Памяць (энцыклапедычнае выданне)
«Па́мяць» — шматтомнае серыйнае выданне энцыклапедычнага характару гісторыка-дакументальных хронік раёнаў і гарадоў Беларусі. З 1985 па 2015 гады выдадзена 151 кніга.
Памяць | |
---|---|
Краіна | |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі |
Даты публікацыі | 1985—2015 |
Выдавалася паводле пастановы ўрада БССР «Аб выданні ў рэспубліцы кніг Памяці» на беларускай мове (асобныя дакументы і матэрыялы на рускай мове). Непасрэдна ідэя выдання такіх кніг належала Пятру Машэраву[1] і/або загадчыку аддзела культуры ЦК КПБ, пісьменніку Алесю Петрашкевічу[2]. Для падрыхтоўкі рукапісаў створаны гарадскія і раённыя камісіі з удзелам вучоных і краязнаўцаў. Выданне пачата выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі ў 1985 годзе («Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Шумілінскага раёна»).
Кожная кніга мае раздзелы: «Ад часоў першабытных — 1917», «1917—1941», «1941—1945», «1945 — да нашых дзён». Цэнтральнае месца ў выданні прысвечана перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у якім змешчаны спісы воінаў Чырвонай Арміі, што загінулі ў час абароны і вызвалення раёна (горада) і пахаваны на яго тэрыторыі; воінаў-землякоў, якія загінулі ці прапалі без вестак; партызан, падпольшчыкаў, удзельнікаў антыфашысцкага руху, асоб, якія садзейнічалі партызанскаму руху і падполлю. У апошнім раздзеле вельмі значныя падраздзелы «Матэрыяльная і духоўная спадчына» і «3 гісторыі населеных пунктаў». У кнізе вялікае месца адведзена дакументальным матэрыялам. Выданне багата праілюстравана.
Бібліяграфія
правіць- Агульны спіс выдадзеных тамоў серыі «Памяць» Архівавана 16 лістапада 2021.
Статыстыка
правіцьКолькасць кніг паводле гадоў і выдавецтваў.
Год | Выдавецтва | Агульная колькасць кніг | ||||||||||
БелСЭ БелЭн | Выш. школа | Ураджай | Беларусь | Універсітэцкае | Маст. літ. | Паліграфаф. | Полымя | Бел. навука | БЕЛТА | Перамога | ||
1985 | 1 | 1 (1) | ||||||||||
1987 | 1 | 1 (2) | ||||||||||
1988 | 1 | 1 (3) | ||||||||||
1989 | 1 | 1 (4) | ||||||||||
1990 | 1 | 1 (5) | ||||||||||
1991 | 1 | 1 (6) | ||||||||||
1992 | 2 | 2 (8) | ||||||||||
1993 | 2 | 2 (10) | ||||||||||
1994 | 2 | 1 | 1 | 4 (14) | ||||||||
1995 | 3 | 1 | 1 | 1 | 1 | 7 (21) | ||||||
1996 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 7 (28) | ||||
1997 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 1 | 5 | 12 (40) | |||
1998 | 4 | 1 | 1 | 2 | 1 | 1 | 1 | 7 | 18 (58) | |||
1999 | 3 | 1 | 2 | 1 | 2 | 1 | 1 | 5 | 16 (74) | |||
2000 | 3 | 2 | 1 | 1 | 1 | 7 | 15 (89) | |||||
2001 | 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 5 | 11 (100) | |||||
2002 | 3 | 1 | 2 | 5 | 11 (111) | |||||||
2003 | 3 | 3 | 1 | 2 | 6 | 15 (126) | ||||||
2004 | 7 | 4 | 1 | 6 | 1 | 19 (145) | ||||||
2005 | 1 | 1 | 2 (147) | |||||||||
2006 | 1 | 1 (148) | ||||||||||
2007 | 1 | 1 (149) | ||||||||||
2014 | 1 | 1 (150) | ||||||||||
2015 | 1 | 1 (151) | ||||||||||
Агулам | 46 | 8 | 10 | 13 | 3 | 7 | 10 | 2 | 3 | 48 | 1 | 151 |
Цікавыя факты
правіць- У першых двух кнігах (Шумілінскі і Бярозаўскі раёны) асноўнай мовай з’яўляецца руская. У 2014 годзе ў другім выданні пра Бярозаўскі раён руская мова засталася асноўнай.
- Другая кніга, якая прысвечана Дубровенскаму раёну, была выдадзена ў 1996 годзе, а першая — у 1997 годзе.
- Кніга пра Крычаўскі раён — адзіная, якая была выдадзена не ў Мінску.
Крыніцы
правіць- ↑ Книги памяти погибших и участников Великой Отечественной войны (руск.)
- ↑ Крыніцы і каламуць Архівавана 30 ліпеня 2019.: успамінальны аповед / Алесь Петрашкевіч. — Мінск: Медысонт, 2008. — 416 с., [22] с. іл. ISBN 978-985-6887-06-5
Літаратура
правіць- «Памяць» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 397. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.