Беларуская патрыятычная партыя
Беларуская патрыятычная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 г. з ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.
Беларуская патрыятычная партыя | |
---|---|
Лідар | Мікалай Дзмітрыевіч Улаховіч |
Дата заснавання | 1996 |
Дата роспуску | 2023 |
Штаб-кватэра | 220089, Мінск, вул. Папаніна, 7, каб. 107 |
Краіна | |
Ідэалогія |
сацыялізм, прапрэзідэнцкая[1], кансерватызм, правацэнтрызм. |
Колькасць членаў | 1103 (2002) |
Месцаў у Палаце прадстаўнікоў |
1 / 110 0 / 110 3 / 110 2 / 110 |
Месцаў у мясцовых Саветах дэпутатаў усіх узроўняў |
0 / 18809 |
Сайт | ulahovich.by/partiya/ |
Лідарам партыі з’яўляецца Мікалай Улаховіч. Лідар партыі адначасова з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларускае казацтва». Кіруючы орган — Савет.
Мэты
правіцьСадзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне ўтварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананні прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах[3]. Сярод праграмных пунктаў БПП значылася нават скасаванне Белавежскіх пагадненняў.
Гісторыя
правіцьПартыя першапачаткова стваралася як Беларускі патрыятычны рух каб падтрымаць вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта[4]. Лідарам партыі стаў генерал-маёр, заслужаны лётчык СССР, намеснік старшыні Саюза афіцэраў Беларусі Анатоль Баранкевіч.
Партыя рэгулярна прымае ўдзел у выбарах (яе саюзнік Камуністычная партыя Беларусі), супрацоўнічае з Беларускім Экзархатам РПЦ і арганізацыямі былых ваеннаслужачых.
19 жніўня 2000 года на з’ездзе БПП вылучыла 16 кандыдатаў на парламенцкія выбары[5].
Пры праверцы карэспандэнта Тэлеграфа офісаў зарэгістраваных у Беларусі партый, высветлілася, што БПП не знаходзіцца па гэтым адрасе ўжо мінімум з 2009 года, што не адпавядае інфармацыі размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі[6].
Восенню 2015 года Мікалай Улаховіч заявіў, што Беларуская патрыятычная партыя налічвае паўтары тысячы сяброў.
Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыні
правіцьУдзел у выбарах
правіцьПарламенцкія выбары
правіцьВыбары | Колькасць галасоў | % | Мандаты | +/- | Position |
---|---|---|---|---|---|
1995 | 1 / 260 |
▲ 1 | — | ||
2000 | 0 / 110 |
— | |||
2004 | 0 / 110 |
||||
2008 | 0 / 110 |
||||
2012 | 0 / 110 |
||||
2016 | 3 / 110 |
▲ 3 | |||
2019 | 2 / 110 |
▼ 1 |
Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў
правіцьВыбары | Колькасць галасоў | % | Мандаты | +/- | Position |
---|---|---|---|---|---|
1995 | — | ||||
1999 | — | ||||
2003 | 0 / 24003 |
— | |||
2007 | — | ||||
2010 | 0 / 21288 |
— | |||
2014 | 0 / 18809 |
— | |||
2019 | 1 / 18110 |
— |
Зноскі
- ↑ Са слоў старшыні партыі.
- ↑ https://web.archive.org/web/20120120231757/http://minjust.by/ru/site_menu/about/struktura/obschestv/registr/politpart
- ↑ Звесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь Архівавана 20 студзеня 2012.
- ↑ Мікалай Улаховіч: Бачу сябе ва ўрадзе на трох пасадах, але яны цяпер занятыя
- ↑ Ляшкевіч Ю. Вылучаны першыя кандыдаты ад партый(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2010. Праверана 23 чэрвеня 2012.
- ↑ Куды зніклі беларускія партыі?
Спасылкі
правіць- Старонка УКантакце
- Сайт Архівавана 31 студзеня 2018.