Ляанін
Ляані́н (кіт. трад. 遼寧, спр. 辽宁, піньінь Liáoníng) — правінцыя на паўночным усходзе Кітая. На поўдні абмываецца Жоўтым морам, на ўсходзе прымыкае да мяжы з КНДР.
Ляанін | |
---|---|
маньчж. ᠯᡳᠶᠣᠣᠨᡳᠩ ᡤᠣᠯᠣ[1] манг.: ᠯᠢᠶᠣᠤᠨᠢᠩ ᠮᠤᠵᠢ[1] | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1907 |
Кіраўнік | Li Lecheng[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-LN |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча 151 тыс. км². Насельніцтва 39,5 млн чал. (1990). Адміністрацыйны цэнтр — Шэньян (Мукдэн). Больш за 1 млн жыхароў пражывае ў гарадах Шэньян, Фушунь, Аньшань.
Геаграфія
правіцьПаверхня пераважна гарыстая. На ўсходзе Усходне-Маньчжурскія і Ляадунскія горы (вышыня да 1367 м), на захадзе адгор’і гор Ляасі, у цэнтральнай частцы — нізінная раўніна. Галоўныя рэкі — Ляахэ і Ялуцзян.
На тэрыторыі правінцыі знаходзяцца радовішчы каменнага вугалю, жалезнай руды, гаручых сланцаў, магнезіту, алюмініевай сыравіны.
Клімат мусоннага тыпу з гарачым вільготным летам і халоднай маласнежнай зімой. Ападкаў выпадае 500—1000 мм за год.
Эканоміка
правіцьЛяанін — адзін з важнейшых індустрыяльных раёнаў Кітая. На долю Ляанін прыпадае значная частка здабычы каменнага вугалю (Фушунь і Фусінь), жалезнай руды (Аньшань і Бэньсі), сланцаў і інш. Буйныя ЦЭС і ГЭС. Агульнанацыянальнае значэнне мае чорная і каляровая металургія.
Галоўныя галіны прамысловасці: машынабудаванне (горназаводскае абсталяванне, станкі, электра-тэхнічныя вырабы, чыгуначны рухомы састаў, судны, трактары), хімічная, нафтаперапрацоўчая, будаўнічых матэрыялаў, тэкстыльная, харчовая (алейная, мукамольная).
У сельскай гаспадарцы пераважае земляробства, часткова арашальнае. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, сою, бавоўнік, кенаф, тытунь. Агародніцтва і садоўніцтва. Рыбалоўства.
Транспарт чыгуначны, марскі, рачны. Галоўныя марскія парты: Люйда, Аньдун, Інкоў.
Зноскі
- ↑ а б Liaoning Праверана 24 лютага 2024.
- ↑ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
Літаратура
правіць- Ляанін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 414.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ляанін