Вітэльсбахі
Вітэльсбахі (ням.: Wittelsbach) — нямецкі феадальны род, які з канца XII стагоддзя і да канца Першай сусветнай вайны кіраваў Баварыяй, а таксама некаторымі бліжэйшымі землямі. Спрабавалі выводзіць сваё паходжанне ад Луітпольдынгаў.
Вітэльсбахі | |
---|---|
ням.: Wittelsbach | |
Краіна | Баварыя |
Родапачынальны дом | Луітпольдынгі |
Заснавальнік | Атон I |
Апошні кіраўнік | Людвіг III |
Цяперашні глава | Франц, герцаг Баварскі |
Год заснавання | 1180 |
Зрушэнне | 1918 |
Малодшыя лініі | Пфальц-Цвейбрукенская дынастыя |
Тытулы | |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы Вітэльсбахі на Радаводзе |
Род атрымаў сваю назву ад замка Вітэльсбах, які да пачатку XIII ст. стаяў на рацэ Зале ў Верхняй Баварыі. Першыя Вітэльсбахі былі маркграфамі Мейсенскімі і ландграфамі Цюрынгскімі, пасля падзення Генрыха Льва (1180) замацаваліся ў Баварскім герцагстве. У 1214 г. зацвердзіліся ў Рэйнскім Пфальцы. У другой чвэрці XIV ст. падзяліліся на дзве асноўныя лініі — старэйшую (пфальцграфы Рэйнскія) і малодшую (герцагі Баварскія). Пфальцграфы Рэйнскія ў 1356 г. сталі курфюрстамі. У 1623 г. гэты тытул перайшоў да герцагаў Баварскіх, аднак у 1654 г. ён ізноў вярнуўся да пфальцграфаў.
Старэйшая лінія Вітэльсбахаў распалася на некалькі галін, і па меры іх згасання карона курфюрстаў пераходзіла ад адной галіны да іншай. Малодшая лінія загасла ў 1777 г., пасля чаго герцагскі тытул перайшоў у старэйшую лінію (Пфальц-Цвейбрукенская галіна). У 1806 г. герцагі Баварскія сталі каралямі, а герцагскі тытул перайшоў да Пфальц-Цвейбрукенской-Гельнгаўзенскай галіны.
Прадстаўнікі дому былі курфюрстамі Брадэнбургскімі (1351—1364), графамі Галандскімі (1353—1417), каралямі дацкімі (1440—1448), чэшскімі (1619—1620), шведскімі (1654—1741), грэчаскімі (1832—1862), а таксама імператарамі Свяшчэннай Рымскай імперыі (1314—1347, 1400-1410, 1742—1745). Па меркаванні якабітаў, менавіта Вітэльсбахам належаць у наш час правы на брытанскую карону.
Дом Вітэльсбахаў быў праціўнікам нацысцкага рэжыму ў Германіі. У 1939 годзе прынц Альбрэхт з сям'ёй перабраўся ў Венгрыю. Вітэльсбахі жылі ў Будапешце, а праз чатыры гады, у канцы 1943 года, пераехалі ў свой замак у Шарвары. У сакавіку 1944 года нямецкія войскі акупавалі Венгрыю, а 6 кастрычніка 1944 года ўся сям'я была арыштаваны. Вітэльсбахі былі кінуты ў канцлагеры Заксенхаўзен і Дахау. У канцы красавіка 1945 года яны былі вызвалены трэцяй арміяй ЗША.
