Адкрыць галоўнае меню

Бабчын

былая вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

ГісторыяПравіць

Згадваецца з 1574 года як сяло ў Кіеўскім ваяводстве Каралеўства Польскага. Уваходзіў у склад Брагінскага ключа і, такім чынам, належаў яго ўладальнікам.

У 1740 годзе каля месца, дзе размяшчаўся замак колішняга ўладальніка мястэчка Вішнявецкага, пабудавана Крыжаўзвіжанская царква. Пасля вёска перайшла ва ўладанне Замойскіх, а ад іх у 1754 г. (разам з Брагінскім ключом) — да шляхецкага роду Ракіцкіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе сяло ва ўладанні Ракіцкіх. У 1844 годзе ўладанне Аскеркаў. У 1885 годзе дзейнічала вінакурня, млын. У 1897 годзе — царква, капліца, двухкласная царкоўна-прыходская школа, крама, ветраны млын. Фальварак (2 двары і 51 жыхар). У Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1905 годзе створаны сялянскі саюз.

З 8 снежня 1926 года (да 16 ліпеня 1954 года) цэнтр Бабчынскага сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай акругі, з 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года — Гомельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 лютага 1954 — Гомельскай.

У 1930 годзе ў вёсцы арганізаваны калгасы «Камінтэрн» і «Кастрычнік». Працавалі 2 ветраныя млыны, 4 кузні.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны 17 мая 1943 года нямецкія акупанты расстралялі 21 мясцовага жыхара. На фронце і партызанскай барацьбе загінулі 294 жыхары вёскі і вёсак уваходзячых у калгас «Кастрычнік». У памяць пра загінулых у 1970 годзе ў цэнтры вёскі, у скверы, усталяваная культурная кампазіцыя.

У 1959 годзе вёска была цэнтрам калгасу «Кастрычнік». Дзейнічалі лясніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

20 верасня 2011 года вёска ліквідавана рашэннем Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў[2].

ГеаграфіяПравіць

За 12 км на поўдзень ад раённага цэнтра Хойнікі і чыгуначнай станцыі ў гэтым горадзе, размешчанай на галіне Васілевічы — Хойнікі адыходнай ад лініі Брэст — Гомель, за 122 км ад Гомелю.

Знаходзіцца на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Транспартная сістэмаПравіць

Транспартная сувязь па прасёлкавай, а затым па аўтадарозе Хойнікі — Брагін. Жылых хат няма (2004 год). Планіроўка складаецца з крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да яе прымыкае кароткая вуліца з мерыдыянальнай накіраванасцю і на поўначы прымыкае злёгку выгнутая вуліца. На захадзе невялікія адасобленыя ўчасткі забудовы. Забудова двухбаковая, хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.

Водная сістэмаПравіць

На поўдні і захадзе меліярацыйныя каналы, звязаныя з Паганянскім каналам.

Экалогія і прыродаПравіць

Непадалёк ад вёскі ёсць паклады торфу.

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы жыхары (194 сям'і) пераселеныя ў месцы не забруджаныя радыяцыяй.

НасельніцтваПравіць

  • 1834 год — 53 двары.
  • 1850 год — 315 жыхароў.
  • 1885 год — 56 двароў, 357 жыхароў.
  • 1897 год — 92 двары, 523 жыхары (паводле перапісу).
  • 1908 год — 120 двароў, 713 жыхароў.
  • 1959 год — 839 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — жыхароў няма.

Выбітныя асобыПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Хойникского района». Решение Хойникского районного Совета депутатов от 20 сентября 2011 г. № 68(руск.) 
  3. Біяграфія Міколы Мятліцкага. Вершы.ru. Праверана 19 красавіка 2011.

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0

СпасылкіПравіць