Бела IV
Бела IV (венг.: IV. Béla); 29 лістапада 1206 — 3 мая 1270) — венгерскі кароль з дынастыі Арпадаў, які кіраваў з 14 кастрычніка 1235, сын Андраша II, які выдаў для абароны правоў шляхты «Залатую булу» (венгерскі эквівалент Magna Carta).
Бела IV | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
IV. Béla Árpád-házi | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андраш II | ||||||
Пераемнік | Іштван V | ||||||
Нараджэнне |
29 лістапада 1206[1] |
||||||
Смерць |
3 мая 1270 (63 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Арпады | ||||||
Бацька | Андраш II | ||||||
Маці | Гертруда Меранская[d] | ||||||
Жонка | Марыя Ласкарына[2] | ||||||
Дзеці | Кунігунда Венгерская[3], Ганна Венгерская[d][3], Іяланта Польская[d], Лізавета Венгерская[d], Іштван V, Маргарыта Венгерская, Канстанцыя[d] і Бела[d][3] | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | гісторыя[4] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьКіраванне
правіцьБела спрабаваў вярнуць каралеўскай уладзе ранейшае значэнне і ўсяляк стрымліваў імкненні магнатаў да самастойнасці, але гэтым выклікаў усеагульнае незадавальненне сярод шляхты, частка якой заклікала ў Венгрыю герцага Фрыдрыха II Аўстрыйскага, які быў разбіты Белай у 1236 годзе.
У 1241 годзе, падчас нашэсця манголаў на чале з Батыем, пацярпеў паражэнне пры р. Шаё і быў вымушаны шукаць прыстанак у Аўстрыі, дзе герцаг Фрыдрых II аказаў яму гасціннасць, але адабраў за гэта ўсю венгерскую казну і тры венгерскіх камітата. Калі ў 1242 годзе манголы пакінулі Венгрыю і павярнулі назад у Манголію, Бела IV вярнуўся ў сваю краіну і прыклаў разнастайныя высілкі да аднаўлення краіны, для чаго адбудоўваў спустошаныя манголамі гарады, прыцягваў усяляк новых пасяленцаў і за 4 гады амаль цалкам згладзіў сляды спусташэнняў, за што і атрымаў мянушку «другога заснавальніка Венгрыі». Неўзабаве ён ужо быў здольны выступіць супраць Фрыдрыха II і нанесці яму паражэнне пры Вінер-Нойштаце (1246). У чэрвені 1246 года аўстрыйскі герцаг Фрыдрых II загінуў у барацьбе з венграмі ў бою на рацэ Лейце.
Напачатку 1247 года Бела IV апавясціў Папу Інакенція IV пра свой намер авалодаць Аўстрыяй. Папа спачатку паабяцаў яму падтрымку, але затым абраў сярод магчымых прэтэндэнтаў пляменніцу памерлага герцага Гертруду. Бела IV у 1248—1250 гг. здзейсніў некалькі нападаў на аўстрыйскія землі, але асаблівага поспеху не дасягнуў.
У 1262 годзе Бела IV паспяхова адбіў спробу другога нашэсця манголаў. Ён памёр у 1270 годзе, зведаўшы перад тым няўдзячнасць роднага сына Іштвана, які некалькі разоў задумваў падняць паўстанне супраць бацькі.
Нашчадкі
правіцьУ 1218 годзе Белая ажаніўся з Марыяй Ласкарынай, дачкой імператара Нікеі Феадора I Ласкарыса і Ганны Ангеліны (дачкі візантыйскага ўзурпатара Аляксея III Ангела). Ад гэтага шлюбу нарадзілася два сына і восем дочак. Найбольш вядомыя з іх, гэта:
- Св. Кунегунда (Кінга) — з пяцігадовага ўзросту жонка князя Польшчы Баляслава V, якая пасля яго смерці стала манашкай і абатысай (кананізавана ў 1999);
- Блаж. Іаланда (Іалента, Алена) — жонка вялікапольскага герцага Баляслава Набожнага, якая пасля яго смерці таксама стала манашкай-кларысай, а затым і ігуменняй манастыра (беатыфікавана ў 1827);
- Іштван (Стэфан) — пераемнік свайго бацькі;
- Канстанцыя — жонка галіцка-валынскага караля Льва;
- Св. Маргарыта Венгерская — з дзяцінства прызначаная для манаскага жыцця (кананізавана ў 1943).
- Ганна Венгерская — жонка князя галіцкага і чарнігаўскага Расціслава Міхайлавіча
Зноскі
- ↑ Béla IV of Hungary // https://pantheon.world/profile/person/Béla_IV_of_Hungary Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Бела, король // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.