Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2015)

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2015 года — 5-я прэзідэнцкія выбары з часу атрымання незалежнасці ў 1991 годзе. Адбыліся 11 кастрычніка 2015 года. Дата правядзення была прызначана 30 чэрвеня 2015 года на сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

< 2010  Беларусь  2020 >
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі
11 кастрычніка 2015
Яўка: 87.2%[1]
Кандыдат: Аляксандр Лукашэнка Таццяна Караткевіч
Партыя: БСДП «Грамада»
Родам з: Копысь Мінск
Галасоў: 5 095 156
(83.49%[1])
269 542
(4.42%)
Кандыдат: Сяргей Гайдукевіч Мікалай Улаховіч
Глава партыі: ЛДПБ БПП
Партыя: ЛДПБ БПП
Глава партыі з: 1995 1999
Родам з: Мінск Мінск
Галасоў: 202 325
(3.32%)
101 990
(1.67%)

Перадвыбарчае становішча правіць

Выбары адбыліся паводле двойчы змененай пасродкам рэферэндумаў Канстытуцыі 1994. У выніку першага ў 1996 адбылося пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта і ператварэнне парламента ў двухпалатны. У выніку другога ў 2004 знялі абмежаванне на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў. Ад часу ўвядзення ў 1994 пасады прэзідэнта Беларусі займаў Аляксандр Лукашэнка. Суперпрэзідэнцкая форма кіравання давала Прэзідэнту права на:

  1. роспуск абедзвюх палат парламента;
  2. выданне дэкрэтаў, якія маюць сілу закона;
  3. прызначнне 6 з 12 суддзяў, уключна са старшынёй, і здыманне ўсіх суддзяў Канстытуцыйнага суда;
  4. прызначэнне і здыманне ўсіх суддзяў астатніх судоў Беларусі, у тым ліку Вярхоўнага суда[3].

Прававыя ўмовы правіць

Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь абіраецца тэрмінам на 5 гадоў і ўступае ў пасаду пасля прынясення прысягі (Арт. 81). Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаюцца Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь не пазней чым за пяць месяцаў і праводзяцца ў нядзелю не пазней чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага Прэзідэнта (Арт. 81). Прэзідэнтам можа быць выбраны грамадзянін Рэспублікі Беларусь па нараджэнню, не маладзейшы за 35 гадоў, які валодае выбарчым правам і пастаянна пражывае ў Рэспубліцы Беларусь не менш дзесяці гадоў непасрэдна перад выбарамі (Арт. 80). Кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь не мае права быць грамадзянін, які мае судзімасць.

25 лістапада 2013 быў прыняты закон аб унясенні змяненняў у Выбарчы кодэкс. Гэты законапраект распрацоўваўся з канца 2012 г. (адразу ж пасля парламенцкіх выбараў), аднак да верасня 2013 г. ягоны змест не быў вядомы ні грамадскасці, ні профільнай міжнароднай структуры — Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Распрацаваная апазіцыяй версія[4] змяненняў у Выбарчы кодэкс была праігнараваная ўладамі, гэтаксама не былі задаволеныя патрабаванні аб арганізацыі публічнага абмеркавання законапраекта. Большасць унесеных змен накіраваны на арганізацыю выбарчага працэсу (адмова ад дзяржаўнага фінансавання расходаў кандыдатаў на агітацыю з адначасовым павелічэннем магчымасцяў для папаўнення і выкарыстання выбарчых фондаў), забарона агітацыі за няўдзел у выбарах. На думку намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру «Вясна» В. Стэфановіча нормы Выбарчага кодэкса Беларусі, якія забараняюць заклікаць да байкоту выбараў, супярэчаць Канвенцыі СНД «Аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод»[5].

У параўнанні з іншымі прэзідэнцкімі кампаніямі, цяперашняя ўсё больш і больш набліжаецца да выбараў савецкага ўзору, калі не толькі апазіцыйна настроеныя актывісты, але і значная частка насельніцтва ведае пра загадзя вызначаны вынік. Манапалізаваныя дзеючай уладай СМІ, як і раней, ніякім чынам не агалошвалі альтэрнатыву дзеючай уладзе.

