Стаўбунскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Стаўбу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Стаўбун.

Стаўбунскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Стаўбун
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 900
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 247136
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Коўбаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рудня-Стаўбунскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у Гомельскім раёне, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Веткаўскага раёна. У 1966 годзе ў склад сельсавета з Яноўскага сельсавета перададзены пасёлкі Гарадок і Калінін[2]. 21 кастрычніка 1968 года ў склад Новаграмыцкага сельсавета перададзена вёска Рудня Стаўбунская[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 7 населеных пунктаў[4]. 28 ліпеня 1983 года скасаваны пасёлак Чырвоны[5]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Новаграмыцкага сельсавета. У 2009 годзе скасаваны пасёлак Калінін[6], у 2011 годзе — пасёлак Уютны[7]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Маланямкоўскага (4 населеныя пункты: аграгарадок Малыя Нямкі, вёска Пералёўка, пасёлкі Зацішша і Памяць) і Яноўскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Янова, вёска Стаўбунскае Будзішча, пасёлкі Жалуддзе, Лазараў і Расуха) сельсаветаў[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1215 чалавек[9], з іх 93,8 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,5 % — таджыкі, 0,4 % — татары[10]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 900 чалавек[11].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 78. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 28 ліпеня 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 27 (1761).
  6. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 29 декабря 2009 г. № 125 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 22 студзеня 2021.
  7. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района Архівавана 5 чэрвеня 2021.
  8. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 420 Об изменении административно-территориального устройства Ветковского района Гомельской области
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД , 2012. — 172 с.