Адкрыць галоўнае меню

Мсціслаў-Канстанцін Уладзіміравіч «Храбры» або «Удалы»[1] (каля 983 — 1036, Чарнігаў) — князь тмутараканскі, сын Уладзіміра Святаславіча.

Мсціслаў Уладзіміравіч Храбры
Мсціслаў Уладзіміравіч Храбры
Адзінаборства Мсціслава з Радзедзем
(Мікалай Рэрых, 1943)
князь тмутараканскі
990/1010 — 1036
Пераемнік: Глеб Святаславіч
князь чарнігаўскі
1024 — 1036
Пераемнік: Святаслаў II Яраславіч
 
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: каля 983
Смерць: 1036(1036)
Чарнігаў
Пахаванне: Чарнігаў, сабор Св. Спасу
Род: Рурыкавічы
Бацька: Уладзімір I Святаславіч
Маці: Адэль (?)
Жонка: Анастасія
Дзеці: Яўстафій, Таццяна

У 1016 вёў барацьбу з хазарамі і дапамог грэкам авалодаць Таўрыдай. У 1022 аб'явіў вайну касогам, якая скончылася шчаслівым для Мсціслава паядынкам з касожскім князем Радзедзяй. У 1023 Мсціслаў, сабраўшы падуладных яму касогаў і хазараў, пайшоў на Кіеў у час адсутнасці там Яраслава, але кіяўляне не прынялі яго. Каля Ліствена, на берагах ракі Руды, адбылася бітва паміж Мсціславам і Яраславам, якая скончылася перамогай Мсціслава. Аднак Мсціслаў перадаў вялікае княжанне Яраславу, а сам абмежаваўся ўсходняй часткай тагачаснай Русі (на ўсход ад Дняпра). У 1031 дапамог Яраславу авалодаць Чэрвенскімі гарадамі. Памёр у 1036, паводе іншых звестках — у 1034 годзе. Па словах летапісу, Мсціслаў ніколі не быў пераможаны, быў міласцівы да народа, любіў дружыну і вызначыўся рэлігійнасцю. Мсціслава таксама завуць першым северскім князем, з прычыны валодання ім краінай па левым беразе Дняпра, якая адпавядала зямлі севяранаў. Адзіны сын Яўстафій памёр у 1033 годзе.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Мстислав Владимирович Храбрый // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  • Мстислав Владимирович Храбрый // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  • ПСРЛ, т. 1. Лаврентьевская летопись. Изд.2. Л., 1926. 543стб.
  • ПСРЛ, т. 2. Ипатьевская летопись. Фототип. изд. 1908 г. М., 1962. XVI 938 стб. 87 с. IVc.
  • Бартольд В. В. Арабские известия о руссах // Соч., Т .2. Ч. 1. М., — 1963. С.840—856
  • Войтович Л. Генеалогія династій Рюриковичів і Гедиміновичів. К., 1992. — 199 с.
  • Грушевський М. С. Історія України-Руси. Т. 2. К., 1992. 633 с.
  • Лопатинский Л .Г. Мстислав Тмутараканский и Редедя по сказаниям черкесов // Известия Бакинского гос. ун-та. −1-2. — 1921. С. 197—203
  • Пархоменко В. О. Князь Чорний //Збірник на пошану акад. Д. І. Багалія. К., — 1927. С.39-51