Герцагі Баварыі
правіць- Людвіг IV нар.1282, сын Людвіга II, герцаг Верхняй Баварыі 1301—1341,
Рымскі кароль 1314—1328, Рымскі імператар, кароль Германіі 1328—1347, герцаг Баварыі 1340—1347
- Людвіг V, герцаг Баварыі нар.1317, сын Людвіга IV, маркграф Брандэнбурга 1324—1351, граф Ціроля 1342—1361, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Верхняй Баварыі 1349—1361
- Стэфан II, герцаг Баварыі нар.1319, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1353—1375
- Вільгельм V, герцаг Баварыі нар.1332, сын Людвіга IV, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1345—1389, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1358
- Альбрэхт I, герцаг Баварыі нар.1336, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1404, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1389—1404
- Людвіг VI, герцаг Баварыі нар.1330, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Верхняй Баварыі 1349—1351, маркграф Брандэнбурга 1351—1356, маркграф і курфюрст Брандэнбурга 1356—1365
- Атон V, герцаг Баварыі, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, маркграф Брандэнбурга 1351—1365, маркграф і курфюрст Брандэнбурга 1365—1375, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1379
- Альбрэхт IV, герцаг Баварыі нар.1447, сын Альбрэхта III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1465—1504, герцаг Баварыі 1504—1508
- Вільхельм IV, герцаг Баварыі нар.1493, сын Альбрэхта IV, герцаг Баварыі 1508—1514, 1545—1550, герцаг Баварыі—Мюнхен 1514—1545
- Альбрэхт V нар.1528, сын Вільгельма IV, герцаг Баварыі 1550—1579
- Вільгельм V нар.1548, сын Альбрэхта V, герцаг Баварыі 1579—1597
- Максіміліян I нар.1573, сын Вільгельма V, герцаг Баварыі 1597—1651, курфюрст Пфальца 1623—1649
- Фердынанд нар.1636, сын Максіміліяна I, герцаг і курфюрст Баварыі 1651—1679
- Максіміліян II нар.1662, сын Фердынанда, герцаг і курфюрст Баварыі 1679—1726
- Карл VII нар.1697, сын Максіміліяна II, герцаг і курфюрст Баварыі 1726—1745, кароль Чэхіі 1741—1745, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі 1742—1745
- Максіміліян III нар.1727, сын Карла VII, герцаг і курфюрст Баварыі 1745—1777
- Карл IV нар.1724, сын Іагана Крысціяна, пфальцграфа Шульцбахского 1733—1742, курфюрст Пфальца, герцаг Юліха і Берга 1742—1799, герцаг і курфюрст Баварыі 1777—1799
- Максіміліян IV нар.1756, сын Фрыдрыха Міхаэля, герцаг Пфальц-Цвейбрукена 1795—1801, герцаг Берга 1799—1803, герцаг і курфюрст Баварыі 1799—1805, курфюрст Пфальца 1799—1806, кароль Баварыі Максіміліян I 1805—1825
Герцагі Верхняй Баварыі
правіць- Людвіг IV нар.1282, сын Людвіга II, герцаг Верхняй Баварыі 1301—1341,
Рымскі кароль 1314—1328, Рымскі імператар, кароль Германіі 1328—1347, герцаг Баварыі 1340—1347
- Людвіг V нар.1317, сын Людвіга IV, маркграф Брандэнбурга 1324—1351, граф Ціроля 1342—1361, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Верхняй Баварыі 1349—1361
- Людвіг VI нар.1330, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Верхняй Баварыі 1349—1351, маркграф Брандэнбурга 1351—1356, маркграф і курфюрст Брандэнбурга 1356—1365
- Мейнхард III нар.1343, сын Людвіга V, герцаг Верхняй Баварыі і граф Ціроля 1361—1363
Герцагі Ніжняй Баварыі
правіць- Стэфан II нар.1319, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1353—1375
- Вілем V нар.1332, сын Людвіга IV, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1345—1389, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1358
- Альберт I нар.1336, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1404, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1389—1404
Герцагі Ніжняй Баварыі—Ландсхут
правіць- Стэфан II нар.1319, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1353—1375
- Ота V, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, маркграф Брандэнбурга 1351—1365, маркграф і курфюрст Брандэнбурга 1365—1375, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1379
- Стэфан III нар.1337, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Інгальштат 1392—1395, герцаг Баварыі—Мюнхен 1395—1413
- Фрыдрых II нар.1339, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Ландсхут 1392—1393
- Іахан II нар.1341, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Мюнхен 1392—1395, герцаг Баварыі—Інгальштат 1395—1397
Герцагі Баварыі—Ландсхут
правіць- Фрыдрых II нар.1339, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Ландсхут 1392—1393
- Хейнрых XVI нар.1386, сын Фрыдрыха II, герцаг Баварыі—Ландсхут 1393—1450
- Людвіг IX нар.1417, сын Хейнрыха XVI, герцаг Баварыі—Ландсхут 1450—1479
- Георг нар.1455, сын Людвіга IX, герцаг Баварыі—Ландсхут 1479—1503
- Элісабет нар.1478, дачка Георга, герцагіня Баварыі—Ландсхут 1503—1504
- Людвіг X нар.1495, сын Альбрэхта IV, герцаг Баварыі—Ландсхут 1514—1545
Герцагі Баварыі—Інгальштат
