Лен (ням.: lehn ад ням.: leihen «займаць») — зямельнае ўладанне (ленны маёнтак), якім феадал (леннік) валодаў на пэўных умовах. У Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай у XVIXVIII стагоддзях ленныя маёнткі даваліся каралём за заслугі на ваеннай службе, як правіла, да смерці трымальніка. Трыманне такога маёнтка было звязана з шэрагам абмежаванняў. Здаць ленны маёнтак у арэнду ці пакінуць яго можна было толькі са згоды манарха. Яго продаж забараняўся. Практыкаваўся звычай, калі шляхціч, які слушна абвінавачваў уладальніка лена ў яго няправільным адчужэнні, меў права на атрыманне гэтага маёнтка. Так узнікае «леннае права».

З'яўляецца сінонімам феода. Першапачаткова тэрмін «лен» азначаў тое ж, што і «бенефіцыі», гэта значыць умоўнае наданняў на тэрмін. З XII стагоддзя лен становіцца спадчынным наданнем буйнога феадала больш дробнаму, у выніку чаго набывае рысы феода. У ходзе ленных наданняў канчаткова склалася іерархічная сістэма феадальнага землеўладання ў Заходняй Еўропе.

У сярэднявечнай Германіі першапачаткова тое ж, што і бенефіцыі, затым тое ж, што феод. Часам ўжываецца і ў дачыненні да аналагічнага інстытуту іншых краін.

Гл. таксама

правіць

Зноскі