Вадазбор
(Пасля перасылкі з Рачны басейн)
Вадазбо́р[1][2], вадазборны басейн[1][2], вадазборная плошча[1] — тэрыторыя, з якой у раку ці яе сістэму, або ў возера сцякаюць паверхневыя і падземныя воды. Абмежаваны водападзеламі.
Гідралагічнае значэнне вадазбору ў ператварэнні атмасферных ападкаў у сцёк.
Гідраграфічныя паказчыкі:
- плошча,
- даўжыня,
- сярэдняя і найбольшая шырыня,
- вышыня над узроўнем мора,
- форма,
- сярэдні нахіл, каэфіцыент асіметрыі.
Геаграфічныя паказчыкі:
- геаграфічнае становішча,
- лясістасць,
- азёрнасць,
- густата рачной сеткі,
- разаранасць,
- урбанізацыя
і інш.
Найважнейшая характарыстыка вадазбору — яго плошча.
З рэк Зямлі найбольшыя вадазборы ў Амазонкі (каля 7200 тыс. км²), Конга (каля 3700 тыс. км²), Місісіпі (каля 3200 тыс. км²).
З рэк Беларусі найбольшыя вадазборы ў Дняпра з Прыпяццю (118 тыс. км²), Нёмана (б.з. 44 тыс. км²), Заходняй Дзвіны (б.з. 32 тыс. км²).
Зноскі
правіць- ↑ а б в БелЭн 1996.
- ↑ а б Курловіч М. М. 1993.
Літаратура
правіць- Вадазбо́р, вадазборны басейн, вадазборная плошча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 432. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Вадазбо́р, вадазборны басейн // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 54. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
- Водосборная площадь // Т. 5. Вешин — Газли. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)