Арпады
венгерская каралеўская дынастыя
Арпа́ды (венг.: Árpádok, харв.: Arpadovići, славацк.: Arpádovci) — дынастыя князёў (з 1000 года — каралёў) Венгрыі, якая кіравала з канца IX стагоддзя па 1301 год. У Сярэднявеччы дынастыю часта звалі «Домам Святых каралёў».
Арпады | |
---|---|
венг.: Árpádok | |
| |
Краіна | Венгрыя |
Заснавальнік | Арпад |
Апошні кіраўнік | Андраш III |
Год заснавання | 889 |
Спыненне роду | 1301 |
Зрушэнне | Пржэмысловічы |
Нацыянальнасць | Венгры |
Тытулы | |
Кароль Венгрыі, Далмацыі, Харватыі, Славоніі, Балгарыі, Ладамерыі, Герцаг Штырыі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы Арпады на Радаводзе |
Князі | |
---|---|
889—907 | Арпад |
907—947 | Жольт |
947—955 | Файс |
955—970 | Такшань |
970—997 | Геза |
997—1000 | Іштван I Святы |
Каралі | |
1000—1038 | Іштван I Святы |
1038—1041 | Пётр Арсеола |
1041—1044 | Самуіл Аба |
1044—1046 | Пётр Арсеола |
1046—1060 | Андраш I |
1060—1063 | Бела I |
1063—1074 | Шаламан |
1074—1077 | Геза I |
1077—1095 | Ласла I Святы |
1095—1116 | Кальман I Кніжнік |
1116—1131 | Іштван II |
1131—1141 | Бела II |
1141—1162 | Геза II |
1162—1172 | Іштван III |
1162—1163 | Ласла II |
1163—1165 | Іштван IV |
1172—1196 | Бела III |
1196—1204 | Імрэ |
1204—1205 | Ласла III |
1205—1235 | Андраш II |
1235—1270 | Бела IV |
1270—1272 | Іштван V |
1272—1290 | Ласла IV Кун |
1290—1301 | Андраш III |
Гісторыя
правіцьАфіцыйная прамая мужчынская лінія спынілася ў 1301 годзе, але, паводле сямейных легенд, прамымі нашчадкамі Арпадаў па мужчынскай лініі з'яўляюцца бельгійскі дваранскі род Круа і шатландскі клан Драманд.
Святыя і блажэнныя
правіцьШмат хто з членаў роду былі кананізаваны і беатыфікаваны:
- Святы Іштван, кананізаваны ў 1083 (таксама кананізаваны Праваслаўнай царквой у 2000).
- Святая Гізела, кананізавана ў 1975.
- Святы Эмерык, кананізаваны ў 1083
- Святы Ласла, кананізаваны ў 1192.
- Святая Елізавета, кананізавана ў 1235.
- Святы Кунігунда — княгіня кракаўская, заступніца солездабытчыкаў, кананізавана ў 1999.
- Святая Іаланда, блажэнная, беатыфікавана ў 1631.
- Святая Маргарыта, кананізавана ў 1943.
- Святая Агнэса Чэшская
- Святая Ірына (Пірошка), дачка Ласла I, кананізавана Праваслаўнай царквой.