Адукацыя і выхаванне (выдавецтва)
«Адукацыя і выхаванне» — беларускае выдавецтва, якое здзяйсняе выпуск навуковай, навукова-папулярнай, вучэбнай, мастацкай, дзіцячай і даведкавай літаратуры на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, украінскай і польскай мовах. Офіс размяшчаецца ў Мінску па адрасе вуліца Будзённага, 21.
Адукацыя і выхаванне | |
---|---|
Тып | рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства[d] |
Заснаванне | 17 мая 1993[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Адрас | |
Сайт | aiv.by |
Гісторыя
правіцьВыдавецтва было заснавана 17 мая 1993 г. як «Рэдакцыя часопіса „Адукацыя і выхаванне“». Ініцыятарам яго стварэння быў дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі, галоўны рэдактар часопіса «Адукацыя і выхаванне» Уладзімір Паўлавіч Пархоменка. Заснавальнікамі выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, НІА і калектыў часопіса[2].
Рэдакцыя атрымала права на выданне навуковай, навукова-папулярнай, вучэбнай, мастацкай, дзіцячай і даведкавай літаратуры на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, украінскай і польскай мовах[2].
У кастрычніку 1993 года ў выдавецтве тыражом 10 тысяч асобнікаў выйшла першая кніга «Беларуская мова. Дапаможнік для вайскоўцаў»[2].
У 1995 годзе па ініцыятыве Пархоменкі арганізаваны выпуск навукова-метадычных часопісаў серыі «У дапамогу педагогу». Рэгулярна выходзілі 16 часопісаў серыі: «Асновы мастацтва», «Беларуская мова і літаратура», «Біялогія: праблемы выкладання», «Геаграфія: праблемы выкладання», «Дэфекталогія», «Інфарматызацыя адукацыі», «Кіраванне ў адукацыі», «Матэматыка: праблемы выкладання», «Праблемы выхавання», «Псіхалогія», «Руская мова і літаратура», «Тэхналагічная адукацыя», «Фізіка: праблемы выкладання», «Фізічная культура і здароўе», «Хімія: праблемы выкладання», «Чалавек. Грамадства. Свет»[2].
У 1996 годзе быў заснаваны часопіс «Вышэйшая школа». У 1997 годзе ў серыі «У дапамогу педагогу» пачалі выходзяць яшчэ 5 часопісаў: «Гісторыя: праблемы выкладання», «Здаровы лад жыцця», «Пазашкольнае выхаванне», «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа», «Сацыяльна-педагагічная праца». Акрамя таго, пачалі выдавацца часопісы «Атэстацыя» (заснавальнік — Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь) і «Веснік Фонду фундаментальных даследаванняў» (заснавальнік — Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў)[2].
У 1997 годзе выдавецтва атрымала ліцэнзію на паліграфічную дзейнасць, набыло паліграфічнае абсталяванне і заснавала друкарню для друку сваёй прадукцыі[2].
У 1998 годзе распачаты выпуск штоквартальнага міжнароднага навукова-тэарэтычнага часопіса «Nonlinear Phenomena in Complex Systems. Нелінейныя з'явы ў складаных сістэмах», заснавальнікам якога былі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Інстытут фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і рэдакцыя часопіса «Адукацыя і выхаванне»[2].
Па рашэнні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выдавецтву было даручана штогод выдаваць поўныя камплекты эксперыментальных падручнікаў для рэфармуемай 12-гадовай школы. У 2000 годзе заснаваны штоквартальны часопіс «Арганізацыя і кіраванне». Выйшла 5 нумароў[2].
У 2001 годзе рэдакцыя ператворана ў выдавецтва «Адукацыя і выхаванне», яго дырэктарам стаў Мікалай Аляксандравіч Супрановіч[2].
У 2002 годзе серыю «У дапамогу педагогу» папоўнілі часопісы «Мастацкая адукацыя і культура» і «Музычнае і тэатральнае мастацтва». Выдавецтву даручаны выпуск часопіса «Беларускі гістарычны часопіс»[2].
З 2006 года пачаўся выпуск часопісаў «Мінская школа сёння», «Сталічная адукацыя сёння» і «Юны тэхнік-вынаходнік». Выдвецтва ператворана ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства[2].
У 2012 годзе часопісы «Беларускі гістарычны часопіс», «Выхаванне і дадатковая адукацыя», «Псіхалогія», «Сацыяльна-педагагічная адукацыя» і «Юны тэхнік-вынаходнік» былі перададзены ў выдавецтва «Пачатковая школа»[2].
У жніўні 2019 года выдавецтва рэарганізавана, да яго далучаны выдавецтва «Пачатковая школа» і рэдакцыі часопісаў «Пралеска» і «Роднае слова». 25 жніўня 2021 года да выдавецтва далучаны рэдакцыі часопісаў для дзяцей на беларускай мове «Вясёлка» і «Буся»[2].
