Вацлаў I
Вацлаў I (чэшск.: Václav I.; каля 1205 — 23 верасня 1253) — кароль Чэхіі з 1230 года, сын Пржэмысла Отакара I.
Вацлаў I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
чэшск.: Václav I. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пржэмысл Отакар I | ||||||
Пераемнік | Пржэмысл Отакар II | ||||||
Нараджэнне |
1205[1][2] |
||||||
Смерць |
23 верасня 1253[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Пржэмысловічы | ||||||
Бацька | Пржэмысл Отакар I[3] | ||||||
Маці | Канстанцыя Венгерская[d][3] | ||||||
Жонка | Кунігунда Швабская[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Vladislaus, Margrave of Moravia[d], Пржэмысл Отакар II[3], Beatrice of Bohemia[d] і Agnes of Bohemia[d][5] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКаранацыя
правіцьБацька Вацлава Пржэмысл Отакар I разлічваў яшчэ пры сваім жыцці перадаць сыну каралеўскі тытул, каб гарантаваць перадачу яго па спадчыне і пазбегнуць барацьбы за прастол. Ён дамогся згоды галоўнага канкурэнта Вацлава, мараўскага маркграфа Уладзіслава Індржыха, і чэшскай знаці. Каранацыя Вацлава ў пэўнай ступені адраджала прынцып пераходу прастола па старшынстве, у адпаведнасці з якім чэшскі трон павінен быў заняць старэйшы ў родзе Пржэмыславічаў. Гэта таксама адсякала ад пераходу ў спадчыну прастола бакавыя галіны дынастыі.
Пасля гэтага Пржэмысл Отакар I адправіў адпаведны ліст імператару Фрыдрыху II. Пасланец вярнуўся і паведаміў, што Фрыдрых 26 ліпеня 1216 года пагадзіўся з яго рашэннем.
Вацлаў быў каранаваны 6 лютага 1228 года як суправіцель свайго бацькі. Цырымонію правёў архібіскуп майнцкі Зігфрыд, упершыню па лацінскім абрадзе. Пржэмысл Отакар і Вацлаў пастанавілі, што іх пераемнікі павінны быць каранаваны архібіскупам майнцкімі. У тым выпадку, калі прадстаўнік Майнцкага архібіскупства адмовіцца, біскупа для каранацыі будзе выбіраць сам чэшскі кароль.
Аднавокі кароль
правіцьЗ 1230 года, пасля смерці бацькі, Вацлаў стаў кіраваць самастойна, хоць і знаходзіўся пад моцным уплывам сваёй маці Канстанцыі Венгерскай і сястры. Адзінай жонкай караля была дачка караля Германіі Філіпа Швабскага Кунігунда, з якой ён быў заручаны, калі ёй было каля двух гадоў, а яму — каля сямі.
З дзяцінства Вацлаў меў адхіленні ў сваім развіцці. Ён быў неўротыкам і, верагодна, псіхічнахворым. Ён любіў блукаць у адзіноце ў гушчары лесу, любіў паляванне і аднойчы на паляванні страціў левае вока. Летапісцы адзначаюць, што кароль Вацлаў ненавідзеў гук царкоўных званоў, які выклікаў у яго моцны галаўны боль і прыпадкі, падобныя да эпілептычных. Таму ўсюды, дзе ён з’яўляўся, забаранялася званіць у званы. Сучасная медыцына гаворыць пра праяву ідыясінкразіі — павышанай адчувальнасці да вызначаных частот гукавых хваль.
Падчас кіравання Вацлава I у Чэхію прыйшлі гатычная культура і рыцарскія турніры, атрымала распаўсюджанне прыдворная паэзія і песні. У гэты перыяд умацавалася чэшская дзяржаўнасць, багацела чэшская знаць, актыўна развіваліся будаўніцтва, гандаль і рамёствы.
Вацлаў, як і яго бацька, падтрымліваў перасяленне немцаў у сваю краіну. Ён быў першым каралём Чэхіі, якія даў прывілеі яўрэям, што ўзбагаціла каралеўскую казну.
Знешняя палітыка
правіцьВацлаў працягнуў барацьбу свайго бацькі супраць аўстрыйскага герцага Фрыдрыха II. У 1231 годзе ён уварваўся ў Аўстрыю, абхопленую паўстаннем міністэрыялаў, і спаліў Крэмс. Праз два гады сам герцаг Фрыдрых скарыстаўся канфліктам паміж Вацлавам і яго братам, мараўскім маркграфам Пржэмыслам, уварваўся ў Маравію і заняў замак Бітаў. Але калі аўстрыйскі герцаг захварэў і вярнуўся дамоў, Вацлаў заняў Брно і прымусіў брата да паслушэнства.
Імператар Фрыдрых II тым часам пагрузіўся ў барацьбу з аўтаноміяй князёў, спрабуючы распаўсюдзіць сваю ўладу на ўсю тэрыторыю Свяшчэннай Рымскай імперыі. Вацлаў па яго загадзе нават захапіў Ніжнюю Аўстрыю і Вену.
Вацлаў, аднак, сам з асцярогай успрымаў экспансію імператарскай улады каля сваіх межаў. У выніку ён прымірыўся з аўстрыйскім герцагам Фрыдрыхам II, што павялічыла рызыку адкрытага канфлікту імператара з чэшскім каралём. Фрыдрых Аўстрыйскі паабяцаў сваю пляменніцу Гертруду ў жонкі сыну Вацлава Уладзіславу і аўстрыйскія тэрыторыі на поўнач ад Дуная ў якасці пасагу.
