Рудня-Нісімкавіцкі нацыянальны польскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне БССР
(Пасля перасылкі з Рудня-Нісімкавіцкі сельсавет)
Ру́дня-Нісі́мкавіцкі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Рудня Нісімкавіцкая.
Рудня-Нісімкавіцкі нацыянальны польскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чачэрскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Рудня Нісімкавіцкая |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Дата скасавання | 29 кастрычніка 1934 |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Рудня-Нісімкавіцкі сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. 30 снежня 1927 года рэарганізаваны ў Рудня-Нісімкавіцкі нацыянальны польскі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. 29 кастрычніка 1934 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Нісімкавіцкага сельсавета.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.