З 1 красавіка 2024 года да выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» далучаны выдавецтвы «Вышэйшая школа» і «Народная асвета»[3].
Кіраўнікі
правіць- 1993—2001 — Уладзімір Паўлавіч Пархоменка
- 2001—2021 — Мікалай Аляксандравіч Супрановіч
- 9 верасня 2021 — Валянцін Янавіч Навагродскі
Узнагароды
правіцьВыдавецтва ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001) за ўнёсак у інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне дзейнасці навучальна-выхаваўчых устаноў Беларусі і педагагічнай грамадскасці[2].
Двухтомная «Беларуская педагагічная энцыклапедыя» становіцца лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2016» у намінацыі «Залатыя скрыжалі», дыпломамі ў намінацыі «Навучальна-даведкавыя выданні» кніга «Сусветная мастацкая культура», у намінацыі «Серыя» — кніга «Пётр Клімук. Жыцце і подзвіг касманаўта» (біяграфічная серыя «Асобы»), у намінацыі «Мастак кнігі» дыпломам узнагароджана беларуская мастачка Аксана Аракчэева за ілюстрацыі да казкі Алены Масла «Мяне завуць Лахнэска»[2].
Таксам ў 2016 годзе выдавецтва было ўзнагароджана 4 дыпломамі ХXI Міжнароднага кніжнага фестывалю «Зялёная хваля» (г. Адэса). Упершыню за ўсю гісторыю конкурсу ўзнагароды ў галоўнай намінацыі конкурсу «Топ-кніга» атрымала замежнае выданне: наша двухтомная «Беларуская педагагічная энцыклапедыя»[2].
Кніга «Князь полацкі Усяслаў па мянушцы Чарадзей» (аўтар А. Вялько) атрымала дыплом лаўрэата Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2018» у намінацыі «Духоўнасць» (выданні духоўна-асветнага кірунку)[2].
У 2019 годзе часопіс «Беларускі гістарычны часопіс» стаў пераможцам XV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая ліцера» ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы гісторыка-краязнаўчай тэматыкі». Часопіс «Здаровы лад жыцця» стаў пераможцам у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы паводле тэматыкі спорту і здаровага ладу жыцця»[2].
У 2020 годзе кніга «Беларускі біятлон. 60 гадоў» (аўтары Д. Кашавар і Л. Кучарава) слата пераможцам Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі — 2020» у намінацыі «Эўрыка»[2].
У 2022 годзе за рэалізацыю выдавецкага праекта «Гонар ЗА Беларусь. Падзеі. Факты» (С. Мусіенка) сумесна з Аналітычным цэнтрам EcooM, газетай «СБ. Беларусь сёння», Міністэрствам інфармацыі і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь выдавецтва адзначана вышэйшай узнагародай LXI Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» ў намінацыі «Трыумф» і ганаравана знака-сімвала «Залаты фаліянт», а таксама Ганаровага дыплома імя Францыска Скарыны[2].
Выдавецтва ўзнагароджана Дыпломам II ступені за кнігу «Памятныя месцы Беларусі» (Д. В. Кашавар, В. М. Надтачаеў) у намінацыі «За ўнёсак у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны», Дыпломам I ступені за навучальны дапаможнік «Геаграфія. Глабальныя праблемы чалавецтва. 11 клас» у намінацыі «Падручнік новага стагоддзя»[2].
У 2023 на ХХХ Міжнароднай кніжнай выстаўцы выдавецтва стала ўладальнікам чатырох узнагарод. Пераможца ў намінацыі «Падручнік новага стагоддзя» — кніга «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку», у намінацыі «Праўда памяці» — навучальны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці» (І. А. Марзалюк і інш.), у намінацыі «Залатыя скрыжалі» — масава-палітычнае выданне «Радзіма мая Беларусь: ведай, памятай, беражы» (Л. Ю. Высоцкая і інш.) стала ўладальнікам дыплома II ступені, у намінацыі «Разам з кнігай мы расцём» выданне «Навагодні падарунак» (складальнік А. Лявіціна) ганаравана дыплома II ступені[2].
У рамках ХХ Рэспубліканскай выстаўкі навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці якая вучыцца моладзі выдавецтва ўзнагароджана Дыпломам I ступені за ўнёсак у інфармаванне і асвета юных грамадзян Рэспублікі Беларусь за выданне кнігі «Дзецям пра Канстытуцыю. Проста пра галоўны» (А. Васілевіч, Ю. Еўдакімава). Таксама Дыпломам I ступені за публікацыю навукова-метадычных і практычных матэрыялаў, накіраваных на выхаванне грамадзяніна і патрыёта, ганараваны часопіс «Выхаванне і дадатковая адукацыя»[2].