Душа

асаблівая нематэрыяльная сутнасць, што не залежыць ад цела і вызначае жыццё, здольнасці і асобу чалавека

Душа — асаблівая нематэрыяльная сутнасць, што не залежыць ад цела і вызначае жыццё, здольнасці і асобу чалавека. Вера ў душу, якая складае сутнасць анімізму, спазнала змены ў працэсе рэлігійнага развіцця чалавецтва. У сучасных рэлігіях душа разглядаецца не як вытанчаная копія чалавека, а як нешта нематэрыяльнае і бесцялеснае, як божы дар, які чалавек атрымлівае пры нараджэнні і траціць у момант смерці. Большасць рэлігій прызнае або бессмяротнае існаванне душы ў замагільным свеце (хрысціянства, іслам), або бясконцае перасяленне яе з аднаго цела ў другое (будызм). Згодна з многімі ідэалістычнымі, дуалістычнымі філасофскім кірункамі і рэлігійнымі плыням, душа гэта несмяротная субстанцыя[1], нематэрыяльная сутнасць[2], у якой выказана боская прырода чалавека[3], якая дае пачатак і абумоўліваецца жыццём, здольнасцю адчування, мыслення, свядомасці, пачуццяў і волі, што супрацьпастаўляецца целу[4].

Два анёла — хавальнік і «сустрэчны» — нясуць душу

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Иерей Андрей Хвыля-Олинтер — О реинкарнации (переселении душ)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2008. Праверана 23 студзеня 2013.
  2. Е. В. Мареева — Д. Локк об истоках единства души: Бог, натура или культура?
  3. Людвиг Фейербах. Сущность христианства.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2008. Праверана 23 студзеня 2013.
  4. Дуализм(недаступная спасылка). Гісторыя філасофіі

Спасылкі

правіць
 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Душа