правіць- Стэфан III нар.1337, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Інгальштат 1392—1395, герцаг Баварыі—Мюнхен 1395—1413
- Іахан II нар.1341, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Мюнхен 1392—1395, герцаг Баварыі—Інгальштат 1395—1397
- Эрнст нар.1373, сын Іахана II, герцаг Баварыі—Інгальштат 1397—1438
- Вільхельм III нар.1375, сын Иоханна II, герцаг Баварыі—Інгальштат 1397—1435
- Адольф нар.1434, сын Вільхельма III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1435—1440
- Альбрэхт III р.1401, сын Эрнста, герцаг Баварыі—Інгальштат 1438—1460
- Іахан IV нар.1437, сын Альбрэхта III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1460—1463
- Жыгімонт нар.1439, сын Альбрэхта III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1460—1467
- Альбрэхт IV нар.1447, сын Альбрэхта III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1465—1504, герцаг Баварыі 1504—1508
- Крыстаф нар.1449, сын Альбрэхта III, герцаг Баварыі—Інгальштат 1468—1485, пам.1493
Герцагі Баварыі—Мюнхен
правіць- Іахан II нар.1341, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Мюнхен 1392—1395, герцаг Баварыі—Інгальштат 1395—1397
- Стэфан III нар.1337, сын Стэфана II, герцаг Ніжняй Баварыі—Ландсхут 1375—1392, герцаг Баварыі—Інгальштат 1392—1395, герцаг Баварыі—Мюнхен 1395—1413
- Людвіг VII нар.1365, сын Стэфана III, герцаг Баварыі—Мюнхен 1413—1443, граф Мартэна 1416—1425
- Людвіг VIII нар.1403, сын Стэфана III, герцаг Баварыі—Мюнхен 1443—1445
- Вільхельм IV нар.1493, сын Альбрэхта IV, герцаг Баварыі 1508—1514, 1545—1550, герцаг Баварыі—Мюнхен 1514—1545
Герцагі Ніжняй Баварыі—Штраўбінг
правіць- Вілем V нар.1332, сын Людвіга IV, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1345—1389, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1358
- Альберт I нар.1336, сын Людвіга IV, герцаг Баварыі 1347—1349, герцаг Ніжняй Баварыі 1349—1353, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг 1353—1404, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1389—1404
- Вілем VI нар.1365, сын Альберта I, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1404—1417
- Іахан III нар.1373, сын Альберт I|Альберта I]], князь—біскуп Льежа 1389—1418, герцаг Ніжняй Баварыі—Штраўбінг, граф Эно, Галандыі і Зеландыі 1417—1425, герцаг Люксембурга 1418—1425
- Якаба нар.1401, дачка Вілема VI, графіня Эно, Галандыі і Зеландыі 1425—1436
Ландграфы Лёйхтэнберга
правіцьКурфюрсты Пфальца
правіць- Іаган-Вільгельм нар. 1658, сын Філіпа Вільхельма, пфальцграф на Рэйне, герцаг Юліха і Берга 1685—1716, эрцшатмайстар і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 1685—1710, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 1710—1716
- Карл III Філіп нар. 1661, сын Філіпа Вільхельма, пфальцграф на Рэйне, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі, герцаг Юліха і Берга 1716—1742
- Карл IV Тэадор нар. 1724, сын Іахана Крысціяна, герцаг Зульцбаха 1733—1742, пфальцграф на Рэйне, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі, герцаг Юліха і Берга 1742—1799, герцаг Баварыі 1777—1799
- Максіміліян IV нар. 1756, сын Фрыдрыха Міхаэля, герцаг Цвайбрукена 1795—1801, пфальцграф на Рэйне, герцаг Берга 1799—1803, герцаг Баварыі 1799—1805, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 1799—1806, кароль як Максіміліян I 1805—1825
Каралі Баварыі
правіць- Максіміліян I, кароль Баварыі нар.1756, сын Фрыдрыха Міхаэля, герцаг Цвайбрукена 1795—1801, пфальцграф на Рэйне, герцаг Берга 1799—1803, герцаг Баварыі Максіміліян IV 1799—1805, эрцтрухзес і курфюрст Свяшчэннай Рымскай імперыі 1799—1806, кароль 1805—1825
- Людвіг I нар.1786, сын Максіміліяна I, кароль 1825—1848, пам.1868
- Максіміліян II, кароль Баварыі нар.1811, сын Людвіга I, кароль 1848—1864
- Людвіг II нар.1845, сын Максіміліяна II, кароль 1864—1886 (незадоўга да смерці ўстаноўлена рэгенцтва)
- Ота (1848—1916), сын Максіміліяна II, кароль 1886—1913 (фактычна не кіраваў з-за псіхічнага захворвання)
- Людвіг III (1845—1921), сын Луітпольда, рэгент 1912—1913, кароль 1913—1918
Кароль Грэцыі
правіцьГлавы Баварскага каралеўскага дому
правіць- Рупрэхт, кронпрынц Баварыі нар.1869, сын Людвіга III, кронпрынц 1916—1955
- Альбрэхт, герцаг Баварыі нар.1905, сын Рупрэхта, герцаг Баварыі, Франконіі і ў Швабіі, пфальцграф на Рэйне 1955—1996
- Франц, герцаг Баварыі нар.1933, сын Альбрэхта, герцаг Баварыі, Франконіі і ў Швабіі, пфальцграф на Рэйне 1996—
Літаратура
правіць- Семёнов И. Христианские династии Европы. — М., 2002.
- Döring О. Das Haus Witteisbach. — Münch., 1924.
- Häutle C. Genealogie des erlauchten Stammhauses Wittelsbach, von dessen Wiedereinsetzung in das Herzogthum Bayern (11. September 1180) bis herab auf unsere Tage. — Münch., 1870.
- Isenburg W. К. v. Stammtafeln zur Geschichte der europeischen Staaten, Bd 2. — B., 1936.