Выдавецкая справа

від чалавечай дзейнасці, адгалінаванне эканомікі, якое спецыялізуецца на падрыхтоўцы, стварэнні і масавым распаўсюджванні друкаванай, му

Выдавецкая справа — від чалавечай дзейнасці, адгалінаванне эканомікі, якое спецыялізуецца на падрыхтоўцы, стварэнні і масавым распаўсюджванні друкаванай, музычнай прадукцыі і іншых відаў кантэнту.

Першапачаткова выдавецкая справа была звязана з друкаваннем і распаўсюджваннем кніг, часопісаў, брашур, газет, буклетаў, мастацкіх альбомаў, нотных выданняў, візітак і паштовак.

Са з’яўленнем лічбавых інфармацыйных сістэм і Інтэрнэта маштабы выдавецкай дзейнасці пашырыліся і цяпер уключаюць электронныя рэсурсы, такія як, электронныя версіі кніг і перыядычных выданняў, а таксама вэб-сайты, блогі, даведкавыя сістэмы на электронных носьбітах, аўдыё-, відэадыскі, касеты, камп’ютарныя гульні.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць