Быхаў

горад у Беларусі

Бы́хаў[3] (трансліт.: Bychaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Быхаўскага раёна, цэнтр Дня беларускага пісьменства (2013); прыстань на Дняпры. За 50 км ад Магілёва; чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін, аўтадарогамі злучаны з Магілёвам, Рагачовам і з аўтамагістралямі Магілёў — Гомель, Магілёў — Бабруйск. Насельніцтва 17 082 чал. (2017)[4].

Горад
Быхаў
Панарама з боку Дняпра
Панарама з боку Дняпра
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1370
Першая згадка
Плошча
2,3 км²
Вышыня цэнтра
155 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 16 349 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2231
Паштовы індэкс
213352, 213353
Аўтамабільны код
6
СААТА
7213501000
Афіцыйны сайт
Быхаў на карце Беларусі ±
Быхаў (Беларусь)
Быхаў
Быхаў (Магілёўская вобласць)
Быхаў

Назва Быхаў антрапанімічнага, адыменнага паходжання. У аснове антрапонім (даўнейшае імя) Бых, пашыраны суфіксам -аў[5].

Гэты антрапонім і вытворныя ад яго фіксуюцца на тэрыторыі Польшчы ад XV ст.: Bych, Bychawsky, Bychta, Bychno[6]. У польскай антрапаніміі імя Bych ужываецца як скарот ад імя «Збігнеў»: Zbigniew > Zbych > Bych. У двухасноўным імені «Збігнеў» першая аснова ад zbyć, zbyć się, pozbyć się «пазбыцца».

Згодна з народна-этымалагічным тлумачэннем, назва горада пайшла ад слоў «быў хоў» — нібыта ва ўмацаваннях на месцы сучаснага Быхава жыхары Падняпроўя хаваліся ад ворагаў[7].

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Упершыню згадваецца ў «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV ст.), у 1430 г. сярод гарадоў, якія падтрымалі абранне Свідрыгайлы вялікім князем. Узнік на месцы ўмацаванага гарадзішча.

У другой чвэрці XV ст. належаў князю Дз. С. Друцкаму-Зубравіцкаму па пазванні Сякіра. Яго дачка Марына выйшла замуж за князя С. С. Гальшанскі-Трабскім і валодала Быхавам сумесна з мужам, а потым як удава. Памерла каля 1495 г., завяшчала Быхаў свайму ўнуку А. Гаштольду. Найбуйнейшыя магнаты свайго часу А. Гаштольд і яго адзіны сын Станіслаў валодалі Быхавам да смерці Станіслава ў 1542 г., потым усе маёнткі Гаштольдаў адышлі да вялікага князя Жыгімонта Старога. Быхаў быў ператвораны ў цэнтр дзяржаўнага староства, здадзенага ў заклад князю І. Саламярэцкаму, які ў 1556 г. Быхаў пераклаў Гераніму Хадкевічу. Апошні ў 1560 г. атрымаў прывілей на валоданне Быхавам у якасці лена, пазней — у якасці вотчыны.

 
Быхаў на плане 1781 года

У 1561 г. Быхаў перайшоў да Я. Е. Хадкевіча, «графа на Шклове, Быхаве, Глуску і Мышы». У канцы XVI ст. тут пачата будаўніцтва быхаўскіх гарадскіх ўмацаванняў і Быхаўскага замка. Я. К. Хадкевіч (апошні ўладальнік Быхава з роду Хадкевічаў) заснаваны касцёл св. Казіміра. У XVI—XVIII стст. працавала вядомая ў Еўропе Быхаўская людвісарня (гарматная ліцейня майстэрня), дзе мясцовыя высокакваліфікаваныя майстра выраблялі гарматы, ядры, кулі і інш.

Пасля шлюбу дачкі Я. К. Хадкевіча Ганны з сынам канцлера Л. Сапегі Янам Станіславам у 1621 г. Быхаў перайшоў да Сапегаў. Горадам валодалі Сапегі: Казімір Леў (з 1635 г.), Павел Ян (1656—1665 гг.), Казімір Ян (да 1720 г.), Юры Станіслаў (да 1732 г.), Антоній Казімір (да 1739 г).

 
Панарама Быхава, гравюра XVII ст.

У 1-й палове XVII ст. ў адрозненне ад мястэчка Новы Быхаў Быхаў пачынаюць называць Старым Быхавам. Быў цэнтрам вялізнага Быхаўскага графства ў Аршанскім павеце. У 1648 г. горад асаджала, але не здолела ўзяць казацкае войска Ф. Гаркушы. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг. Быхаў спярша вытрымаў працяглую аблогу расійскіх войскаў у 1654—1656 гадах, аднак у 1657 годзе захопнікі штурмам авалодалі ім. У 1660—1661 гадах пасля непрацяглай аблогі войска Вялікага Княства Літоўскага вызваліла горада.

У Паўночную вайну 1700—1721 гадоў важны стратэгічны пункт. 5 кастрычніка 1702 года прычыны пераходу Сапегаў на бок Швецыі цар маскоўскі Пётр I зруйнаваў горада і замак. У 1720 годзе згадваюцца цэрквы Святога Спаса і Святога Юр'я[8]. У 1737 годзе пры кляштары адкрылася школа. На 1747 год у Быхаве было 247 двароў, працавалі бібліятэка, паташня, саладоўня, лазня, астрог[9]. Насельніцтва групавалася ў мяшчанскай і яўрэйскай абшчынах. За карыстанне зямлёй яны плацілі ўладальніку горада грашовы чынш і выконвалі павіннасці ў замку. На 1755 год — 534 двары, малітоўная школа, 9 гандлёвых радоў; штогод праводзіліся 3 кірмашы[9].

