Вясёлка (часопіс)

часопіс

«Вясёлка» — беларускі штомесячны часопіс для дзяцей. Прызначаны ў асноўным для чытачоў малодшага школьнага ўзросту, некаторыя матэрыялы даступны і для чытання дашкольнікам. Сярод часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей, стаіць паміж чытанкай-маляванкай для дашкольнікаў «Буся» і часопісам для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту «Бярозка».

«Вясёлка»
Арыгінальная
назва
Vjaselka[1]
Вясёлка
Тып дзіцячы часопіс[d]
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, установа «Рэдакцыя часопіса «Вясёлка»
Краіна  Беларусь
Галоўны рэдактар Анастасія Радзікевіч
Заснавана красавік 1957
Тэматыка дзіцячы для малодшага школьнага ўзросту
Мова беларуская
Перыядычнасць штомесяц
Аб’ём 24 с. (2017)
Галоўны офіс вул. Кальварыйская, 25, Мінск, 220073
Тыраж 9628 (люты 2017)
ISSN 0131-8128
Узнагароды
Вэб-сайт Вясёлка

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74845, для ведамасных — 748452.

Публікацыі

правіць

Публікуе пераважна літаратурна-мастацкія творы і матэрыялы на грамадскія тэмы, розныя па памерах і складанасці — як для самастойнага чытання дзяцьмі 6 — 10 год, так і для чытання дзецям дарослымі альбо больш старэйшымі школьнікамі.

Друкуе апавяданні, казкі, вершы беларускіх пісьменнікаў, пераклады, загадкі, рэбусы, галаваломкі, песні беларускіх кампазітараў для дзяцей. Распавядае пра культуру і гісторыю Беларусі і іншых краін. Мае розныя тэматычныя рубрыкі. Вядзе літаратурную адукацыю і маральна-этычнае выхаванне сваіх чытачоў. Перавага аддаецца казкам, якія прапагандуюць дабро і справядлівасць, узаемадапамогу[2].

У савецкія часы тыраж часопіса складаў 100 тыс. экземпляраў[3]. У красавіку 2012 г. наклад складаў 13500 асобнікаў, часопіс з’яўляўся самаакупным[4].

Па стане на сакавік 2017 г. выдадзена 720 нумароў.

Рэдакцыя «Вясёлкі» з’яўляецца таксама заснавальнікам чытанкі-маляванкі для дашкольнікаў «Буся». Да пачатку выдання «Бусі» (жнівень 2013) «Вясёлка» была адзіным беларускім перыядычным выданнем для дзяцей як дашкольнага, так і малодшага школьнага ўзросту[5].

З лютага 2011 г. дзейнічае сайт часопіса, на якім змешчаны казкі і дзіцячыя вершы. У творах дакладна расстаўлены маральныя акцэнты, гэта адносіцца як да фальклорных казак («Каралевіч, чараўнік і ягоная дачка», «Заяц і вожык», «Дзяцел, лісіца і варона» і інш.), так і да літаратурных твораў з казачным сюжэтам («Цямлівы кот і шляхецкі сын» А. Грушэцкага, «Прынцэса Румзаніда ў Краіне Лялек» А. Масла, «Пра кашэчага караля і мышку-прынцэсу» Р. Баравіковай, «Бусел і бусляняты» Я. Лёсіка і інш.)[2]. На сайце створана фотагалерэя, ладзяцца конкурсы.

«Вясёлка» ўзнагароджана ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца пераможцам Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» 2004, 2007, 2010 гадоў.

Галоўныя рэдактары

правіць

Некаторыя аўтары

правіць

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0131-8128
  2. а б Смаль, В. М., Еўдакіменка, М. Асаблівасці кантэнту сайта часопіса «Вясёлка» // СМИ. Культура. Молодежь / Под общ. ред. Л. В. Скибицкой. — Брест: БрГУ имени А. С. Пушкина, 2015. — С. 187. — 226 с.
  3. Шкілёнак, М.. Часопіс «Вясёлка»: мы дапамагаем выхоўваць нашых дзетак сапраўднымі патрыётамі(недаступная спасылка). // TUT.BY (2010. — 3 жніўня). Архівавана з першакрыніцы 28 мая 2016. Праверана 17 студзеня 2016.
  4. Ліпскі, У. Вяселле для «Вясёлкі» // old.zviazda.by. — 2012. — 14 красавіка.(недаступная спасылка)
  5. Вясёлкін, В. У красавіку часопісу «Вясёлка» — 60 гадоў // Буся. — 2017. — № 1. — С. 12.

Спасылкі

правіць

Літаратура

правіць