Парламенцкія выбары ў Беларусі (2008)
Выбары ў Палату прадстаўнікоў (ніжнюю палату Нацыянальнага сходу) выбары адбыліся 28 верасня 2008 года. Выбары прызначыў прэзідэнт Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, 24 чэрвеня 2008 г. Аб правядзенні выбараў было абвешчана за чатыры месяцы да заканчэння паўнамоцтваў парламента 2-га склікання. Паводле старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у выбарах узялі ўдзел 75 % выбаршчыкаў. Датэрмінова прагаласавала 26 %[1].
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары |
Палітычнае становішча
правіцьАфіцыйны перыяд перадвыбарчай агітацыі распачаўся толькі пасля рэгістрацыі кандыдатаў, якая скончылалася 28 жніўня. Знешніх прыкмет, якія сведчылі аб тым, што праходзяць выбары, назіралася вельмі мала. Палітычны клімат крыху палепшыўся дзякуючы вызваленню трох асоб, прызнаных «палітычнымі вязнямі» Еўрапейскім Саюзам і Злучанымі Штатамі Амерыкі Аляксандр Казулін, Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч былі памілаваны Лукашэнкам і вызваленыя з турмы. Апазіцыйныя партыі выказалі сваё расчараванне з прычыны прызначэння ў якасці членаў АВК і УВК невялікай колькасці сваіх вылучэнцаў. 27 жніўня лідары АДС накіравалі зварот да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, дзе былі акрэслены праблемы, якія па іх меркаванню ўзнікалі падчас выбарчага працэсу, і змяшчалася патрабаванне аб пачатку дыялога з уладай па пытаннях фарміравання выбарчых камісій і адсутнасці ў СМІ вестак аб выбарах.
Прававыя ўмовы
правіцьПарламент у складзе 110 дэпутатаў абіраецца на чатырохгадовы тэрмін на аснове мажарытарнай сістэмы, якая дапускае два туры галасавання, па 110 аднамандатных выбарчых акругах. У тым выпадку, калі ніводны з кандыдатаў не набірае больш за 50 % усіх галасоў, аддадзеных у першым туры, то не пазней чым у двухтыднёвы тэрмін (да 12 кастрычніка) праводзіцца другі тур галасавання па двух кандыдатах, атрымаўшых найбольшую колькасць галасоў. Законам усталявана патрабаванне 50-працэнтнай яўкі для прызнання выбараў адбыўшыміся ў першым туры, а ў другім туры неабходнай для гэтага з’яўляецца 25-працэнтная яўка. Выбары галоўным чынам рэгламентуюцца Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь (ВК). У апошні раз папраўкі да ВК прымаліся ў кастрычніку 2006 года, пры гэтым дадзеныя апошнія змены не ацэньваліся ў Сумесным заключэнні Венецыянскай камісіі і БДІПЧ/АБСЕ аб ВК ад кастрычніка 2006 года, у якім адзначаліся розныя неадпаведнасці з абавязальніцтвамі ўрада Беларусі, прынятымі ў рамках АБСЕ. У выніку паправак ад кастрычніка 2006 года найбольш прыкметныя змены зведала сістэма выбараў у мясцовыя саветы. Былі ўнесеныя папраўкі і ў іншыя заканадаўчыя акты, якія рэгламентуюць бягучы выбарчы працэс. Так закон «Аб масавых мерапрыемствах» уступаў у сілу ў новай рэдакцыі ў 2006 і 2008 гадоў.
Зменамі ад 2006 года тэрмін папярэдняй падачы заяўкі для атрымання дазволу на правядзенне вулічных агітацыйных мерапрыемстваў быў скарочаны з 15 дзён, як гэта патрабавалася раней, да 5 дзён[2].
