Мікола Мятліцкі

беларускі паэт

Мікола Міхайлавіч Мятліцкі (20 сакавіка 1954, в. Бабчын, Хойніцкі раён, Гомельская вобласць — 27 лістапада 2021) — беларускі паэт.

Мікола Мятліцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 сакавіка 1954(1954-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 2021(2021-11-27) (67 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, журналіст, пісьменнік, публіцыст, рэдактар
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1977). Працаваў карэспандэнтам штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (1977—1983), старэйшым рэдактарам рэдакцыі крытыкі, літаратуразнаўства і драматургіі выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1983—2002). У 2002—2014 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

Памёр 27 лістапада 2021 года[1].

Творчасць

правіць

Першы зборнік вершаў «Абеліск у жыце» выйшаў у свет у 1980 годзе. Выдаў кнігі паэзіі «Мой дзень зямны» (1985), «Ружа вятроў» (1987), «Горкі вырай» (1988), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Блаславенне» (1991), «Чаканне сонца» (1994), «Бабчын. Кніга жыцця.» (1996), «Бабчин. Книга жизни» (1997) і іншыя. Для дзяцей — вершы «Няправільныя санкі» (1991).

Шмат часу аддае перакладам паэзіі народаў свету. Сярод іх кніга паэзіі казахскага асветніка, першапраходца на ніве прыгожага пісьменства Абая «Стэпавы прастор». У 2012-м паэт выдаў анталогію «Пад крыламі Дракона: Сто паэтаў Кітая», затым пабачыла свет анталогія «Пялёсткі лотаса і хрызантэмы: 100 паэтаў Кітая ХХ стагоддзя»[2].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 года.

Узнагароды

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць