Сяргей Міхайлавіч Бяспалы
Сяргей Міхайлавіч Бяспалы (нар. 1 красавіка 1962, г. Хойнікі Гомельскай вобласці) — галоўны рэдактар камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельская праўда», член Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы.
Сяргей Міхайлавіч Бяспалы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | журналіст | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, журналіст.
Працаваў сталяром Хойніцкага дрэваапрацоўчага камбіната, карэспандэнтам, аглядальнікам, рэдактарам аддзела, першым намеснікам галоўнага рэдактара газеты Гомельская праўда. З 2001 года — галоўны рэдактар.
На прэзідэнтскіх выбарах 2015 з’яўляўся даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі[1].
УзнагародыПравіць
- Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Ордэн Пашаны
- Медаль Францыска Скарыны[2]
- Памятны медаль «За супрацоўніцтва» (Саюзная Дзяржава)
- Нагрудны знак «Выдатнік друку Беларусі»
- Ганаровая грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь
- Ганаровая грамата Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі
- Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.
СпасылкіПравіць
Зноскі
- ↑ http://blr.belta.by/politics/view/vybary-2015.-tsvk-abnarodavala-infarmatsyju-ad-daveranyh-asobah-troh-kandydatau-u-prezidenty-37285-2015/
- ↑ Архіўная копія (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.