Скаргі і заявы
правіцьДля падачы скаргаў падчас выбарчага працэсу ўсталявана некалькі інстанцый. Скаргі на рашэнні АВК з нагоды рэгістрацыі аспрэчваюцца ў ЦВК, у той час як рашэнні ЦВК могуць быць абскарджаныя ў Вярхоўны суд. Да цяперашняга часу ўЦВК пастушла 196 скаргаў, заяваў і зваротаў, 39 з якіх ЦВК прызнала не маючымі дачынення да падрыхтоўкі і правядзення выбараў. 3 астатніх 157 уяўлялі сабой просьбы аб растлумачэнні заканадаўства. На сваіх публічных пасяджэннях ЦВК было прынята 10 рашэнняў з нагоды скаргаў. Адно з дадзеных рашэнняў аб адмове ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы было аспрэчана ў Вярхоўным судзе, які вынес сваю пастанову на карысць ЦВК. Некаторыя са зваротаў у ЦВК, такія як просьбы аб паданні растлумачэнняў, на публічныя пасяджэнні не ыносяцца, а разглядаюцца супрацоўнікамі Цэнтрвыбаркаму.
27 чэрвеня ў Генеральнай пракуратуры была заснавана адмысловая Працоўная група па выбарах для вырашэння звязаных з выбарамі пытанняў.
Назіранне
правіцьВыбарчым кодэксам прадугледжваецца магчымасць назірання за выбарамі шырокім колам зацікаўленых бакоў; у тым ліку дэпутатамі парламента, прадстаўнікамі мясцовых адміністрацый, палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, групадў грамадзян, працоўных калектываў, сродкаў масавай інфармацыі, а таксама іншаземнымі назіральнікамі. На 31 жніўня назірання за выбарамі было акрэдытавана звыш 150 бех назіральнікаў ад НУА і палітычных партый. ЦВК акрэдытаваў 141 чужаземнага назіральніка ад 3 арганізацый: 63 — ад СНД, 21 — ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД і 57 — ад БДІПЧ АБСЕ.
Беларускія назіральнікі
правіцьРаздзел артыкула яшчэ не напісаны. |
Замежнае назіраннне
правіць9 ліпеня БДІПЧ АБСЕ атрымала запрашэнне правесці назіранне за маючымі адбыцца выбарамі ад міністра замежных спраў Беларусі, Сяргея Мартынава. Запрашэнне паступіла своечасова, дазволіўшы БДІПЧ АБСЕ належным чынам арганізаваць разгортванне Місіі па назіранні за выбарамі (МНВ).
3 9 па 12 чэрвеня 2008 года выканала сваю працу дэлегаваная БДІПЧ АБСЕ Ацэначная місія (АМ), рэкамендацыяй якой стала накіраванне МНВ. МНВ БДІПЧ АБСЕ афіцыйна распачала сваю дзейнасць 12 жніўня. Місія, на чале з Паслом Гертам-Хінрыхам Арэнсам, складаецца з 15 членаў асноўнай трупы экспертаў, якая базуецца ў Мінску, і 40 доўгатэрміновых назіральнікаў (ДТН), размешчаных па рэгіёнах Беларусі. Увогуле ў ей прадстаўлены 22 дзяржавы-ўдзельніцы АБСЕ. Парламенцкія выбары 2008 года былі пятымі па ліку ў Беларусі, за якімі ў адпаведнасці са сваёй стандартнай методыкай назірала БДІПЧ АБСЕ[3].
На 48 % участкаў, якія наведалі назіральнікі ад АБСЕ, яны ацанілі працэс падліку галасоў як кепскі ці вельмі кепскі[4].
Зноскі
- ↑ Зьміцер Панкавец. Усё схоплена // Наша Ніва. 2 кастрычніка 2008. С. 3. ISSN 1819—1614
- ↑ Прамежкавая справаздача № 1 Архівавана 14 студзеня 2012.// Офіс за дэмакратычную Беларусь. Дата доступу: 5 кастрычніка 2008
- ↑ Прамежкавая справаздача АБСЕ па ходзе выбарчай кампаніі ў Беларусі Архівавана 10 жніўня 2010.// Офіс за дэмакратычную Беларусь. 5 верасня 2008
- ↑ Зьміцер Панкавец. Выбары не прызналі, але дыялёг усё яшчэ магчымы // Наша Ніва. 2 кастрычніка 2008. С. 5.
Спасылкі
правіць- Выбары ў Беларусі (праект БелаПАН) Архівавана 23 снежня 2008.
- Выбары (рубрыка радыё Рацыя) Архівавана 5 снежня 2008.
- Беларускія дэпутаты: хто яны і адкуль?