Падасоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне БССР

Падасо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Падасоўе.

Падасоўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Чачэрскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Падасоўе
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
1930
Дата скасавання 30 снежня 1927,
29 кастрычніка 1934

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Чачэрскага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Покацкага сельсавета.

Утвораны зноў у 1930 годзе ў складзе Чачэрскага раёна БССР з часткі Покацкага сельсавета. 29 кастрычніка 1934 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Покацкага сельсавета.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.