Удзел у выбарчым працэсе палітычных партый, арганізацый і рухаў правіць

Па стане на пачатак 2015 у Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый. 2 красавіка 2015 Рух «За Свабоду» вырашыў «ўстрымацца ад вылучэння свайго кандыдата і падтрымкі іншых кандыдатаў у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года»[6]. 16 мая 2015 аргкамітэт партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» заявіў, што не будзе вылучаць свайго кандыдата на прэзідэнцкую кампанію 2015 года і таксама не будзе падтрымліваць непасрэдна ніводнага з кандыдатаў[7], гэтае рашэнне было падтрымана дэлегатамі Устаноўчага з’езду партыі 13 чэрвеня[8].

Як сказаў кандыдат на выбарах прзідэнта 2010 года, былы палітвязень Андрэй Саннікаў, у 2015 годзе выбары ўвогуле не адбыліся — тады быў у турме Мікалай Статкевіч, і апазіцыя свядома прыняла рашэнне не ўдзельнічаць[9].

Патэнцыйныя кандыдаты правіць

  1. Алена Анісім. У жніўні 2014 першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алена Анісім заявіла, што збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах[10]. Спачатку за вылучэнне А. Анісім выступалі арганізатары Усебеларускага Кангрэса за незалежнасць Беларусі, у сакавіку яна разглядалася ўжо як адзін з кандыдатаў ад кампаніі «Народны рэферэндум»[11]. 30 чэрвеня 2015 на прэс-канферэнцыі яна паведаміла, што прыняла рашэнне спыніць удзел у кампаніі па вылучэнні кандыдатуры на пасаду прэзідэнта, таму што «ў такой сітуацыі перамогу здабыць немагчыма»[12].
  2. Сяргей Гайдукевіч. 20 красавіка 2013 пазачарговы з’езд Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі выбраў старшыню партыі С. Гайдукевіча прэтэндэнтам на пасаду прэзідэнта[13]. 30 жніўня 2014 XVII пазачарговы з’езд ЛДПБ прыняў рашэнне прапанаваць беларускім уладам перанесці выбарчую кампанію на сакавік—красавік 2015[14]. Але, дадзеная прапанова падтрымкі з боку ЦВК і парламенту не знайшла.
  3. Сяргей Калякін. 24 мая 2015 г. XVIII справаздачна-выбарны з’езд Беларускай партыі аб’яднаных левых «Справядлівы свет» прыняў рашэнне аб вылучэнні кіраўніка партыі С. Калякіна кандыдатам у прэзідэнты.
  4. Таццяна Караткевіч. 19 красавіка 2015 г. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вырашыла падтрымаць вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты члена партыі і актывістку кампаніі «Гавары праўду» Т. Караткевіч.
  5. Вольга Карач. 1 красавіка 2015 грамадзянская кампанія «Наш дом» заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2015 года і не стане вылучаць свайго кандыдата В. Карач у прэзідэнты Беларусі[15].
  6. Аляксандр Лукашэнка. 17 кастрычніка 2014 адбылася прэс-канферэнцыя расійскім СМІ. На ёй дзеючы кіраўнік дзяржавы А. Лукашэнка заявіў, што не адмаўляецца ад магчымасці ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі, назваўшы прэзідэнцтва «дзярмом»[16].
  7. Анатоль Лябедзька.
  8. Алесь Мех. Намеснік старшыні руху «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі» на чале з У. Някляевым заявіў 1 ліпеня 2015 пра ўдзел у выбарчай кампаніі[17], але ў гэты ж дзень адмовіўся ад ўдзелу на карысць М. Статкевіча, які знаходзіўся ў турме[18].
  9. Аляксандр Прушынскі. Пра свой удзел у выбарах А. Прушынскі заявіў 13 красавіка 2015[19] і пацвердзіў гэтае рашэнне ў інтэв’ю «Народнай Волі» 5 мая[20], але не мог быць зарэгістраваны паводле арт. 57 Выбарчага кодэксу і арт. 8 закона «Аб грамадзянстве».
  10. Юрый Радзькоў. 16 ліпеня 2015 арганізатар мядовых кірмашоў, дырэктар кампаніі «Цар-мёд», аўтар міжнароднага праекта «Свет мёду і здароўя» Ю. Радзькоў заявіў пра намер удзельнічаць у якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах[21]. 17 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў мінскім «Прэзідэнт-гатэлі» ён заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі, а абвясціў пра вылучэнне ў прэзідэнты для таго, каб «прабудзіць свядомасць і душы людзей»[22].
