Пржэмысловічы

чэшская княжацкая і каралеўская дынастыя
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Пржэмысловічы (чэшск.: Přemyslovci) — першая княжацкая і каралеўская дынастыя ў Чэхіі, якая атрымала назву ад імя яе легендарнага заснавальніка Пржамысла, селяніна-аратага з сяла Стадзіцэ, і Лібушы - князёўны-прадказальніцы. Дынастыя існавала ад гістарычна пацверджанага 872 года да 1306. У 1198 годзе князь Пржамысл Отакар I стаў чэшскім каралём і атрымаў права перадаваць гэты тытул па спадчыне.

Найбольш вядомыя прадстаўнікі Пржэмысловічаў: Пржамысл Отакар I (кароль у 1198-1230), Вацлаў I (кіраваў у 1230-1253), Пржамысл Отакар II (кіраваў у 1253-1278), Вацлаў II. Пржэмысловічы былі першай і адзінай па паходжанні чэшскай кіруючай дынастыяй. У далейшым, за выключэннем караля Іржы з Падэбрад, усе каралі на чэшскім троне належалі да нечэшскіх дынастый.

Легендарны перыяд

правіць

Паводле «Чэшскай хроніцы» («Chronica Boemorum», 1119—1125) Казьмы Пражскага заснавальнікам роду Пржэмысловічаў быў Пржамысл-Араты, з якім ажанілася Лібуша, адна з дочак міфічнага Крока, прабацькі чэшскага народа. Адным з іх нашчадкаў быў Госцівіт, а яго сын, Барывой — першы, гістарычна пацверджаны (872) князь дынастыі Пржэмысловічаў.

Пржэмысловічы ў IX—XII стагоддзях

правіць

Першым Пржэмысловічам прыйшлося змагацца за ўладу над Чэхіяй. Іх праціўнікамі ўнутры Чэхіі выступалі роды Слаўнікавічаў і Вршовічаў. Баляслаў I, а потым і Олдржых далучылі да Чэхіі Маравію. Бржэціслаў I спрабаваў узмацніцца за кошт Польшчы і часова захапіў Сілезію, але яму прыйшлося стаць васалам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Ураціславаў II падтрымліваў імператара Генрыха IV у барацьбе з ворагамі і за гэта атрымаў Лужыцкую (пазней абмененую на Усходнюю марку) і Мейсенскую маркі. А ў 1158 годзе стаў першым каралём Чэхіі і намінальным каралём Польшчы.

Познія Пржэмысловічы

правіць
 
Уладанні Пржамысл Отакара II (шэрым) у 1272 годзе

Пржамысл Отакар I у 1198 годзе зноў атрымаў тытул караля і змог зрабіць яго спадчынным. Пры ім адбывалася актыўнае развіццё гарадоў. Яго ўнук Пржамысл Отакар II паспрабаваў пашырыць сваю ўладу да Адрыятычнага мора. У барацьбе з канкурэнтамі ён змог падпарадкаваць Аўстрыю, Штырыю, Карынцію, Краіну і Фрыуль. Новы імператар падтрымаў незадаволеных Пржамыслам суседзяў. Пржамысл Отакар II загінуў у адной з бітваў і яго сын Вацлаў II атрымаў толькі Чэхію і Маравію. Але Вацлаў II правёў шэраг мерапрыемстваў, якія ўмацавалі яго ўладу. Актыўная здабыча срэбра і рэформа фінансавай сістэмы дазволіла яму весці актыўную знешнюю палітыку. Вацлаў II стаў у 1300 годзе каралём Польшчы. У 1301 годзе ён змог зрабіць свайго сына каралём Венгрыі (кантралюючы толькі паўночна-заходнія раёны). Вацлаў памёр у 34 гадовым узросце, а яго 16-гадовы сын Вацлаў III хоць і атрымаў тры каралеўскія кароны (Чэхіі, Польшчы і Венгрыі), не змог іх захаваць. У 1305 годзе ён саступіў венгерскую карону, а ў 1306 годзе загінуў у Сілезіі.

 
Уладанні Вацлава II і Вацлава III      Каралеўства Багемія      Каралеўства Польшча      Меркаваныя ўладанні Вацлава III у Венгрыі      Васалы

Спадчына Пржамыслаў

правіць

Пасля смерці Вацлава III пачалася барацьба паміж сваякамі Пржэмысловічаў за чэшскі трон, якая доўжылася чатыры гады — з 1306 па 1310. Спачатку чэшскі трон заняў Генрых, герцаг Карынцкі, граф Цірольскі (муж Ганны, сястры Вацлава), неўзабаве яго выгнаў Рудольф Габсбург (айчым Вацлава), але ў 1307 годзе ён памёр, і шляхта зноў абрала каралём Генрыха Карынцкага (1307—1310). Тым не менш, дваране не былі задаволены яго кіраваннем і ў выніку падтрымалі шлюб васямнаццацігадовай Елізаветы Пржамыслаўны, сястры Вацлава, з адзіным сынам імператара Генрыха VII чатырнаццацігадовым Янам Люксембургскім. Іаан Люксембургскі ў 1310 годзе авалодаў Прагай і быў каранаваны як чэшскі кароль (1310—1346).

