Генрых II Святы
Генрых II Святы (ням.: Heinrich II der Heilige; 6 мая 973, Бад-Абах або Хільдэсхейм — 13 ліпеня 1024, Гронэ) — імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, прадстаўнік баварскай галіны Саксонскай дынастыі.
Генрых II Святы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Heinrich II der Heilige | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Каранацыя | 7 чэрвеня 1002, Майнц паўторная каранацыя: 8 верасня 1002, Ахен |
||||||
Папярэднік | Атон III Цуд свету | ||||||
Пераемнік | Конрад II | ||||||
|
|||||||
Каранацыя | 14 лютага 1014, Рым | ||||||
Папярэднік | Атон III Цуд свету | ||||||
Пераемнік | Конрад II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых II | ||||||
Пераемнік | Генрых V | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Генрых V | ||||||
Пераемнік | Генрых V | ||||||
Нараджэнне |
6 мая 973[1] |
||||||
Смерць |
13 ліпеня 1024[1] (51 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Саксонская дынастыя | ||||||
Бацька | Генрых II Сварлівы[3][1][…] | ||||||
Маці | Гізела Бургундская | ||||||
Жонка | Кунігунда Люксембургская[4] | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын баварскага герцага Генрыха II Сварлівага і Гізелы Бургундскай, праўнук караля Генрыха I Птушкалова. З 7 чэрвеня 1002 года — кароль Германіі, 14 лютага 1014 года Папам Бенедыктам VIII каранаваны як імператар. У шлюбе з Кунігундай Люксембургскай не меў дзяцей, з яго смерцю згасла дынастыя Атонаў. Кананізаваны Папам Яўгенам III у 1146 годзе. Генрых II, у адрозненне ад свайго папярэдніка Атона III, накіраваў сваю палітыку на кансалідацыю земляў і рашэнне праблем імперыі на поўначы ад Альпаў. Большую частка свайго кіравання ён вёў вайну на ўсходніх межах імперыі з польскім князем Баляславам Храбрым.
Здзейсніў тры паходы ў Італію з мэтай зацвярджэння ў гэтай частцы імперыі свайго панавання і атрымання тытула імператара. Час кіравання Генрыха лічыцца перыядам інтэнсіфікацыі і цэнтралізацыі каралеўскай улады, а таксама ўзмацнення сувязі дзяржавы і царквы. Апорай яго ўлады сталі біскупствы, як існыя, умацаваныя дарэннямі імператара, так і новаствораныя.
Заснаваў у 1007 годзе Бамбергскае біскупства, якое стала значным палітычным і культурным цэнтрам Франконіі. Генрых II актыўна ўдзельнічаў у рэфармаванні царкоўнага жыцця. Асноўнай крыніцай звестак пра жыццё і кіраванне імператара з’яўляецца хроніка Цітмара Мерзебургскага.
Зноскі
- ↑ а б в Dove A. Heinrich II. // Allgemeine Deutsche Biographie — L: 1880. — Т. 11. — S. 376–384.
- ↑ http://www.angelfire.com/mi4/polcrt/StHenry.html
- ↑ Генрих II Святой // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIII. — С. 346.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
правіць- Хронікі
- Die Tegernseer Briefsammlung / ed. K. Strecker. — Berlin, 1925. — (MGH Epistolae selectae).
- Bohmer J. F. Regesta Imperii II, 4. Die Regesten des Kaiserreiches unter Heinrich II / neubearbeitet von T. Graff, Wien u. a. — 1971.-->
- Титмар Мерзебургский. Хроника / Пер. с лат. И. М. Дьяконова. — 2-е издание, исправленное. — М.: SPSL — «Русская панорама», 2009. — 254 с. — (MEDIÆVALIA: средневековые литературные памятники и источники). — 1 500 экз. — ISBN 978-5-93165-222-1
- Даследаванні
- Балакин В. Д. Творцы Священной Римской империи. — М.: Молодая гвардия, 2004. — 356 с. — (Жизнь замечательных людей: Серия биографий; Вып. 1095 (895)). — 5000 экз. — ISBN 5-235-02660-8
- Бульст-Тиле Мария Луиза, Йордан Карл, Флекенштейн Йозеф. Священная Римская империя: эпоха становления / Пер. с нем. Дробинской К. Л., Неборской Л. Н. под редакцией Ермаченко И. О. — СПб.: Евразия, 2008. — 480 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-8071-310-9
- Рапп Ф. Священная Римская империя германской нации = Le Saint Empire romain germanique, D 'Otton le Grand à Charles Quint / Пер. с фр. М. В. Ковальковой. — СПб.: Евразия, 2009. — 427 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-5-8071-0327-7.
- Fried J. Der Weg in die Geschichte. Die Ursprünge Deutschlands. Bis 1024. — Berlin, 1994.
- von Giesebrecht W. Blüthe des Kaiserthums // Geschichte der deutschen Kaiserzeit. — 3. — Braunschweig, 1863.
- Hoffmann H. Mönchskönig und „rex idiota“. Studien zur Kirchenpolitik Heinrichs II. und Konrads II. — Hannover, 1993.
- Schneidmüller B. Die einzigartig geliebte Stadt – Heinrich II. und Bamberg // Kirmeier J., Schneidmüller B., Weinfurter S.: Heinrich II. 1002–1024, Katalog zur Bayerischen Landesausstellung 2002 / E. Brockhoff (Hrsg.). — Augsburg, 2002.
- Weinfurter S. Heinrich II. (1002–1024). Herrscher am Ende der Zeiten. — 2. — Darmstadt, 2000.
- Норвич Дж. Нормандцы в Сицилии. Второе нормандское завоевание. 1016—1130 / Перевод с английского Л. А. Игоревского. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2005. — 367 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-9524-1751-5
Спасылкі
правіцьГенрых II Святы на Вікісховішчы |
- Генрих II Святой // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Каралінгі — Саксонская дынастыя — Салічная дынастыя — Гогенштаўфены — Вітэльсбахі — Габсбургі |