Генрых II Сварлівы

герцаг Баварыі (955—976, 985—995)

Ге́нрых II Сварлі́вы (ням.: Heinrich der Zänker; 95128 жніўня 995) — герцаг Баварыі ў 955976 гадах і з 985 года з Саксонскай дынастыі. Генрых атрымаў сваю мянушку дзякуючы яго неаднаразовым паўстанням супраць імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Генрых II Сварлівы
ням.: Heinrich der Zänker
герцаг Баварыі
955 — 976
Папярэднік Генрых I
Пераемнік Атон I
герцаг Баварыі
985 — 995
Папярэднік Генрых III
Пераемнік Генрых IV Святы
3-і герцаг Карынтыі
989 — 995
Папярэднік Атон I Вормскі
Пераемнік Конрад I
Нараджэнне каля 951[1]
Смерць 28 жніўня 995(0995-08-28)
Месца пахавання
Род Саксонская дынастыя
Бацька Генрых I[d][2]
Маці Юдыта Баварская[d]
Жонка Гізела Бургундская[3]
Дзеці Генрых II Святы[2], Гізела Баварская[2], Бруна[d][2], Brigitta of Bavaria[d][2] і Arnoldo di Sassoni[d][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Генрых II быў сынам герцага Баварыі Генрыха I, і Юдыты Баварскай з дынастыі Луітпольдзінгаў. Па бацьку ён даводзіўся пляменнікам імператару Атону I Вялікаму.

У момант смерці свайго бацькі Генрыху споўнілася толькі чатыры гады і спачатку ад яго імя Баварыяй кіравала маці Юдыта. Ужо ў дзевятнадцацігадовым узросце Генрых II арганізаваў змову супраць імператара Атона II у 974 годзе, імкнучыся завалодаць прастолам Германіі. Аднак мяцеж быў раскрыты, а Генрых з саўдзельнікамі пасаджаны пад варту ў Інгелгейм.

Неўзабаве яму ўдалося бегчы і вярнуцца ў Баварыю, дзе ён падняў паўстанне. Імперскія войскі ў 976 годзе ўварваліся ў герцагства і разбілі Генрыха II. Ён быў вымушаны бегчы, а карона Баварыі была перададзена пляменніку імператара Атона II Атону Швабскаму. Больш таго, паўстанне Генрыха прывяло да падзелу тэрыторыі Баварскага герцагства: у 976 годзе Усходняя марка (будучая Аўстрыя) і Карынтыя, якая ўключае тэрыторыі ад Штырыі да Вероны, былі аддзелены ад Баварыі і атрымалі незалежнасць.

Страта прастола не спыніла Генрыха II: у 977 годзе ён стаў ініцыятарам так званай Вайны трох Генрыхаў — новага паўстання баварскай арыстакратыі супраць імператара. Паражэнне гэтага выступлення ў 978 годзе азначала падначаленне Баварыі цэнтральнай уладзе і падзенне яе значэння як аднаго з пяці асноўных племянных герцагстваў Германіі. Генрых быў арыштаваны і пасаджаны пад нагляд біскупа Утрэхцкага.

Толькі пасля смерці імператара Атона II Генрых Сварлівы здабыў свабоду, але адразу ж падняў мяцеж супраць малалетняга імператара Атона III. Хоць і ў гэты раз яму не ўдалося авалодаць германскім прастолам, яму была вернута ў 985 годзе Баварыя, а ў 989 годзе і Карынтыя. Карону Германіі змог атрымаць толькі сын Генрыха Свавольнага Генрых IV.

Шлюб і дзеці

правіць

Зноскі

  1. Foundation for Medieval Genealogy
  2. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць