Гомельская акруга

акруга ў БССР

Гомельская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19261930 гг. Утворана 8 снежня 1926 г. Цэнтр — Гомель. Плошча акругі 16 тысяч км², насельніцтва 675,2 тысяч чалавек (1927).

Гомельская акруга
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 26 ліпеня 1930
Насельніцтва
  • 408 100 чал. (1926)
Гомельская акруга, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першапачаткова ўключала 9 раёнаў:

Раёны падзяляліся на 244 сельсаветы. У склад акругі ўваходзілі 3 гарады (Ветка, Гомель, Добруш), 3 мястэчкі (Лоеў, Паддабранка, Чачэрск). У сувязі са скасаваннем Рэчыцкай акругі 9 чэрвеня 1927 г. у склад Гомельскай акругі перададзены:

4 жніўня 1927 г. скасаваны Васілевіцкі, Горвальскі, Дзятлавіцкі, Добрушскі, Насовіцкі, Свяцілавіцкі, Холмецкі, Чырванабудскі раёны і ўтвораны Церахоўскі раён. 27 кастрычніка 1927 г. з Бабруйскай акругі перададзены Буда-Кашалёўскі раён. Акруговая газета «Палеская праўда». На 1 студзеня 1930 г. у Гомельскай акрузе 11 раёнаў, 4 гарады, 5 мястэчак і 224 сельсаветы. 26 ліпеня 1930 г. Гомельская акруга скасавана.

Літаратура правіць