Чарнігаў
Чарні́гаў (укр.: Чернігів) — горад на поўначы Украіны на рацэ Дзясна, адзін з найстарэйшых гарадоў Украіны (IX ст.). Цэнтр Чарнігаўскай вобласці. Насельніцтва складае 282,7 тыс. чал. (2022).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНазва Чарнігаў найімаверней адыменнага (антрапанімічнага) паходжання.
Крыніцай тапоніма мог быць засведчаны на Падняпроўі антрапонім Чарніга (Чэрніга). У ім вылучаецца корань, роднасны слову чорны. Антрапанімічны пашыральнік -іг- таксама ў сучасных прозвішчах у рэгіёне тыпу Брыдзіга, Скаліга, Сувіга, Шэліга і пад.
Ад антрапоніма тапонім Чарнігаў утвораны так жа сама, як тапонімы Быхаў, Чэрыкаў і інш.
Геаграфія
правіцьЧарнігаў знаходзіцца ў заходняй частцы Чарнігаўскай вобласці. Размешчаны ў Прыдняпроўскай нізіны, на правым беразе ракі Дзясна.
Клімат
правіцьГорад знаходзіцца ў зоне, якая характарызуецца кантынентальным кліматам. Самы цёплы месяц — ліпень са сярэдняй тэмпературай 18,9 °C (66 °F). Самы халодны месяц — студзень, з сярэдняй тэмпературай −5.6 °C (22 °F).
Клімат Чарнігава | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 8 | 15 | 21 | 25 | 32 | 32 | 32 | 32 | 30 | 25 | 14 | 11 | 32 |
Сярэдні максімум, °C | 3 | 2 | 3 | 12 | 19 | 22 | 23 | 22 | 17 | 11 | 3 | 0 | 11 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −5 | −5 | 0 | 8 | 14 | 17 | 18 | 17 | 13 | 7 | 1 | −2 | 7 |
Сярэдні мінімум, °C | −8 | −7 | −2 | 3 | 8 | 12 | 13 | 12 | 8 | 3 | −1 | −5 | 3 |
Абсалютны мінімум, °C | −35 | −27 | −27 | −8 | 0 | 2 | 7 | 2 | −3 | −10 | −22 | −26 | −35 |
Норма ападкаў, мм | 42 | 36 | 35 | 42 | 45 | 79 | 80 | 67 | 43 | 35 | 48 | 47 | 599 |
Крыніца: Weatherbase |
Гісторыя
правіцьУ IX ст. цэнтр севяран. Упершыню згадваецца ў летапісе пад 907 годам. 3 X стагоддзя ў складзе Кіеўскай Русі. У 1024—1036 і 1054—1239 гадах эканамічны і палітычны цэнтр Чарнігаўскага княства. У 1239 годзе разбураны мангола-татарскімі войскамі Батыя. 3 2-й пал. XIV ст. ў складзе ВКЛ. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—1503 разам з Чарнігава-Северскай зямлёй адышоў да Расійскай дзяржавы. Паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года ў складзе Рэчы Паспалітай, у 1623 атрымаў магдэбургскае права. Летам 1648 горад захоплены паўстанцамі, цэнтр Чарнігаўскага казацкага палка. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667 у складзе Расійскай дзяржавы. 3 1679 у Чарнігаве дзейнічала друкарня, з 1700 — калегіум. 3 1782 цэнтр Чарнігаўскага намесніцтва, з 1797 Маларасійскай, з 1802 года Чарнігаўскай губерні. Акупіраваны германскімі войскамі (сакавік 1918 — студзень 1919), арміяй Дзянікіна (кастрычнік—лістапад 1919). 3 1925 цэнтр акругі, з 1932 — вобласці. У ІІ сусветную вайну акупаваны (1941) нацысцкай Германіяй, заняты Чырвонай Арміяй у выніку Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі 1943.
Станам на сярэдзіну ліпеня 2022 года, адзін з найбольш разбураных гарадоў Украіны пасля падчас ўварвання Расіі ва Украіну, шэраг яшчэ больш разбураных населеных пунктаў знаходзіцца на ўсходзе Украіны[2][3].
Насельніцтва
правіцьКолькасць
правіць1897 | 1926 | 1939 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2017 | 2018 |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
27 716 | 34 359 | 68 597 | 89 585 | 158 873 | 238 141 | 296 347 | 304 994 | 291 641 | 289 400[4] |
Мова
правіцьукраінская мова | руская | беларуская |
---|---|---|
74,01 % | 24,50 % | 0,29 % |
Прамысловасць
правіцьЛёгкая прамысловасць (шарсцяная, абутковая, швейная), харчовая (мясная, малочная, кандытарская), машынабудаванне і металаапрацоўка, хімічная, паліграфічная, дрэваапрацоўчая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў.
Транспарт
правіцьВузел чыгунак і аўтадарог, порт на р. Дзясна (бас. р. Дняпро). У горадзе дзейнічае тралейбусная сетка.
Культура, адукацыя
правіць2 тэатры, у т.л. драматычны. Музеі: гістарычны, мастацкі, народнага дэкаратыўнага мастацтва, М. М. Кацюбінскага.
Выдатныя мясціны
правіцьАрхітэктурна-гістарычны запаведнік: Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі (XII ст.) сабор; Пятніцкая царква (XII—XIII ст.); ансамблі Ялецкага (XVII ст.; з Успенскім саборам, XII ст.) і Троіцкага (XVII—XVIII ст.) манастыроў.
Вядомыя асобы
правіць- Дзяніс Уладзіміравіч Скепскі
- Ігар Іванавіч Краўчанка (нар. 1970) — беларускі палітык.
- Віталь Іванавіч Секун (1935—2004[5]) — вучоны, псіхолаг і сацыёлаг, доктар псіхалагічных навук.
Галерэя
правіць-
Царква Св. Параскевы Пятніцы
-
Царква Св. Барыса і Глеба
-
Калегіум
-
Царква Св. Кацярыны
-
Царква Праабражэння Гасподняга
-
Царква Св. Тройцы
-
Красная плошча
-
Ялецкі манастыр
Крыніцы
правіць- ↑ http://chernigivstat.gov.ua/statdani/Demog/index.php
- ↑ 10 найбільш зруйнованих міст України, серед яких і місто-герой – Чернігів (ВІДЕО) . 0462 (3 мая 2022).
- ↑ Три месяца войны России в Украине: главные события, фотографии и инфографика . BBC News, Русская служба (24 мая 2022).
- ↑ Ўжо не 300 тыс - колькі людзей жыве ў Чарнігаве .
- ↑ Секун Віталь Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Спасылкі
правіць- Чарнігаў — старажытны горад на Дзясне ў Юркавым куточку Архівавана 11 студзеня 2012.