  11. Мікалай Статкевіч. Летам 2014 генеральны сакратар ЦК БСДП (Народная Грамада) Сяргей Скрабец прапанаваў дэмакратычнай апазіцыі Беларусі вылучыць кандыдатам у прэзідэнты лідара Народнай Грамады Мікалая Статкевіча. Аднак апазіцыя гэты варыянт адмовіла. 14 кастрычніка 2014 экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар стваранага руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі» У. Някляеў у артыкуле газеты «Народная воля» прапанаваў апазіцыі высунуць Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах. Але калі перамовы па адзіным кандыдаты са скандалам прыпыніліся, да ідэі «Статкевіча ў кандыдаты» нечакана 6 студзеня 2015 на прэс-канфэрэнцыі звяртаецца старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Ён паведаміў, што АГП стварае ініцыятыўную групу па вылучэнні Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты. Гэтую пазіцыю падтрымалі адвакат Гары Паганяйла, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, кінарэжысэр Юры Хашчавацкі, дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XIII склікання Марат Афанасьеў[23], старшыня Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык[24]. У лютым экс-кандыдат у прэзідэнты, лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў заявіў «альбо кандыдат у прэзідэнты Статкевіч, альбо байкот»[25]. У сакавіку прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мечыслаў Грыб пацвердзіў, што яго партыя супраць вылучэння М. Статкевіча адзіным кандыдатам[26]. 25 чэрвеня была створана адзіная ініцыятыўная група па вылучэнні М. Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты якую ўзначаліла Марына Адамовіч[27]. 29 чэрвеня 2015 У. Някляеў прапанаваў ужо ўсім апазіцыйным прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду зняцца з выбараў да пачатку рэгістрацыі ініцыятыўных груп і падтрымаць вылучэнне Мікалая Статкевіча адзіным кандыдатам. Але ні Т. Караткевіч, ні С. Калякін, ні А. Лябедзька не пагадзіліся гэтага зрабіць. Караткевіч заявіла, што не падтрымае гэтую прапанову, паколькі прадстаўляе інтарэсы людзей, якія падпісаліся за правядзенне рэферэндуму. Калякін жа назваў ініцыятыву Някляева бессэнсоўнай прапановай. Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч абвінаваціў Някляева ў піяры. Кіраўнік выбарчага штаба беспрацоўнага Юрыя Шульгана Павел Канавальчык заявіў, што той не будзе здымацца з выбараў, бо «Статкевіч усё роўна не можа быць зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты»[28].
  12. Валерый Фралоў. Генерал-маёр, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў НС РБ, член Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 11 чэрвеня 2014 заявіў пра намер балатавацца ў прэзідэнты. Ён заявіў, што з’яўляецца прыхільнікам ідэі адзінага кандыдата ад апазіцыі, і будзе гатовы зняцца на карысць больш папулярнага прэтэнта[29]. Аднак, 10 лістапада 2014 года В. Фралоў памёр ад інфаркту ў сваёй кватэры[30].
  13. Уладзіслаў Цітовіч. 16 ліпеня 2015 прадпрымальнік, гендырэктар кампаніі Veduus, экс-кандыдат у дэпутаты парламенцкіх выбарах у 2012 У. Цітовіч заявіў пра намер удзельнічаць у якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах[21].
  14. Віктар Цярэшчанка. Заявіў пра ўдзел у выбарчай кампаніі толькі 13 ліпеня 2015[31].
  15. Юрый Шульган. Беспрацоўны Ю. Шульган, якога падтрымала Беларуская партыя «Зялёныя» заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах. 16 ліпеня ён заявіў аб выхадзе з перадвыбарчай гонкі[32].

