Вышэйшая школа (выдавецтва)

выдавецтва

«Вышэ́йшая шко́ла» — дзяржаўнае кніжнае выдавецтва. Заснавана ў 1961 годзе ў Мінску на базе выдавецтва БДУ і рэдакцыйна-выдавецкага аддзела. Да 1963 года называлася Выдавецтвам вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесійнай адукацыі БССР.

Выдае падручнікі, навуковыя дапаможнікі і навучальна-метадычную літаратуру для ВНУ, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, манаграфіі, навукова-папулярную літаратуру, даведнікі, слоўнікі, міжведамасныя навуковыя і навукова-тэхнічныя зборнікі, кнігі па гісторыі Беларусі, тапаніміцы, гісторыі беларускай культуры, фальклоры і інш.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць