Псіхолаг
Псіхолаг (стар.-грэч. ψυχή — душа; λόγος — веды) — гэта спецыяліст, які займаецца вывучэннем праяў, спосабаў і формаў арганізацыі псіхічных з'яў асобы ў розных абласцях чалавечай дзейнасці для рашэння навукова-даследчых і прыкладных задач, а таксама з мэтай аказання псіхалагічнай дапамогі, падтрымкі і суправаджэння.
У адрозненне ад псіхіятра і псіхатэрапеўта, псіхолаг не ўрач, гэта значыць, не мае спецыяльнай медыцынскай адукацыі, адпаведна, не ставіць медыцынскія дыягназы, не лечыць, не выпісвае і не прызначае лекавыя прэпараты; працуе з псіхічна здаровымі людзьмі (кліентамі, а не хворымі), якія маюць нейкія цяжкасці або патрапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.
Псіхолаг можа выконваць наступныя віды дзейнасці:
- дыягнастычную і карэкцыйную;
- экспертную і кансультатыўную;
- навучальна-выхаваўчую;
- навукова-даследчую;
- культурна-асветную.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Псіхолаг