2 ліпеня 2015 года з некаторымі прадстаўнікамі патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты (Леў Марголін ад А. Лябедзькі, С. Калякін, А. Дзмітрыеў ад Т. Караткевіч і А. Гайдукевіч, ад С. Гайдукевіча) сустрэўся намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд.

Ініцыятыўныя групы правіць

Да 17 ліпеня ўключна прэтэндэнты мусілі падаць заяву на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, якая павінна быць разгледжаная ў пяцідзённы тэрмін з моманту падачы[33]. 15 прэтэндэнтаў падалі заявы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп у ЦВК, але толькі 8 з іх былі зарэгістраваны[34].

Зарэгістраваныя правіць

Прэтэндэнт Ініцыятыўная група Подпісы
Колькасць[35] Кіраўнік Здадзеныя[36]
Аляксандр Лукашэнка[37] Прэзідэнт Беларусі 10 577 Міхаіл Орда 1 761 145
Сяргей Калякін[38] Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет» 1510 Валеры Ухналёў 48
Сяргей Гайдукевіч[39] Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі 2481 Анатоль Хішчанка 140 735
Таццяна Караткевіч[40] Кааліцыя «Народны рэферэндум» 1993 Андрэй Дзмітрыеў 107 299
Анатоль Лябедзька[41] Аб’яднаная грамадзянская партыя 975[42] Віктар Карняенка
Віктар Цярэшчанка[43] прадпрымальнік, эканаміст 946 Алег Несьцяркоў 130 404
Жанна Раманоўская[44] настаўнік 110 Яўген Напорка 780
Мікалай Улаховіч[45] Беларуская патрыятычная партыя, вярхоўнай атаман «Беларускага казацтва» 1422[46] Міхаіл Вобразаў 159 805

Незарэгістраваныя правіць

Прэтэндэнт Кіраўнік ініцыятыўнай групы Прычыны адмовы
Андрэй Канавец[47] Дзмітрый Піліпчук Адмовілі ў рэгістрацыі, бо ён адбываў турэмнае пакаранне на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і ў выніку перапыніў 10-гадовы тэрмін знаходжання на тэрыторыі Беларусі.
Мікалай Статкевіч[48] Марына Адамовіч Паводле меркавання ЦВК, у яго няма выбарчага права, бо ён «знаходзіцца ў стане судзімасці».
Ірына Першына[49] Марыя Храмцова Адмовілі ў рэгістрацыі, бо колькасць ініцыятыўнай групы складала меней за 100 чал.
Сяргей Заблоцкі[50] Адмовілі ў рэгістрацыі, бо даслаў заяву па пошце, што парушае заканадаўста.
Тамара Бірукова[51] Адмовілі ў рэгістрацыі, бо колькасць ініцыятыўнай групы складала меней за 100 чал.
Аляксандар Юдаеў[52] Тацяна Бурая
Віктар Талмачоў[53]

Перадвыбарчая сітуацыя правіць

 
Запрашэнне на выбары.

14 ліпеня першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч выступіў з ініцыятывай правядзення незалежнай экспертызы па выяўленні несапраўдных подпісаў грамадзян за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты, каб «не дапусціць парада кандыдатаў, якія былі б зарэгістраваныя з сумніўнымі 100 тысячамі подпісаў», як гэта было на прэзідэнцкіх выбарах 2010 г.[54].

28 ліпеня Ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі М. Статкевіча заклікала ўсіх патэнцыйных кандыдатаў зняцца з выбарчай гонкі.

На прэс-канферэнцыі 28 жніўня апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Павел Севярынец і Анатоль Лябедзька абвесцілі, што ўдзел у выбарах дэмакратычнай апазіцыі немагчымы, калі яна жадае выступаць супраць палітычнага рэжыму, што склаўся ў Беларусі. У гэты жа дзень старшыня ЦВК Л. Ярмошына на прэс-канферэнцыі паведаміла пра вынікі фармавання ўчастковых камісій. Былі ўтвораны 6080 участковых выбарчых камісій. У іх склад увайшло 66 941 чал. У склад участковых выбарчых камісій ад апазіцыі ўвайшлі 32 чал. (Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет»—21 (з 147), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)—3 (49), Аб’яднаная грамадзянская партыя—4 (172), Партыя БНФ—2 (96) і аднаму прадстаўніку ад ГА БНФ «Адраджэньне» (57) і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны)[55].

29 жніўня Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне пра выхад партыі з выбарчай кампаніі патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч. За выхад прагаласавала 18 сябраў сойму, супраць — 11, двое — устрымаліся[56].

Афіцыйныя выступленні кандыдатаў правіць

Вынікі правіць

 
Карта падтрымкі Лукашэнкі

Пераможцам выбараў стаў дзейны Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Афіцыйныя вынікі па абласцях і г. Мінску

Рэгіён[57] С. Гайдукевіч Т. Караткевіч А. Лукашэнка М. Улаховіч
Брэсцкая вобласць 2,35 % 5,39 % 86,22 % 1,18 %
Віцебская вобласць 3,87 % 3,61 % 87,28 % 1,40 %
Гомельская вобласць 4,23 % 2,27 % 87,79 % 1,69 %
Гродзенская вобласць 2,27 % 4,75 % 85,89 % 1,03 %
Мінская вобласць 3,21 % 4,41 % 85,74 % 2,17 %
Магілёўская вобласць 3,66 % 3,46 % 88,30 % 1,07 %
Мінск 3,33 % 7,07 % 65,69 % 2,72 %
Усяго па краіне 3,30 % 4,44 % 83,47 % 1,67 %

Зноскі правіць

  1. а б "Дадзеныя ЦВК РБ" (PDF). www.reg.gov.by. 2015-10-12. Архівавана з арыгінала (PDF) 17 кастрычніка 2015. Праверана 2015-10-12. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2015. Праверана 8 жніўня 2020.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 кастрычніка 2015. Праверана 8 жніўня 2020.
  2. Постановление Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь о назначении выборов Президента Республики Беларусь Архівавана 19 кастрычніка 2015.
  3. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі ад 24.11.1996 г. і 17.10.2004 Архівавана 7 снежня 2016.
  4. Праект зьменаў у Выбарчы кодэкс, прыняты ў першым чытаньні 2 кастрычніка 2013 г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2013. Праверана 31 жніўня 2015.
  5. Валянцін Стэфановіч: Нормы Выбарчага кодэкса Беларусі, якія забараняюць заклікаць да байкоту выбараў, супярэчаць Канвенцыі СНД «Аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод»
  6. Движение «За Свободу» не будет выдвигать своего кандидата в президенты и поддерживать других кандидатов Архівавана 5 сакавіка 2016.
  7. БХД ня будзе вылучаць кандыдата і нікога не падтрымае на выбарах
  8. БХД: Не будзем удзельнічаць у выбарах, бо не могуць вылучацца Статкевіч і Саннікаў
  9. svaboda.org
  10. Намесніца старшыні ТБМ Алена Анісім гатовая ісці на прэзідэнцкія выбары
  11. Або Кастусёў, або Анісім — «Народны рэферэндум» абірае паміж кандыдатамі ў прэзідэнты
  12. Алена Анісім не будзе вылучацца ў якасці кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах
  13. Сергей Гайдукевич бросил вызов Лукашенко?
  14. ЛДПБ предлагает провести президентские выборы в марте-апреле 2015 года Архівавана 20 жніўня 2015.
  15. Ольга Карач не будет участвовать в президентских выборах-2015
  16. Лукашенко о президентстве: «Когда в это дерьмо втрескаешься, потом не знаешь как отсюда вылезти» Архівавана 1 жніўня 2015.
  17. Актывіст з Брэсцкай вобласці заявіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах
  18. Яшчэ адзін з патэнцыйных кандыдатаў заявіў, што здымаецца з прэзідэнцкай гонкі на карысць Статкевіча
  19. Приму участие в президентских выборах Архівавана 5 сакавіка 2016.
  20. Александр Прушинский: Буду править страной не больше одного срока Архівавана 8 верасня 2015.
  21. а б Калейдаскоп прэтэндэнтаў на кандыдатаў у прэзідэнты (+ відэа)
  22. Юрый Радзькоў не будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Беларусі
  23. АГП стварае ініцыятыўную групу па вылучэньні Статкевіча кандыдатам у прэзыдэнты
  24. Вылучэньне Статкевіча кандыдатам на прэзыдэнта — «за» і «супраць»
  25. Андрэй Саннікаў: Альбо кандыдат у прэзідэнты Статкевіч, альбо байкот
  26. Кандидатов на шутовских выборах может быть пять
  27. Создана единая инициативная группа по выдвижению Николая Статкевича кандидатом в президенты Архівавана 4 сакавіка 2016.
  28. Лебедько: Снятие с выборов в пользу Статкевича с точки зрения КПД малоэффективно Архівавана 5 сакавіка 2016.
  29. Генерал Валерый Фралоў мае намер балатавацца ў прэзідэнты
  30. Памёр 67-гадовы генерал Валерый Фралоў
  31. Віктар Цярэшчанка чацвёрты раз хоча стаць спарынг-партнёрам на прэзідэнцкіх выбарах
  32. Безработный Юрий Шульган отказался от участия в президентских выборах Архівавана 18 жніўня 2015.
  33. Календарный план организационных мероприятий по подготовке и проведению выборов Президента Республики Беларусь Архівавана 24 ліпеня 2015.
  34. Сведения о регистрации инициативных групп избирателей по выдвижению кандидатов в Президенты Республики Беларусь Архівавана 5 сакавіка 2016.
  35. Ад 10 тысяч да 110: колькі чалавек запісаліся ў ініцыятыўныя групы кандыдатаў
  36. Сведения о количестве подписей избирателей в подписных листах по выдвижению кандидатов в Президенты Республики Беларусь Архівавана 11 кастрычніка 2016. (руск.)
  37. Инициативная группа Лукашенко Александра Григорьевича Архівавана 21 ліпеня 2015. (руск.)
  38. Инициативная группа Калякина Сергея Ивановича Архівавана 21 ліпеня 2015. (руск.)
  39. Инициативная группа Гайдукевича Сергея Васильевича Архівавана 21 ліпеня 2015. (руск.)
  40. Инициативная группа Короткевич Татьяны Николаевны Архівавана 21 ліпеня 2015. (руск.)
  41. Инициативная группа Лебедько Анатолия Владимировича Архівавана 21 ліпеня 2015. (руск.)
  42. Список инициативной группы граждан по выдвижению Лебедько Анатолия Владимировича кандидатом в Президенты Республики Беларусь(недаступная спасылка)
  43. Инициативная группа Терещенко Виктора Ивановича Архівавана 21 ліпеня 2015. (руск.)
  44. Инициативная группа Романовской Жанны Николаевны Архівавана 21 ліпеня 2015. (руск.)
  45. Инициативная группа Улаховича Николая Дмитриевича Архівавана 22 ліпеня 2015. (руск.)
  46. Инициативная группа граждан по выдвижению Улаховича Николая Дмитриевича кандидатом в Президенты Республики Беларусь(недаступная спасылка) (руск.)
  47. Инициативная группа Коновца Андрея Владимировича Архівавана 21 ліпеня 2015. (руск.)
  48. Инициативная группа Статкевича Николая Викторовича Архівавана 21 ліпеня 2015. (руск.)
  49. Инициативная группа Першиной Ирины Михайловны Архівавана 21 ліпеня 2015. (руск.)
  50. Инициативная группа Заблоцкого Сергея Викторовича Архівавана 22 ліпеня 2015. (руск.)
  51. Инициативная группа Бирюковой Тамары Венедиктовны Архівавана 22 ліпеня 2015. (руск.)
  52. Инициативная группа Юдаева Александра Анатольевича Архівавана 22 ліпеня 2015. (руск.)
  53. Зборам подпісаў будуць займацца групы васьмі прэтэндэнтаў
  54. Кандыдатам прапануюць прайсці незалежную экспертызу подпісаў Архівавана 24 лістапада 2020.
  55. Сведения о составе участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь Архівавана 5 сакавіка 2016.
  56. Партыя БНФ выходзіць з выбарчай кампаніі Тацьцяны Караткевіч Архівавана 9 сакавіка 2016.
  57. Сведения о результатах выборов 11 октября 2015 года, стр. 2 Архівавана 17 кастрычніка 2015.