Кароль Іштван I Святы (Іштван Вялікі; венг.: (Szent) I. István, у лацінізаваным варыянце Стэфан I; каля 970/975 — 15 жніўня 1038) — нітранскі князь (995—997), венгерскі надзьфеедэлем (з 997) і першы кароль Венгерскага каралеўства (з 1000/1001) з дынастыі Арпадаў.

Іштван I Святы
I. (Szent) István
1-ы Кароль Венгрыі
1001 — 1038
Папярэднік пасада зацверджаная;
ён сам як Вялікі князь венграў
Вялікі князь венграў
997 — 1000
Папярэднік Геза
Пераемнік пасада скасаваная;
ён сам як Кароль Венгрыі
Нараджэнне каля 975
Смерць 15 жніўня 1038[1]
Месца пахавання
Род Арпады
Бацька Геза[d][2]
Маці Sarolt[d]
Жонка Гізела Баварская[3]
Дзеці Святы Эмерык, Ота Венгерскі[d] і Гедвіга Венгерская[d][2]
Веравызнанне хрысціянства
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Іштван быў сынам вярхоўнага князя венграў Гезы і княгіні Шаральт, першапачаткова насіў імя цюркскага паходжання[4][5][6] Вайк (гэта значыць «герой» ці «лідар»). Працягваючы ініцыятывы бацькі, ён прыклаў шмат высілкаў для завяршэння афармлення ў Венгрыі раннефеадальнай дзяржавы.

 
Пітэр Іозеф Верхаген. Іштван Святы прымае пасланцаў Папы Рымскага, якія прынеслі карону. Музей выяўленчых мастацтваў, Будапешт

Пасля прыгнечання мецяжоў некалькіх іншых прэтэндэнтаў на прастол — Копаня (які кіраваў у Шомадзі), Дзьюлы (які паўстаў у Трансільваніі ў 1003 годзе), а таксама паўстанні «цёмных венграў» (1008) — Іштван I быў каранаваны легатам Папы Рымскага Сільвестра ІІ Астрыкам на Ражство 1000 (ці 1001), атрымаўшы такім чынам як духоўную, так і свецкую ўладу.

Каралю Іштвану быў дараваны тытул апасталічнага караля з уладай у 10 дыяцэзіях, а таксама права свабоднага распаўсюджання веры і аўтаномнае кіраванне царквой у Венгрыі (гэта дазволіла краіне захаваць рэальную незалежнасць ад Папы, у той час, як Чэхія і Польшча не змаглі гэтага дамагчыся). Пасля каранацыі Іштван з дапамогай лацінскіх і грэчаскіх святароў пачаў ажыццяўляць хрысціянізацыю краіны, звяртаючы венграў у новую рэлігію. З дапамогай хрысціянізацыі Іштван канчаткова інтэграваў Венгрыю ў кола цывілізаваных народаў і заваяваў сабе права лічыцца пасля смерці яе святым заступнікам, таму ён і быў кананізаваны каталіцкай царквой.

Цэнтралізацыю Венгрыі Іштван I праводзіў на ўзор імперыі Каралінгаў. Іштван ліквідаваў племянны падзел краіны, стварыўшы тэрытарыяльна-адміністрацыйныя акругі — каралеўскія камітаты (ці жупы), на чале якіх стаялі ішпаны. Створаны прыдворны савет атрымліваў дарадчыя функцыі. Першы кароль таксама правёў вельмі паспяховыя фінансава-эканамічныя рэформы: было адменена рабаўладанне, распаўсюджанае ў венграў на ранніх перыядах гісторыі, у той жа час прадстаўнікі феадальна-запрыгоненых класаў маглі быць вызвалены асабіста каралём, усталёўваўся фіксаваны падатак у форме дзесяціны, пры гэтым духавенства, князі, ішпаны і военачальнікі вызваляліся ад выплат, была распачата чаканка манет. Пры Іштване былі створаны дзве кадыфікацыі законаў: першая складалася з 35 артыкулаў, другая — з 20.

Да 1028 года Іштван I падпарадкаваў венгерскаму ўплыву ўвесь Карпацкі рэгіён, замацаваўшы далучэнне новых тэрыторый адпаведнымі дагаворамі з Вялікім князем Кіеўскім Яраславам Мудрым і каралём Польшчы Баляславам I Храбрым. Закліканыя феадаламі нямецкія рыцары караля Конрада II, абапіраючыся на пратэстуючых супраць рэформаў Іштвана I язычнікаў, у 1030 годзе выступілі супраць венгерскага караля, але іх уварванне было адбіта лаяльнай Іштвану арміяй.

Іштван быў жанаты на Гізеле Баварскай; у іх было трое дзяцей, у тым ліку Святы Эмерык (Імрэ), але ўсе яны памерлі ў маладосці, яшчэ пры жыцці бацькі. Спадчыннікам Іштвана стаў яго пляменнік Пётр Арсеола.

Іштван Вялікі — галоўны святы заступнік Венгрыі. Дзень Св. Іштвана — 20 жніўня — галоўнае нацыянальнае свята Венгрыі, якое адзначаецца масавымі гуляннямі, феерверкамі і тэатралізаванымі паказамі на тэму нацыянальнай гісторыі.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі

правіць