Паміж 1233 і 1237 гадамі Вацлаў ізноў уступіў у канфлікт са сваім малодшым братам Пржэмыслам Мараўскім. Прычынай спрэчкі стала прыбыццё з Карынтыі ў Бржэцлаў Ульрыха III, старэйшага сына сястры Вацлава Юдыты. Вацлаў з вялікім войскам прыйшоў у Маравію і Пржэмысл быў вымушаны бегчы ў Венгрыю да караля Белы IV. Каралева-ўдава Канстанцыя Венгерская выступіла пасроднікам у перамовах і браты памірыліся, Пржэмысл вярнуўся ў Маравію, а пад уладай Вацлава засталіся Оламаўц і Опава.
Барацьба з манголамі
правіцьВацлаў загадзя да прыбыцця мангольскіх войскаў умацаваў межы каралеўства, дзякуючы чаму большая частка чэшскіх земляў пазбегла спусташэння. Падчас мангольскага ўварвання ў Цэнтральную Еўропу Вацлаў прыняў заклік пра дапамогу ад свайго швагра, князя Вялікай Польшчы Генрыха II Набожнага. Аднак той вырашыў не чакаць прыбыцця чэшскіх падмацаванняў. У выніку Вацлаў на суткі спазніўся на бітву пры Легніцы, дзе Генрых II Набожны быў разгромлены і забіты (красавік 1241 года). Мангольскі корпус на чале з Байдарам спыніў прасоўванне на захад, рэзка павярнуў на поўдзень і разарыў Маравію, затым у чэрвені перайшоў Карпаты і злучыўся з паўднёвым корпусам у Венгрыі. Вацлаў I аб’яднаўся з Фрыдрыхам II, пад абарону якога бег венгерскі кароль Бела IV, які пацярпеў паражэнне ў бітве на Шаё. Манголы не пайшлі на сутыкненне з сіламі саюзнікаў і неўзабаве пакінулі Венгрыю.
Паўстанне малодшага сына
правіцьПасля смерці Фрыдрыха II Аўстрыйскага ў 1246 годзе Вацлаў Аднавокі арганізаваў шлюб свайго старэйшага сына Уладзіслава з пляменніцай Фрыдрыха Гертрудай Бабенберг. Незадаволеная збліжэннем з аўстрыйцамі чэшская знаць збунтавалася супраць Вацлава і падтрымала прэтэнзіі на прастол з боку яго сына Пржэмысла II Отакара. Вайна паміж бацькам і сынам працягвалася з пераменным поспехам да 1248 года. Пржэмыслу ўдалося захапіць кантроль над большай часткай Чэхіі і аблажыць бацьку ў адным з замкаў. Аднак Вацлаву ўдалося збегчы з замка і, узначаліўшы контратаку на мосце, прымусіць непакорлівага сына да ўцёкаў. Пржэмысл быў ненадоўга пасаджаны ў турму замка Пршымда, а яго саюзнікі пакараны смерцю. У выніку Пржэмысл быў памілаваны і атрымаў тытул маркграфа Маравіі.
Смерць і спадчына
правіцьУ 1247 годзе старэйшы сын Вацлава Уладзіславаў, які быў з 1246 года герцагам Аўстрыі, раптоўна памёр. Тады Вацлаў Першы ў 1252 годзе арганізаваў шлюб свайго другога сына, Пржэмысла Отакара, з сястрой Фрыдрыха Маргарытай. У тым жа годзе Гертруда выйшла замуж за сына князя Данііла Галіцкага Рамана, якога таксама падтрымаў венгерскі кароль Бела IV. Барацьба за аўстрыйскі прастол завяршылася ў 1252—1253 гадах на карысць Вацлава і яго сына Пржэмысла Отакара II.
Вацлаў I памёр 23 верасня 1253 года ў Кралуў-Двуры. Яго сэрца і ўнутраныя органы захоўваліся ў касцёле Дзевы Марыі ў Кралуў-Двуры, а цела было пахавана ў Стара-Месце, у Анежскім кляштары.
Сям’я
правіцьЖонка: з 1224 года — Кунігунда Гогенштаўфен, дачка Філіпа Швабскага. Дзеці:
- Уладзіслаў
- Бажэна, замужам за Атонам III, маркграфам Брандэнбургскім
- Анежка, замужам за Генрыхам III, маркграфам Мейсенскім
- Пржэмысл Отакар II
- Венцаслава
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Wenzel I. (Wenzel) // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
правіць- ANTONÍN, Robert. České země za posledních Přemyslovců I. (1192—1253). Praha : Libri, 2012. 432 s. ISBN 978-80-7277-446-3.
- BÁRTA, Stanislav. Smíření otce se synem. Uzavření sporu krále Václava I. s markrabětem Přemyslem roku 1249. In NODL, Martin; WIHODA, Martin. Rituál smíření : konflikt a jeho řešení ve středověku : sborník příspěvků z konference konané ve dnech 31. května — 1. června 2007 v Brně. Brno : Matice moravská, 2008. ISBN 978-80-86488-48-6. S. 101—108.
- NOVOTNÝ, Václav. České dějiny I./III. Čechy královské za Přemysla I. a Václava I. (1197—1253). Praha : Jan Laichter, 1928. 1085 s.
- SOVADINA, Miloslav. Dvůr Václava I. Sborník archivních prací. 1995, roč. 45, s. 3-40. ISSN 0036-5246.
- TŘEŠTÍK, Dušan; ŽEMLIČKA, Josef; SOMMER, Petr, a kol. Přemyslovci. Budování českého státu. Praha : Nakladatelství Lidové noviny, 2009. 779 s. ISBN 978-80-7106-352-0.