Гізела Баварская
Гізела Баварская (Gisela, таксама Gisele, Gizella), таксама Гізела Венгерская (каля 985 — каля 1033 ці ў 1065) — блажэнная, шануецца ў Рымска-каталіцкай царкве (дні памяці — 1 лютага і 7 сакавіка).
Гізела Баварская | |
![]() | |
Дзейнасць | валадарная каралева |
---|---|
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Нараджэнне | 980 ці 985 |
Смерць | 7 мая 1065 ці 7 мая 1065[1][2] |
Дынастыя | Саксонская дынастыя |
Бацька | Генрых II Сварлівы |
Маці | Гізела Бургундская |
Муж | Іштван I Святы |
Дзеці | Святы Эмерык, Ота Венгерскі[d] і Гедвіга Венгерская[d] |

БіяграфіяПравіць
Гізела была дачкой герцага Генрыха II Баварскага і Гізелы Бургундскай. Каля 995 года яна выйшла замуж за Іштвана I, караля Венгрыі. У Іштвана і Гізелы было прынамсі трое дзяцей, у тым ліку Святы Эмерык (Імрэ), але ўсе яны памерлі маладымі, не пакінуўшы спадчыннікаў. Аўдавеўшы ў 1038 годзе, Гізела падверглася праследаванням з боку новага караля Пятра: Пётр канфіскаваў уласнасць каралевы і пасадзіў яе пад варту. Самуіл Аба, які стаў спадчыннікам Пятра, працягнуў яго палітыку. Гізела была вымушана ў 1045 годзе вярнуцца ў Баварыю. Там яна сышла ў манастыр Нідэрнбург у Пасау і стала абатысай. Там яна памерла і пахавана.
Мошчы Гізелы ў Веспрэме і яе грабніца ў Пасау прыцягвалі шматлікіх паломнікаў. Яшчэ ў XVIII стагоддзі з’яўляліся прапановы кананізаваць Гізелу, але беспаспяхова. У 1975 годзе Гізела была прызнана Каталіцкай царквой блажэннай. Памяць блажэннай Гізелы — 7 сакавіка (дзень Гізелы ў каталіцкіх календарах) і 1 лютага.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гізела Баварская
- Кароткая біяграфія і бібліяграфія
- Пра лёс мошчаў Іштвана і Гізелы
- Пахаванне Гізелы ў Пасау