Чарнігаўскае княства
Чарнігаўскае княства — у XI стагоддзі адна з найбольш буйных і моцных зямель Русі, у XII—XIV стагоддзях галоўны ўдзел Чарнігаўскай зямлі. Сталіца — Чарнігаў.
Гістарычная дзяржава | |
Чарнігаўскае княства | |
---|---|
988 — 1402
|
|
Сталіца | |
Афіцыйная мова | старажытнаруская мова |
Форма кіравання | манархія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Значныя гарады: Ноўгарад-Северскі, Старадуб, Бранск, Пуціўль, Курск, Любеч, Глухаў, Слуцк, Клецк, Чачэрск і Гомель.
Як асобная адміністрацыйная адзінка, Чарнігаўская зямля вылучылася ўжо ў X стагоддзі, але кіравалася кіеўскімі ваяводамі. Утварылася на землях севяранскага засялення (пераважна), на левым беразе Дняпра у басейне рэк Дзясна і Сейм, пазней пашырылася на землі радзімічаў, вяцічаў і дрыгавічоў. У 1024—1036 гадах, пасля падзелу Русі паміж Яраславам і Мсціславам Уладзіміравічамі, ператворана ў асобны ўдзел, які ўключаў усю левабярэжную Русь, акрамя Пераяслаўля, у т.л. Мурамска-Разанскую зямлю, Смаленск і Тмутаракань. У 1036—1054 гадах у валоданні Яраслава, пасля яго смерці перайшло ва ўдзел да яго сына Святаслава, хоць і ў значна паменшаным памеры. Пасля смерці Святаслава некаторы час была ў валоданні розных князёў, у т.л. Уладзіміра Манамаха. Межы Чарнігаўскай зямлі ў гэтыя часы пачыналіся ад берагоў Дзясны і на паўночным усходзе дасягалі меж сучаснага Падмаскоўя, а на поўдні Кубані.[1]
Пастановай Любецкага з’езду (1097) перайшла ў валоданне сыноў Святаслава — Алега і Даніла, далей была ў валаданні іх нашчадкаў — Ольгавічаў. З гэтага ж часу пачынаецца драбленне Чарнігаўскай зямлі на ўдзелы. Напачатку выдзяліліся ўласна Чарнігаўскае княства як галоўны ўдзел і Ноўгарад-Северскае і Мурамска-Разанскае княствы, якія ў сваю чаргу драбіліся далей.
У 1345—1346 гадах вялікі князь літоўскі Альгерд далучыў Чарнігаўскае княства і іншыя ўдзелы Чарнігаўскай зямлі да Вялікага Княства Літоўскага, пасадзіў у розных удзелах сваіх сыноў ці іншых асоб.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Kuczyński S.М. Ziemie Czernihowsko-Siewierskie pod rzadami Litwy. — Warsz., 1936;
- Зайцев А. К. Черниговское княжество // Древнерусские княжества X—XIII вв. — М., 1975. (руск.)