Кунігунда Аўстрыйская

Кунігунда Аўстрыйская (ням.: Kunigunde von Österreich; 16 сакавіка 1465, Вінер-Нойштат — 6 жніўня 1520, Мюнхен) — эрцгерцагіня Свяшчэннай Рымскай імперыі з роду Габсбургаў і ў замужжы герцагіня Баварыі.

Кунігунда Аўстрыйская
Нараджэнне 16 сакавіка 1465
Смерць 6 жніўня 1520[1] (55 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Фрыдрых III Габсбург
Маці Элеанора Алена Партугальская[d]
Муж Альбрэхт IV Мудры[2][3]
Дзеці Sabina of Bavaria[d], Вільгельм IV Баварскі, Людвіг X[d], Ernest of Bavaria[d], Susanna of Bavaria[d], Sibylle of Bavaria[d], Sidonie of Bavaria[d] і Susanne Herzogin von Bayern[d][4]
Веравызнанне каталіцтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Кунігунда, разам са сваім старэйшым братам, будучым імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліянам I, былі адзінымі з шасці дзяцей імператара Фрыдрыха III і яго жонкі Элеаноры Алены, якія дажылі да свайго паўналецця. Дзяцінства і юнацтва яе прайшлі ў гарадах Грац і Вінер-Нойштат, у досыць свабоднай атмасферы, не звязанай з прыдворнымі цырымоніямі. Прынцэса вучылася не толькі прынятым у той час для жаночай адукацыі дваранкі чытанню, пісьму, вязанню і вышыванню, але таксама рабіла поспехі ў выездцы і паляўнічым майстэрстве, а таксама ў астраноміі і матэматыцы. Настаўнікаў ёй выбіраў асабіста імператар.

Ужо 1470 годзе рукі Кунігунды просіць венгерскі кароль Мацвей Корвін, аднак такое ранняе сватаўство было адпрэчана Фрыдрыхам III.

Ва ўзросце 15 гадоў дзяўчына, у суправаджэнні бацькі ўпершыню выходзіць у Вене ў свет. Тут прысутнічаў, па запрашэнні імператара, герцаг Баварыі Георг. Пасля святкаванняў Кунігунда быў адпраўлена пад аховай у замак Граца, якім кіраваў грацкі бургграф Ульрых III фон Грабен. Часы былі неспакойнымі, і прынцэсе нават тут пагражала небяспека — Ульрыхам у апошні момант была раскрытая разбойніцкая змова, удзельнікі якога разлічвалі абрабаваць і выкрасці прынцэсу. Злачынцы былі выкрыты і пакараны смерцю.

Тым часам імператар пераехаў у Лінц, а дачку адправіў пад заступніцтва свайго кузена, герцага Ціроля Сігізмунда, у Інсбрук. Тут Кунігунда знаёміцца з баварскім герцагам Альбрэхтам IV, які быў са старэйшым за яе на 18 гадоў. Герцаг разлічваў шлюбам з эрцгерцагіняй замацаваць за сабой зямлі свайго памерлага сябра, Нікаласа фон Арэнсберга, якія з'яўляліся імперскім ленам. Імператар Фрыдрых, які ўвесь час меў патрэбу ў свабодных грашовых сродках, згаджаўся даць герцагу за Кунігундай землі памерлага Арэнсберга як пасаг. Аднак у час перамоў аб заключэнні шлюбу Альбрэхт IV захапіў імперскі горад Рэгенсбург. Даведаўшыся пра гэта, імператар адмяніў сваю згоду на вяселле Кунігунды з баварскім герцагам. Тады Альбрэхт, пры дапамозе Сігізмунда, паказаў прынцэсе сфальсіфікаванае блаславенне яе бацькі на іх шлюб, і 2 студзеня 1487 года ў інсбрукскай палацавай капэле адбыўся шлюб Кунігунды і Альбрэхта.

Толькі дзякуючы ўмяшанню свайго брата Максіміліяна Кунігундзе ўдалося пазбегнуць імперскай няміласці, таму што імператар быў угневаны не толькі на Альбрэхта, але і на сваю дачку. У сямейным жыцці ў першыя гады падман пры заключэнні шлюбу таксама ствараў паміж сужэнцамі нацягнутыя адносіны, тым больш, што першыя тры дзіцяці Кунігунды былі дочкамі, што для Альбрэхта, які жадаў спадчынніка, было цяжкім ударам. Пасля прымірэння Кунігунды і Альбрэхта з Фрыдрыхам III, якое адбылося ў 1492 годзе пры пасродніцтве Максіміліяна, і з нараджэннем у Кунігунды трох хлопчыкаў наладзіліся і адносіны ў сям'і баварскага герцага. Пасля смерці ў 1508 годзе Альбрэхта IV яго жонка да самай сваёй смерці жыла ў мюнхенскім Пютрыхскім манастыры.

Галерэя

правіць

Зноскі

  1. Cunegunda de Habsburgo // Geneanet — 2000. Праверана 16 жніўня 2020.
  2. http://www.hdbg.de/portraitgalerie/gemaelde-2444.php
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

правіць
  • Thea Leitner: Habsburgs verkaufte Töchter. Piper, 1997
  • Karina Graf: Kunigunde, Erzherzogin von Österreich und Herzogin von Bayern-München (1465—1520). Eine Biographie (Dissertation an der Universität Mannheim 2000)
  • Sigrid-Maria Größing: Um Krone und Liebe. Amalthea Verlag