Альбрэхт IV Мудры

Альбрэхт IV Мудры (ням.: Albrecht IV. der Weise; 15 снежня 1447, Мюнхен, Герцагства Баварыя — 18 сакавіка 1508, там жа) — герцаг Баварска-Мюнхенскі з 1463 па 1467 (сумесна з Жыгімонтам), з 1467 па 1503 аднаасобна, герцаг Баварыі з 1503 года да сваёй смерці.

Альбрэхт IV Мудры
ням.: Albrecht IV
Albert IV, Duke of Bavaria, portrait by Barthel Beham.jpg
Arms of the Palatinate (Bavaria-Palatinate).svg
Нараджэнне 15 снежня 1447
Смерць 18 сакавіка 1508 (60 гадоў)
Месца пахавання
Род Род Вітэльсбахаў
Бацька Альбрэхт III Набожны
Маці Anna of Brunswick-Grubenhagen-Einbeck[d]
Жонка Кунігунда Аўстрыйская[1][2]
Дзеці Sabina of Bavaria[d], Вільгельм IV Баварскі, Louis X, Duke of Bavaria[d], Ernest of Bavaria[d], Susanna of Bavaria[d], Sibylle of Bavaria[d], Sidonie of Bavaria[d] і Susanne Herzogin von Bayern[d][3]
Дзейнасць суверэн
Commons-logo.svg Альбрэхт IV Мудры на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Альбрэхт быў чацвёртым з сыноў Альбрэхта III, герцага Баварска-Мюнхенскага і Ганны Браўншвайг-Грубенгаген-Эйнбекскай. Пасля смерці свайго старэйшага брата Іаана IV, Альбрэхт пакінуў духоўную кар’еру і вярнуўся з Павіі ў Мюнхен. У 1463 годзе ў ён стаў суправіцелем старэйшага брата Жыгімонта. У 1467 годзе Альбрэхт стаў адзіным герцагам, а Жыгімонт атрымаў новае герцагства Баварыя-Дахау. Пасля смерці Жыгімонта ў 1501 годзе, яно вярнулася да Баварска-Мюнхенскага герцагства.

З-за ціску свайго цесця, імператара Фрыдрыха III, Альбрэхт вырашыў вярнуць тэрытарыяльныя набыцці ў Швабіі ў 1492 годзе, каб пазбегнуць вайны з Габсбургамі і швабскай лігай. Пасля смерці Георга, апошняга герцага Баварыі-Лансгута ў 1503 годзе, Альбрэхту ўдалося аб’яднаць баварскія землі ў вайне супраць наследнікаў Георга, пфальцкай лініі Вітэльсбахаў, аднак яму прыйшлося аддаць Куфштайн і Кіцбюэль імператару Максіміліяну I у якасці кампенсацыі за яго падтрымку. Для пфальцкай лініі было створана новае герцагства Нойбург-Пфальц.

Каб пазбегнуць падзелу Баварыі ў будучыні, Альбрэхт выдаў у 1506 годзе ўказ аб атрыманні ў спадчыну згодна з першародствам. Аднак яго старэйшаму сыну і пераемніку Вільгельму IV з 1516 года прыйшлося дзяліць сваю ўладу разам са сваім малодшым братам Людвігам X. Пасля смерці Людвіга ў 1545 годзе ўказ ўступіў у сілу і дзейнічаў да звяржэння баварскай манархіі ў 1918 годзе.

3 студзеня 1487 года Альбрэхт ажаніўся з Кунегундай Аўстрыйскай (14651520), дачкой імператара Фрыдрыха III. Дзеці:

Альбрэхт пахаваны ў Фраўэнкірхе ў Мюнхене.

Зноскі

  1. http://www.hdbg.de/portraitgalerie/gemaelde-2444.php
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage

СпасылкіПравіць