Друкарня
Друкарня — паліграфічнае вытворчае прадпрыемства, на якім у агульным выпадку ажыццяўляецца падрыхтоўка да друку (выраб друкаваных формаў, клішэ, штампаў для высечкі, фотаформаў), нанясенне малюнка на носьбіт (папера, пластык, метал) — друк накладу, а таксама паслядрукавая апрацоўка друкаванай прадукцыі (брашуроўка, пераплёт, ламінацыя, цісненне, кангрэў, высечка, злепванне і т. п.)[1].
Друкарні могуць быць універсальнымі або спецыялізавацца на асобных спосабах друку і відах друкаванай прадукцыі. Увесь цыкл паліграфічных работ друкарняў звычайна дзеліцца на тры этапы: дадрукавая падрыхтоўка (прэпрэс), друк і паслядрукавая апрацоўка[2].
Гісторыя
правіцьУ 1438 годзе ў Страсбургу (Святая Рымская імперыя; цяпер дэпартамент Ніжні Рэйн, Францыя) вынаходнік Іаган Гутэнберг заснаваў першую ў Еўропе друкарню[2]. 6 жніўня 1517 года ў сваёй друкарні ў Празе (Чэшскае каралеўства) Францыск Скарына выдаў першую друкаваную кнігу на старабеларускай мове, якой стаў Псалтыр.
Беларусь
правіцьУ 1520 годзе ў Вільні (цяпер Літва) Францыск Скарына стварыў першую друкарню ў Вялікім Княстве Літоўскім, у якой выдаў на старабеларускай мове «Малую падарожную кніжыцу» ў 1522 годзе і кнігу «Апостал» ў 1525 годзе. У 1553 годзе ў Брэсце (Вялікае Княства Літоўскае) заснавалі першую друкарню ў межах сучаснай Рэспублікі Беларусь. Цягам 16-17 стагоддзяў найбольшымі ў ВКЛ былі Еўінская друкарня (Троцкі павет; цяпер Эляктрэнайскае самакіраванне, Віленскі павет, Літва), Нясвіжская друкарня (Наваградскі павет; цяпер Мінская вобласць, Беларусь) і друкарня Мамонічаў у Вільні. Пры канцы 18 ст. адчынілі Віцебскую, Гродзенскую, Магілёўскую і Мінскую губернскія друкарні (Расійская імперыя). На пачатку 20 ст. у Беларусі налічвалася 123 друкарні і літаграфічныя прадпрыемствы. На 1 студзеня 1997 г. існавала 341 друкарня, з іх 135 (40 %) дзяржаўных. Найбольшымі з іх былі: Паліграфічны камбінат імя Якуба Коласа (Мінск), Мінская фабрыка каляровага друку і Беларускі дом друку[2].
Зноскі
- ↑ Друкарня // Выдавецкі слоўнік-даведнік : [электрон. выд.] / А . Э. Мильчин. — 3-е выд., испр. і доп.. — М.: ОЛМА-Прэс, 2006.
- ↑ а б в А.І. Раковіч. Друкарня // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6. — С. 220-221. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0. Архівавана 10 снежня 2015.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Друкарня