Ліберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)
Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі (ЛДПБ) — палітычная партыя Беларусі, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі[1]. Створана 5 лютага 1994 года на аснове былога беларускага аддзялення Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага Саюза Уладзіміра Жырыноўскага. 24 лютага 1994 года ЛДП была афіцыйна зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Партыя падтрымлівае дружалюбныя адносіны з расійскай партыяй ЛДПР.
Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі | |
---|---|
Лідар | Алег Гайдукевіч |
Дата заснавання | 5 лютага 1994 |
Штаб-кватэра | Мінск, вул.Арлоўская, 40, 1-ы паверх |
Краіна | |
Ідэалогія | лібералізм, правы папулізм, |
Саюзнікі і блокі | Новая Беларусь – Адзінства |
Колькасць членаў | 37180 (2010) |
Дэвіз | Парадак у краіне — дастатак у хаце. |
Сайт | www.ldp.by |
Дэ-факта ЛДП не ёсць ліберальна-дэмакратычнай паводле ідэалогіі. Ацэнкі яе ідэалогіі вельмі адрозніваюцца — папулізм, панславянства, этатызм. Пэўны час партыя на словах выяўляла ўяўную апазіцыйнасць да палітыкі Аляксандра Лукашэнкі, хоць палітычныя эксперты называлі яе марыянеткавай партыяй[2], пасля пачатку палітычнага крызісу 2020 года ЛДПБ цалкам падтрымлівае рэжым Лукашэнкі.
Гісторыя
правіцьНа прэзідэнцкіх выбарах 1994 г. падтрымлівала Вячаслава Кебіча[3].
На парламенцкіх выбарах 1995 г. ЛДПБ не змагло здабыць ніводнага мандата. Большасць кандыдатаў займалі па сваіх акругах апошнія месцы. Менавіта таму частка кіраўніцтва пайшла на змену кіраўніка[3]. 30 верасня 1995 г. на IV-м пазачарговым з’ездзе ЛДП старшынёй Ліберальна-дэмакратычнай партыі быў абраны Сяргей Васілевіч Гайдукевіч. Партыя адразу дыстанцыявалася ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі, адышла ад ідэй панславізму і стала выступаць за рыначную эканоміку з мінімальным дзяржаўным рэгуляваннем. У 2000 г. ЛДПБ брала ўдзел ва Усебеларускім з’ездзе за незалежнасць, арганізаваны Р. Гарэцкім, Г. Бураўкіным і Р. Барадуліным[3].
У сакавіку 1999 г. VI з’езд ЛДП прымае новую Праграму, якая абвясціла, што ЛДП — палітычная партыя ліберальна-дэмакратычнага кірунку, асноўнай задачай якой з’яўляецца пабудова незалежнай дэмакратычнай беларускай дзяржавы з эканомікай, якая эфектыўна спалучае дзяржаўную ўласнасць з прыярытэтам прыватнай. Падчас выбараў ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Беларусі 1999 г., у сакавіку, ЛДПБ заявіла аб зняцці сваіх кандыдатаў. Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, зрабіў спробу прыняць удзел у «альтэрнатыўных» прэзідэнцкіх выбарах 1999 г., вынікі якіх, не былі агучаны.
Старшыня партыі, С. Гайдукевіч, прымаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2001 г. на якіх за яго прагаласавала 2,48 % (153 199 чал.) ад усёй колькасці выбарцаў[4]. Падчас выбарчай кампаніі БТ і «Народная газета» распаўсюдзілі інтэрв’ю дэпутата расійскай Дзяржаўнай Думы Уладзіміра Жырыноўскага, які абвінаваціў Гайдукевіча ў неправамерных дзеяннях. 27 жніўня Назіральны савет па інфармацыйных спрэчках пры ЦВК задаволіў скаргу Гайдукевіча супраць БТ і «Народнай газеты» і забавязала іх даць кандыдату бясплатны эфірны час і газетную плошчу для абвяржэння. Аднак 28 жніўня БТ ізноў паказала інтэрв’ю расійскага палітыка.
На парламенцкіх выбарах 2000 г. у Палату прадстаўнікоў II-га склікання ад ЛДПБ прайшоў толькі адзін прадстаўнік, А. Ваганаў, які атрымаў перамогу толькі ў другім туры. На мясцовых выбарах 2003 г. ад ЛДПБ дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў сталі толькі 5 кандыдатаў[5].
На парламенцкіх выбарах 2004 г. у Палату прадстаўнікоў III-га склікання, ЛДПБ вылучыла 107 кандыдатаў у дэпутаты, з якіх былі зарэгістраваны 38. Аднак, з 38 кандыдатаў, прайсці ў парламент змог толькі старшыня партыі С. Гайдукевіч[6].
У 2019 годзе старшынёй партыі быў абраны сын Сяргея Гайдукевіча — Алег Гайдукевіч.
Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыні
правіць- Васіль Крывенка (1994—1995)
- Сяргей Гайдукевіч (1995—2019)
- Алег Гайдукевіч (з 2019)
Удзел у выбарах
правіцьПарламенцкія выбары
правіцьВыбары | Колькасць галасоў | % | Мандаты | +/- |
---|---|---|---|---|
1995 | 1 / 260 |
1 | ||
2000 | 1 / 110 |
|||
2004 | 1 / 110 |
|||
2008 | 1 / 110 |
|||
2012 | 0 / 110 |
−1 | ||
2016 | 1 / 110 |
+1 | ||
2019 | 1 / 110 |
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў
правіцьВыбары | Колькасць галасоў | % | Мандаты | +/- |
---|---|---|---|---|
1995 | ||||
1999 | ||||
2003 | 5 / 24003 |
|||
2007 | ||||
2010 | 1 / 21288 |
|||
2014 | 0 / 18809 |
Зноскі
- ↑ "Должны стоять рядом с Президентом". Гайдукевич о партиях и роли лидера во все времена (руск.). belta.by (6 снежня 2023).
- ↑ Абакунчык, Галіна. Сяргей Гайдукевіч па-расейску: Усё — пераходзім на беларускую мову . Радыё Свабода (19 лістапада 2012). Праверана 11 студзеня 2024.
- ↑ а б в Панкавец, З.. Разбіраемся ў праўладных партыях: ёсць жывыя, а ёсць зусім мёртвыя . Наша Ніва. Праверана 19-11-2019.
- ↑ Результаты выборов Президента Республики Беларусь 9 сентября 2001 г. (руск.)(недаступная спасылка). Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2018. Праверана 19-11-2019.
- ↑ Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь двадцать четвертого созыва (руск.)(недаступная спасылка). Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2020. Праверана 19-11-2019.
- ↑ Итоги выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь третьего созыва 17 октября 2004 года (руск.). Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2006. Праверана 19-11-2019.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт ЛДПБ Архівавана 12 кастрычніка 2019. (руск.)