Адкрыць галоўнае меню

Манго́лы (манг.: Монгол үндэстэн, Монү.png) — у шырокім сэнсе, этнічныя групы, якія размаўляюць на розных дыялектах мангольскай мовы і вызначаюць сваю этнічную тоеснасць як манголы. У вузкім сэнсе манголамі называюць палітычную нацыю, грамадзян Манголіі.

Манголы
Монгол үндэстэн,
Монү.png
Mongolian warriors 01.jpg
Агульная колькасць 10 млн.
Рэгіёны пражывання Flag of Mongolia.svg Манголія — 2746685 (2010 г.)

Flag of the People's Republic of China.svg Кітай — 5813900 (2000 г.)
Flag of Belarus.svg Беларусь — 29 (2009 г.)

Мова мангольская
Рэлігія шаманізм, будызм
Блізкія этнічныя групы калмыкі, бураты, маголы, дауры, мангоры, дунсян, бааань, паўночныя югуры

Манголы як супольнаць розных этнічных груп насяляюць пераважна тэрыторыю Манголіі, шырока прадстаўлены як этнічная меншасць у Кітаі. У выніку гістарычных працэсаў рассялення, абшчыны манголаў таксама з'явіліся ў Расіі, Паўднёвай Карэі, ЗША і іншых краінах свету. Агульная колькасць - каля 10 млн чал.

ПаходжаннеПравіць

Мовазнаўцы прызнаюць сувязь манголаў з іншымі народамі алтайскай групы моў, у першую чаргу з цюркамі і тунгуса-маньчжурамі. Традыцыйны пункт гледжання на паходжанне манголаў абапіраецца на думку, што іх першаснай радзімай былі тэрыторыі Паўднёвай Сібіры і Паўночнай Манголіі[1][2]. Сучасныя даследаванні генетыкаў[3] паказваюць, што манголы маюць прамую сувязь з насельніцтвам Манголіі і Унутранай Манголіі, што з'явілася ў гэтых мясцінах яшчэ ў эпоху неаліту. Такім чынам, манголы з'яўляюцца аўтахтонамі населенай імі тэрыторыі. Генетыкі таксама выявілі сувязі ў паходжанні манголаў з іншымі прадстаўнікамі мангольскіх і некаторых цюркскіх народаў.

Мяркуецца, што продки манголаў перайшлі да качавога ладу жыцця не пазней за 1 тысячагоддзе да н. э.[4] У III ст. да н. э. на землях Манголіі пачаўся жалезны век. З гэтага часу качавыя народы Манголіі і суседніх рэгіёнаў прадстаўлялі сталую пагрозу для суседняга земляробчага Кітая. Некаторыя даследчыкі вызначаюць значную прысутнасць мангольскага элемента сярод старажытных гунаў[5]. Адным з першых вядомых самастойных народаў, якія лінгвістычна належылі да мангольскай групы, з'яўляліся кідані[6][7].

Узнікненне непасрэдна манголаў звычайна звязваюць з Чынгісханам (11621227 гг.), які вёў свой род з Цэнтральна-Усходняй Манголіі. Ён здолеў аб'яднаць або заваяваць качавыя супольнасці кераітаў, меркітаў, татараў, таўчыутаў і інш. У 1206 г. на агульным сходзе было абвешчана аб стварэнні дзяржавы Эке Мангол Улус ("Усёй Манголіі")[8]. Чынгісхан стаў першым яе манархам. Праведзеныя ім, а таксама яго нашчадкам Угэдэем рэформы садзейнічалі ўмацаванню першаснай еднасці, а палітыка заваяванняў — хуткаму распаўсюджанню. Гэта часткова падцвярджаецца даследаваннямі, якія сцвярджаюць, што генетычны элемент Y, характэрны для манголаў, узнік толькі каля 1 тысячагоддзя таму[9].

Паходжанне самога слова "мангол" застаецца спрэчным. Некаторыя даследчыкі лічаць, што яно першапачаткова было этнонімам тунгуса-маньчжураў[10], што жылі на захад ад манголаў. Сапраўды, у кітайскіх пісьмовых крыніцах X ст. узгадваюцца тунгуса-маньчжурскія роды з назвай менгда або менву[11], аднак ніякіх прамых доказаў іх сувязі з манголамі не існуе.

Мангольская моваПравіць

Мангольская мова адносіцца да сям'і мангольскіх моў. Першыя пісьмовыя крыніцы вядомы з ХІІІ ст. На працягу гісторыі манголы ўжывалі некалькі варыянтаў пісьма. У наш час, у Манголіі распаўсюджаны алфавіт на аснове кірыліцы, у КНР — на аснове старажытнай уйгурскай літарнай вязі.

Манголы ў МанголііПравіць

У 2010 г. насельніцтва Манголіі складала 2 754 685 чал.[12] З іх розныя групы манголаў складалі 2 746 685 чал. Абсалютная большасць манголаў Манголіі — гэта халха-манголы (2 168 141 чал.). Іншыя этнічныя супольнасці манголаў у Манголіі — сартулы, дэрбеты, байты, захчыны, алёты, таргуты, барга і інш.

Манголы ў КітаіПравіць

Манголы складаюць дзевятую па колькасці этнічную меншасць у КНР. У 2000 г. іх агульная колькасць дасягала 5 813 900 чал. [13]. Яны прадстаўлены такімі этнічнымі групамі, як харчыны, джаруты, барыны, анюты, хэшыгтэны, харачыны, тумуты, узумчыны, хучыты, суніты, барга, кукунорскія манголы, юньнаньскія манголы. Размаўляюць на паўднёёвых, заходніх і усходніх дыялектах мангольскай мовы.

Мангольскае насельніцтва КНР размеркавана па рэгіёнах наступным чынам[14]:

Унутраная Манголія Правінцыя Ляанін Правінцыя Цзылінь Правінцыя Хэбэй Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён Правінцыя Хэйлунцзян Правінцыя Цынхай Правінцыя Хэнань Іншыя рэгіёны
68,72% 11,52% 2,96% 2,92% 2,58% 2,43% 1,48% 1,41% 5,98%

Найбуйнейшым адміністрацыйным утварэннем манголаў у КНР з'яўляецца аўтаномны рэгіён Унутраная Манголія. Манголы ў ім складаюць каля 20 % ад усяго насельніцтва. Акрамя таго, у іншых адміністрацыйных утварэннях існуе 11 аўтаномій ніжэйшага ўзроўню. Ва ўсіх іх мангольская мова мае афіцыйны характар.

Манголы ў БеларусіПравіць

У 2009 г. у Беларусі жыло 29 чал., якія адносілі сябе да халха-манголаў[15]. З іх 11 чал. лічыла роднай мовай мангольскую, 2 чал. — беларускую.

Выбітныя манголыПравіць

ЗноскіПравіць