Вільгельм V Набожны

герцаг Баварыі (1579—1597)

Вільгельм V Набожны (ням.: Wilhelm V der Fromme; 29 верасня 1548; Ландсгут — 7 лютага 1626; Шлайсгайм) — герцаг Баварыі з 1579 па 1597 гады.

Вільгельм V Набожны
ням.: Wilhelm V von Bayern
герцаг Баварыі
1579 — 1597
Папярэднік Альбрэхт V Баварскі
Пераемнік Максіміліян I Вітэльсбах
Нараджэнне 29 верасня 1548
Смерць 7 лютага 1626(1626-02-07)[2] (77 гадоў)
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Альбрэхт V Баварскі
Маці Ганна Аўстрыйская
Жонка Рэната Латарынгская[d][3][4]
Дзеці Максіміліян I Вітэльсбах, Марыя Ганна Баварская[d], Philipp of Bavaria[d], Ferdinand of Bavaria[d], Albert VI, Duke of Bavaria[d] і Магдалена Баварская[d]
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прадстаўнік дынастыі Вітэльсбахаў — сын герцага Альбрэхта V і яго жонкі Ганны Аўстрыйскай. Як яго бацька і дзядуля, Вільгельм прытрымліваўся ідэй Контррэфармацыі.

Біяграфія

правіць

Раннія гады

правіць

Жыў у сваёй рэзідэнцыі крэпасць Траўсніц у Ландсгуце. Атрымаў езуіцкую адукацыю. Вольны час прысвячаў малітвам і рэлігійнай літаратуры. Быў паломнікам.

Кіраванне

правіць
 
Вяселле Вільгельма і Рэнаты

У часы кіравання Вільгельма ўсё некаталіцкае насельніцтва вымушана было пакінуць Баварыю. Герцаг сфарміраваў Духоўны савет, які сачыў за становішчам рэлігійных спраў у краіне. Духоўны савет будаваў новыя кляштары, храмы і школы. У той час адбылася вялікая колькасць выпадкаў рэлігійнага спалення ведзьмаў.

Паміж 1583 і 1597 гадамі ў Мюнхене былі пабудаваны асноўныя цэнтры Контррэфармацыі — езуіцкі каледж і езуіцкая царква Св. Міхаіла. Расходы на адпраўку езуіцкіх місіянераў у Амерыку і Азію прывялі да спусташэння казны.

Рэшта жыцця

правіць

15 кастрычніка 1597 года Вільгельм вырашыў адрачыся ад прастола на карысць свайго сына Максіміліяна, а сам сышоў у манастыр, дзе правёў рэштку жыцця.

Памёр Вільгельм у 1626 годзе ў закладзеным ім палацы Шлайсгайм. Пахаваны ў храме Св. Міхаіла, які ён жа і пабудаваў, калі быў герцагам.

Сям’я і дзеці

правіць
 
Вільгельм з жонкай Рэнатай

Ажаніўся з Рэнатай Латарынгскай (1544—1602) 22 лютага 1568 у Мюнхене. У іх нарадзілася 10 дзяцей, трое з якіх памерлі ў маленстве ці дзяцінстве.

Крыніцы

правіць
  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. RKDartists Праверана 3 кастрычніка 2022.
  3. http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць