Марыя Ласкарына
Марыя Ласкарына (* 1206, Нікея, цяпер Ізнік, глей Бурса, Турцыя — 24 чэрвеня ці 16 ліпеня 1270, Эстэргам, Венгрыя) — нікейская прынцэса і венгерская каралева, жонка Белы IV.
Марыя Ласкарына | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | венгерская каралева |
Дата нараджэння | каля 1206 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 24 чэрвеня 1270 |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Феадор I Ласкарыс[d] |
Маці | Ганна Ангеліна |
Муж | Бела IV |
Дзеці | Кунігунда Венгерская, Ганна Венгерская[d], Іяланта Польская[d], Лізавета Венгерская[d], Іштван V, Маргарыта Венгерская, Канстанцыя[d] і Бела[d] |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Марыя Ласкарына была дачкой імператара Нікейскай імперыі ў 1204—1221 гадах Феадора I Ласкарыса і яго жонкі Ганны Ангеліны (дачкі візантыйскага ўзурпатара Аляксея III Ангела). Унучка імператара Візантыі Аляксея III Ангела. Старэйшая сястра Ірыны Ласкарына, муж якой Іаан III Дука Ватац атрымаў у спадчыну нікейскі прастол.
У 1218 годзе з мэтай замацавання венгерска-візантыйскага саюза адбыўся шлюб Марыі Ласкарыны з каралевічам Белай. Тым часам маладым было па 12 гадоў.
У кастрычніку 1235 адбылася каранацыя Белы IV і Марыі, якія разым пражылі 35 гадоў. Бела IV памёр 26 мая 1270. Марыя Ласкарына перажыла мужа на два месяца. Пахавана ў касцёле дамініканак, пабудаваным для яе дачкой Святой Маргарытай Венгерскай.
Шлюб і дзеціПравіць
У шлюбе з Белай IV мела 10 дзяцей:
- Святая Кунегунда (Кінга) — жонка князя Польшчы Баляслава V Сарамлівага, якая пасля яго смерці стала манашкай і абатысай (кананізавана ў 1999);
- Святая Маргарыта Венгерская — з дзяцінства прызначаная для манаскага жыцця (кананізавана ў 1943).
- Ганна Венгерская — жонка князя галіцкага і чарнігаўскага Расціслава Міхайлавіча
- Каталіна († 1242)
- Маргарыта († 1242)
- Елізавета (1236—1271) — жонка князя Ніжняй Баварыі Генрыха ХІІІ
- Канстанцыя — жонка галіцка-валынскага караля Льва;
- Блажэнная Іаланда (Іалента, Алена) — жонка вялікапольскага герцага Баляслава Набожнага, якая пасля яго смерці таксама стала манашкай-кларысай, а затым і ігуменняй манастыра (беатыфікавана ў 1827);
- Іштван (Стэфан) — пераемнік свайго бацькі;
- Бела (1243—1269)
З 10 дзяцей караля Белы IV і Марыі дзве дачкі прылічаны да ліку каталіцкіх святых і адна — да ліку блажэнных.