Расійская імперыя

правіць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Быхаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (у 1796—1802 гадах заштатны горад Беларускай губерні). 16 жніўня 1781 года ён атрымаў герб: «у чырвоным полі дзве скрыжаваныя чыгунныя гарматы»[10]. На 1783 год у Быхаве было 534 будынкі, працавала павятовае вучылішча. У 1781 годзе з’явіўся генеральны план, згодна з якім горад набыў рэгулярную структуру. У гэты час існавалі 3 уязныя брамы: Падольная (Дольная), што вяла да Дняпра, Магілёўская (у паўночнай частцы горада) і Рагачоўская (навабыхаўская, у паўднёвай частцы). На 1825 год у Быхаве было 569 будынкаў, 2 навучальныя ўстановы, 8 крамаў, 13 корчмаў, 3 лазні, 5 садоў, 5 гаспадарскіх дамоў. Існаваў замак з 2 вежамі і 8 калонамі, мелася карцінная галерэя.

 
Панарама горада ў канцы XIX ст.

Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) расійскія ўлады канфіскавалі Быхаўскі маёнтак у Сапегаў. На 1841 год у горадзе 652 будынкі, 19 вуліц і завулкаў, флянелевая фабрыка. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) у ваколіцах Быхава дзейнічаў аддзел на чале з І. Анцыпам. На пачатак 1880-х — 809 будынкаў, у тым ліку 3 цагляныя, 2 прадпрыемствы з вырабу запалак і цэглы, крупадзёрка, 4 ветраныя млыны, двухкласая павятовая і прыходскае вучылішча, 1 цагляная і 3 драўляныя цэрквы, 2 касцёлы, сінагога, 10 малітоўных школ; гарбарная майстэрня (з 1880), тэлеграфная станцыя (з 1882), працавалі 84 гандлёвыя пункты. Згодна з вынікамі перапісу 1897 года ў Быхаве было 816 будынкаў, на галоўных вуліцах з’явіліся дашчатыя тратуары (1876), газавыя ліхтары (1878), усталяваны гарадскі гадзіннік (1879), запрацавалі бальніца (6 ложкаў), аптэка, паштовая і натарыяльная канторы. У 1902 годзе праз горад прайшла чыгунка, якая надала моцны імпульс яго эканамічнаму развіццю. На 1911 год працавалі 6 навучальных устаноў, у тым ліку чатырохкласная гарадская, ніжэйшая і рамесная вучылішча, прыходскія мужчынская і жаночая вучылішча, 2 царкоўна-прыходскія школы. У жніўні 1913 года адкрыўся першы кінатэатр, запрацавалі мукамольнай і лесапільнай прадпрыемствы. У 1916 годзе ў Быхаве збудавалі мост праз Дняпро. У Першую сусветную вайну 5 сакавіка 1918 года горад занялі нямецкія войскі, пазней — корпус Ю. Доўнар-Мусніцкага. 11 лістапада 1918 сюды ўвайшлі савецкія войскі.

Найноўшы час

правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Быхаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перададзены ў склад РСФСР. У 1924 годзе Быхаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёна. На 1926 год у горадзе было 1120 будынкаў, адбыўся ўвод у эксплуатацыю электрастанцыі. У 1930-я гады савецкія ўлады ўзарвалі званіцу касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, помнік архітэктуры XVIII ст.[11]. У Другую сусветную вайну з 5 ліпеня 1941 года да 28 чэрвеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Пасля вайны савецкія ўлады зруйнавалі будынак касцёла.

1 верасня 2013 года ў Быхаве прайшоў Дзень беларускага пісьменства, у цэнтры горада адбылося ўрачыстае адкрыццё скульптурнай кампазіцыі «Баркулабаўскі летапіс». Да юбілейнага свята адкрыліся абноўленыя цэнтр культуры, кінатэатр, фізкультурна-аздараўленчы цэнтр, чыгуначная і аўтобусная станцыі; пачалася рэстаўрацыя замка Хадкевічаў і Сапегаў.

Насельніцтва

правіць

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Днепр».

Інфраструктура

правіць

Адукацыя

правіць

У Быхаве працуюць 4 сярэднія, музычная школы.

Культура

правіць

Дзейнічаюць 6 бібліятэк. У 1979 годзе адкрыўся гістарычна-краязнаўчы музей.

Мас-медыя

правіць

У горадзе выдаецца раённая газета «Маяк Прыдняпроўя».

Славутасці

правіць
 
Касцёл Беззаганага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі, знішчаны бальшавікамі ў 1960-я

Страчаная спадчына

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 43.
  6. Słownik staropolskich nazw osobowych. Tom I, zeszyt 1 (A — Bierwołt). Wrocław — Warszawa — Kraków, 1965. C. 289.
  7. Гісторыя Быхаўшчыны (руск.)(недаступная спасылка). Быховский районный исполнительный комитет (21 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2010. Праверана 18 студзеня 2016.
  8. НГАБ у Мінску, ф. 1727, воп. 1, спр. 8, с. 46
  9. а б в Насевіч В. Быхаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 360. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
  10. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  11. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 395.
  12. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 227.
  13. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 228.
  14. Sulimierski S. Bychów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 489.
  15. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 229.
  16. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 230.
  17. Насевіч В., Удальцоў В. Быхаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 146.
  18. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. С. 378.
  19. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. С. 225.
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  21. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 228. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  22. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць