (1619—1620), Швецыі (1654—1741), Грэцыі (1832—1862)
  • імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі (1314—1347, 1742—1745)
Заснавальнік Атон I
Апошні кіраўнік Людвіг III
Цяперашні глава Франц, герцаг Баварскі
Год заснавання 1180
Зрушэнне 1918
Малодшыя
лініі
Пфальц-Цвейбрукенская дынастыя

Род атрымаў сваю назву ад замка Вітэльсбах, які да пачатку XIII ст. стаяў на рацэ Зале ў Верхняй Баварыі. Першыя Вітэльсбахі былі маркграфамі Мейсенскімі і ландграфамі Цюрынгскімі, пасля падзення Генрыха Льва (1180) замацаваліся ў Баварскім герцагстве. У 1214 г. зацвердзіліся ў Рэйнскім Пфальцы. У другой чвэрці XIV ст. падзяліліся на дзве асноўныя лініі — старэйшую (пфальцграфы Рэйнскія) і малодшую (герцагі Баварскія). Пфальцграфы Рэйнскія ў 1356 г. сталі курфюрстамі. У 1623 г. гэты тытул перайшоў да герцагаў Баварскіх, аднак у 1654 г. ён ізноў вярнуўся да пфальцграфаў.

Старэйшая лінія Вітэльсбахаў распалася на некалькі галін, і па меры іх згасання карона курфюрстаў пераходзіла ад адной галіны да іншай. Малодшая лінія загасла ў 1777 г., пасля чаго герцагскі тытул перайшоў у старэйшую лінію (Пфальц-Цвейбрукенская галіна). У 1806 г. герцагі Баварскія сталі каралямі, а герцагскі тытул перайшоў да Пфальц-Цвейбрукенской-Гельнгаўзенскай галіны.

Прадстаўнікі дому былі курфюрстамі Брадэнбургскімі (1351—1364), графамі Галандскімі (1353—1417), каралямі дацкімі (1440—1448), чэшскімі (1619—1620), шведскімі (1654—1741), грэчаскімі (1832—1862), а таксама імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі (1314—1347, 1400-1410, 1742—1745). Па меркаванні якабітаў, менавіта Вітэльсбахам належаць у наш час правы на брытанскую карону.

Дом Вітэльсбахаў быў праціўнікам нацысцкага рэжыму ў Германіі. У 1939 годзе прынц Альбрэхт з сям'ёй перабраўся ў Венгрыю. Вітэльсбахі жылі ў Будапешце, а праз чатыры гады, у канцы 1943 года, пераехалі ў свой замак у Шарвары. У сакавіку 1944 года нямецкія войскі акупавалі Венгрыю, а 6 кастрычніка 1944 года ўся сям'я была арыштаваны. Вітэльсбахі былі кінуты ў канцлагеры Заксенхаўзен і Дахау. У канцы красавіка 1945 года яны былі вызвалены трэцяй арміяй ЗША.

Герцагі БаварыіПравіць

Рымскі кароль 13141328, Рымскі імператар, кароль Германіі 13281347, герцаг Баварыі 13401347

Герцагі Верхняй БаварыіПравіць

Рымскі кароль 13141328, Рымскі імператар, кароль Германіі 13281347, герцаг Баварыі 13401347

Герцагі Ніжняй БаварыіПравіць

Герцагі Ніжняй Баварыі—ЛандсхутПравіць

Герцагі Баварыі—ЛандсхутПравіць

Герцагі Баварыі—ІнгальштатПравіць

 
Адзін з самых знакамітых Вітэльсбахаў — шведскі кароль Карл XII. Помнік у Стакгольме.

Герцагі Баварыі—МюнхенПравіць

Герцагі Ніжняй Баварыі—ШтраўбінгПравіць

Ландграфы ЛёйхтэнбергаПравіць

Курфюрсты ПфальцаПравіць

Каралі БаварыіПравіць

Кароль ГрэцыіПравіць

Главы Баварскага каралеўскага домуПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Семёнов И. Христианские династии Европы. — М., 2002.
  • Döring О. Das Haus Witteisbach. — Münch., 1924.
  • Häutle C. Genealogie des erlauchten Stammhauses Wittelsbach, von dessen Wiedereinsetzung in das Herzogthum Bayern (11. September 1180) bis herab auf unsere Tage. — Münch., 1870.
  • Isenburg W. К. v. Stammtafeln zur Geschichte der europeischen Staaten, Bd 2. — B., 1936.