Гомельская праўда

«Гомельская праўда» — абласная газета. Выходзіць з 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917 у Гомелі. У 19171929 гг. выходзіла на рускай мове, пад рознымі назвамі.

«Гомельская праўда»
Арыгінальная
назва
Гомельская праўда
Тып газета
Галоўны рэдактар Сяргей Міхайлавіч Бяспалы
Заснавана 30 кастрычніка (12 лістапада) 1917
Мова руская
Галоўны офіс
Вэб-сайт gp.by

Спачатку называлася «Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов». У час нямецкай акупацыі Гомеля (люты 1918 — студзень 1919 гг.) не выходзіла. У 19191920 гг. выдавалася як «Известия Объединенного революционного комитета г. Гомеля и уезда», «Известия революционного комитета г. Гомеля и уезда», «Известия Гомельского Совета рабочих, крестьянских и красноармейских депутатов», з № 107 — «Путь Советов». З мая 1920 г. «Полесская правда», з 1930 г. «Палеская праўда». У 1938 г. перайменавана ў «Гомельскую праўду». У гады нямецкай акупацыі 1941—1944 гг. — орган гомельскіх падпольных абкома і гаркома КП(б)Б (выходзіла з 1 мая да 20 лістапада 1943 г., рэдактар М. І. Пахомаў). Пасля вайны — орган гомельскіх абласнога і гарадскога камітэтаў КПБ, абласнога і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў. З верасня 1991 г. — абласная газета. Інфармуе аб падзеях грамадска-палітычнага, эканамічнага, гісторыка-краязнаўчага і культурнага жыцця Гомельшчыны. Змяшчае матэрыялы па народнай гаспадарцы, медыцыне, спорце і інш.

Галоўныя рэдактары правіць

Зноскі

Літаратура правіць