Свяцілавіцкі раён

Свяці́лавіцкі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 19261927 і 19351956 гадах. Цэнтр — вёска Свяцілавічы.

Свяцілавіцкі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Свяцілавічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
12 лютага 1935
Дата скасавання 4 жніўня 1927
17 снежня 1956
Плошча 0,9 тыс. км²

ГісторыяПравіць

Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — вёска Свяцілавічы. У склад раёна былі ўключаны 39 сельсаветаў: Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Бабіцкі, Будзішчанскі (Будзішча-Палескі), Будзішча-Стаўбунскі, Вяліканямкоўскі, Глухаўскі, Глыбаўскі, Жалезніцкі, Казацка-Балсунскі (Балсунскі), Коўбаўскі, Маланямкоўскі, Малкаванесцераўскі, Навілаўскі, Неглюбскі, Нісімкавіцкі, Новаграмыцкі (Новастараграмыцкі), Падасоўскі, Пацёскі, Пералёўскі, Петрапольскі, Покацкі, Рудня-Гулеўскі, Рудня-Нісімкавіцкі, Рудня-Стаўбунскі, Рудня-Шлягінскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Скачок-Габраўскі, Стаўбунскі, Сяліцкі, Утонька-Хутарскі, Ухоўскі (Ухова-Рыслаўскі), Фёдараўскі, Хізава-Гарыстаўскі, Хізава-Гуцкі, Хлусоўскі, Шалухоўскі, Шэйкагуткаўскі, Яноўскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны: Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Будзішча-Стаўбунскі, Вяліканямкоўскі, Глухаўскі, Глыбаўскі, Жалезніцкі, Казацка-Балсунскі (Балсунскі), Коўбаўскі, Маланямкоўскі, Малкаванесцераўскі, Неглюбскі, Новаграмыцкі (Новастараграмыцкі), Пацёскі, Пералёўскі, Рудня-Гулеўскі, Рудня-Стаўбунскі, Рудня-Шлягінскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Скачок-Габраўскі, Стаўбунскі, Утонька-Хутарскі, Ухоўскі (Ухова-Рыслаўскі), Хізава-Гарыстаўскі, Хізава-Гуцкі, Хлусоўскі, Шалухоўскі, Шэйкагуткаўскі, Яноўскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну; Бабіцкі, Будзішчанскі (Будзішча-Палескі), Навілаўскі, Нісімкавіцкі, Падасоўскі, Петрапольскі, Покацкі, Рудня-Нісімкавіцкі, Сяліцкі, Фёдараўскі — Чачэрскаму раёну.

12 лютага 1935 года Свяцілавіцкі раён адноўлены ў прамым падначаленні БССР, у яго склад уключаны 17 сельсаветаў: Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Вяліканямкоўскі, Жалезніцкі, Казацка-Балсунскі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Рудня-Стаўбунскі, Рудня-Шлягінскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Ухоўскі (Ухова-Рыслаўскі), Хізоўскі, Яноўскі сельсаветы перададзены з Веткаўскага раёна; Бабіцкі, Навілаўскі, Покацкі — з Чачэрскага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бабіцкі, Жалезніцкі, Казацка-Балсунскі, Рудня-Стаўбунскі, Рудня-Шлягінскі, Ухоўскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года раён скасаваны, Акшынкаўскі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хізоўскі, Яноўскі сельсаветы перададзены Веткаўскаму раёну, Вяліканямкоўскі, Навілаўскі, Покацкі сельсаветы — Чачэрскаму раёну.

Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 0,9 тыс. км².

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия в 5 т. (руск.)  / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1979. — Т. 1. История. Общественный и государственный строй. Законодательство и право. Административно-территориальное деление. Населённые пункты. Международные связи. — 768 с. — 50 000 экз.
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.
  • Свяцілавіцкі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 273. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Свяцілавіцкі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 282. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.