Пасля 1306 года (забойства апошняга Пржэмысловіча) працягвала існаваць бакавая лінія Пржэмысловічаў, якая бярэ пачатак ад пазашлюбнага сына Пржамысла Отакара II — Мікулаша I. Прадстаўнікі гэтай лініі былі кіраўнікамі Опавы, Крнова і Раціборжа. У 1521 годзе, у сувязі са смерцю Валянціна Раціборскага уся опаўская лінія Пржэмысловічаў цалкам спынілася.

Кіраўнікі Чэхіі падчас Пржэмысловічаў (каля 8701310)

правіць
  1. Баржывой I, сын Гасцівіта (870/872 — 889/894).
  2. Стоймір, князь Біліна (каля 883/884).
  3. Спытыгнеў I, сын Баржывоя I (каля894 — 915)
  4. Ураціславаў I, брат папярэдняга (915921)
  5. Вацлаў (Венцэслаў) I Святы, сын (916/921 — 929/935)*
  6. Баляслаў I Грозны, брат (929/935 — 972).
  7. Баляслаў II Набожны, сын (972999).
  8. Баляслаў III Руды, сын (9991002)(1003, пам. 1037).
  9. Уладзівой, сын Мешка I, князя Польшчы (10021003)*
  10. Ярамір, сын 8 (1003)(10041012)(10331034)(1034)*
  11. Баляслаў I Храбры, кароль Польшчы (10031004).
  12. Олдржых (Удальрых), сын 8 (10121033)(1034).
  13. Бржэціслаў I, сын (10341055).
  14. Спытыгнеў II, сын (10551061).
  15. Ураціславаў II, брат (10611092, маркграф Маравіі 10481061, кароль Чэхіі з 1086).
  16. Конрад, брат (1092).
  17. Бржэціслаў II Малодшы, сын Ураціславава II (10921100)*
  18. Баржывой II, брат (11011107)(11171120, пам. 1124).
  19. Сватоплук (Святаполк), пляменнік (11071109)*
  20. Атон (Ота) Чорны, брат (1109, у Оламаўцы 11071126).
  21. Уладзіслаў I, сын 15 (11091117)(11201125).
  22. Сабеслаў I, брат (11251140, у Брно 11151123).
  23. Уладзіслаў II, сын Уладзіслава I (11401173, з 1158 кароль).
  24. Фрыдрых (Бедржых), сын Уладзіслава II (1173)(11781179).
  25. Сабеслаў II, сын Сабеслава I (11731178)*
  26. Фрыдрых (Бедржых), сын Уладзіслава II (11791189).
  27. Конрад II Ота, унук 20 (11891191, у Зноеме 11501189).
  28. Вацлаў II, сын 21 (11911192)*
  29. Пржэмысл Отакар I, сын 22 (11921193)(11971230, з 1198 кароль).
  30. Індржых (Генрых) Бржэціслаў, арх. Прагі, брат 26 (11931197)*
  31. Уладзіслаў Індржых, сын 22 (1197, маркграф Маравіі з 1186).
  32. Вацлаў I Аднавокі, сын 28 (12301253).
  33. Пржэмысл Отакар II, сын (12531278)*
  34. Вацлаў II, сын (12781305, кароль Польшчы 13001305).
  35. Атон IV, маркграф Брандэнбурга (апякун 12781283).
  36. Завіш з Фалькенштэйна (апякун 12841290).
  37. Вацлаў III, сын (13051306, кароль Венгрыі з 1301, кароль Польшчы з 1305)*
  38. Эльжбета Рыкса, маці (рэгентка 13051306).
  39. Рудольф Габсбург, герцаг Аўстрыі, унук 32 (13061307).
  40. Індржых Харутанскі (Генрых, герцаг Карынціі), зяць 33 (13071310).

Гісторыя роду Пржэмысловічаў падрабязна апісана Казьмой Пражскім у «Чэшскай хроніцы» (1119—1125).

Спасылкі

правіць
  • [1] Архівавана 29 сакавіка 2014.
  • BOHEMIA (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 17 ліпеня 2011.
  • MORAVIA (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 17 ліпеня 2011.
  • DUKES of TROPPAU [OPAWA and JÄGERNDORF (PŘEMYSLID)] (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 17 ліпеня 2011.