Неглюбскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Не́глюбскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Неглюбка.

Неглюбскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Веткаўскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Неглюбка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 652
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. З 17 снежня 1956 года ў складзе Веткаўскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. 21 кастрычніка 1968 года ў склад Яноўскага сельсавета перададзены пасёлак Расуха[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Неглюбскага сельсавета 10 населеных пунктаў[2]. 28 студзеня 1991 года да сельсавета далучана частка скасаванага Новаграмыцкага сельсавета, 27 жніўня 1991 года — частка скасаванага Барталамееўскага сельсавета. У 2011 годзе скасаваны вёскі Новыя Грамыкі, Пацёсы, Старое Закружжа, пасёлкі Амяльное, Куты, Падкаменне[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (16 населеных пунктаў) — 941 чалавек[4], з іх 81,5 % — беларусы, 9,2 % — рускія, 3,6 % — украінцы, 1,7 % — цыганы, 1,2 % — таджыкі, 1,0 % — малдаване[5]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 652 чалавекі[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 1 (1231).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 77. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Ветковского районного Совета депутатов от 27 декабря 2011 г. № 74 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Ветковского района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.