Партыя свабоды і прагрэсу

Партыя свабоды і прагрэсу (скарачэнне ПСП, руск.: Партия свободы и прогресса, англ.: Belarusian liberal Party of Freedom and Progress) — ствараемая ў Беларусі з 2003 года палітычная партыя ліберальнай арыентацыі. Вынік эвалюцыйнага развіцця моладзевага руху «Грамадзянскі форум». Старшыня — Уладзімір Навасяд. 22 лістапада 2003 года[1], 29 мая 2004 года[2], 29 мая 2005 года[3], 18 красавіка 2009 года[4] прайшлі Устаноўчыя з’езды Партыі свабоды і прагрэсу, якія прынялі рашэнне аб стварэнні партыі і зацвердзілі Статут[5], Праграму[6] і Маніфест[7] Партыі свабоды і прагрэсу. Ва ўсіх чатырох выпадках міністэрства юстыцыі Беларусі на розных падставах адмовіла ў рэгістрацыі новай палітычнай партыі, а Вярхоўны суд адхіліў пададзеныя ініцыятарамі стварэння партыі скаргі на рашэнні Мінюста аб адмове ў рэгістрацыі (заснавальнікі партыі называюць іх палітычна матываванымі)[8].

Партыя свабоды і прагрэсу
Выява лагатыпа
Лідар Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд
Дата заснавання 22 лістапада 2003
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія лібералізм
Інтэрнацыянал Альянс лібералаў і дэмакратаў за Еўропу
Сайт liberaly.org

Гісторыя правіць

Аснова першай беларускай ліберальнай партыі будавалася на дзейнасці моладзевай арганізацыі «Грамадзянскі форум», створанай дэпутатам Вярхоўнага савета Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Навасядам у 1995 годзе і зарэгістраванай Міністэрствам юстыцыі 10 верасня 1996 года[9]. На той час «Грамадзянскі форум» з’яўляўся моладзевым крылом Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У 2000 годзе з-за адмовы Уладзіміра Навасяда ад партыйнай лініі байкоту выбараў, АГП парывае адносіны з «Грамадзянскім форумам» і арганізацыя становіцца самастойнай[10]. У той жа час адбываецца ідэалагічны раскол дзвюх структур — АГП займае ліберальна-кансерватыўную пазіцыю, а прадстаўнікі «Грамадзянскага форуму» — ліберальную.

Між тым Уладзімір Навасяд перамагае на парламенцкіх выбарах па 95-й Купалаўскай выбарчай акрузе і становіцца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[11]. Дзякуючы гэтаму да 2004 года з дапамогай моладзі з «Грамадзянскага форуму» дэпутат У. Навасяд вынес на разгляд Парламента шэраг законапраектаў: «Аб альтэрнатыўнай службе», «Аб ашчаджэннях грамадзян», «Аб адмене абавязковага размеркавання выпускнікоў беларускіх ВНУ»[12], блок паправак у закон «Аб статуце Палаты прадстаўнікоў» і зменах у выбарчым заканадаўстве[13]. «Грамадзянскі форум» у сваю чаргу ў гэты час становіцца лідарам моладзевага руху краіны з прадстаўніцтвам у 38 гарадах[10] і нават сваёй асабістай газетай «Моладзевы праспект»[14].

Сталыя чальцы «Грамадзянскага форуму» разам з У. Навасядам у 2001 годзе вырашаюць аформіць палітычныя амбіцыі ў зарэгістраваную партыю ліберальнага толку[15]. Такім чынам з’яўляецца арганізацыйны камітэт Партыі свабоды і прагрэсу. Партыя стала адзінай ліберальнай партыяй краіны, прасоўваючы праеўрапейскую, дэмакратычную павестку. Аднак партыю так і не ўдалося фармалізаваць. Улады 4 разы адказвалі ёй у рэгістрацыі на падставе фармальных прычын. У 2003[1], 2004[2], 2005[3], 2009[4] гадах прайшлі Устаноўчыя з’езды партыі, што мелі сваёй мэтай рэгістрацыю партыі. Але кожны раз Міністэрства юстыцыі знаходзіла парушэнні. Таму на 2020 год ПСП працягвае сваю працу ў фармаце «Арганізацыйнага камітэта Партыі свабоды і прагрэсу».

Удзел у выбарчых кампаніях і палітычная актыўнасць правіць

З самага заснавання Партыя актыўна прымае ўдзел у выбарчых кампаніях рознага ўзроўню. Партыя знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Таму фіксуюцца выпадкі адмовы рэгістрацыі кандыдатам ад Партыі ў выбарах. Так, У. Навасяду адмаўлялася ва ўдзелах у выбарах у Парламент у 2004 годзе і мясцовых выбарах 2007 года з-за яго актыўнай пазіцыі пад час дэпутацкіх паўнамоцтваў у 2000—2004 гадах.

Выбарчая кампанія Прыкладная колькасць сабраных подпісаў Колькасць кандыдатаў ад Партыі і яе моладзевага крыла Абрана дэпутатамі Лепшыя вынікі
Мясцовыя выбары 1999 Няма дадзеных 1 (Грамадзянскі форум) 0 Няма дадзеных
Парламенцкія выбары 2000 Няма дадзеных 1 (Грамадзянскі форум) 1 У. Навасяд абраны дэпутатам Парламента па Купалаўскай акрузе № 95[16]
Прэзідэнцкія выбары 2001 - - - -
Мясцовыя выбары 2003 1400 15 1 А. Цімафееў абраны дэпутатам мясцовага савета дэпутатаў г. Горкі[17]
Парламенцкія выбары і нацыянальны рэферэндум 2004 15000 4 0 Няма дадзеных
Прэзідэнцкія выбары 2006 14000 - ПСП падтрымала адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл А. Мілінкевіча - -
Мясцовыя выбары 2007 8800 21 Няма дадзеных Няма дадзеных
Парламенцкія выбары 2008 15000 7 0 У. Навасяд, 2-е месца, 8898 галасоў (23,3 %)[18]

С. Еўдакімовіч, 3-е месца, 4802 галасы (9,31 %)[18]

Мясцовыя выбары 2010 5000 21 Няма дадзеных Няма дадзеных
Прэзідэнцкія выбары 2010 35 000 - ПСП падтрымала 3 незалежных кандыдатаў Дз. Вуса, М. Статкевіча, А. Міхалевіча - -
Парламенцкія выбары 2012 5000 3 0 У. Навасяд, 2-е месца, 6886 галасоў (19,9 %)[19]
Мясцовыя выбары 2014 3000 9 0 Ю. Стукалаў, 3-е месца, 490 галасоў (12,17 %)[20]
Прэзідэнцкія выбары 2015 - - - -
Парламенцкія выбары 2016 5500 4 0 Ю. Стукалаў, 3-е месца, 3467 галасоў (7,9 %)[21]

У. Навасяд, 4-е месца, 3624 галасоў (9,2 %)[22]

Мясцовыя выбары 2018 3000 7 0 Ю. Стукалаў, 3-е месца, 486 галасоў (9,8 %)[23]

А. Лазараў, 3-е месца, 447 галасоў (8 %)[23]

Парламенцкія выбары 2019 - 1 0 А. Ірхо, 5-е месца, 504 галасы (1,14 %)[24]
Прэзідэнцкія выбары 2020 - - - -

Бягучы статус і актыўнасць правіць

Аснову партыі складуць былыя і дзеючыя актывісты моладзевага руху «Грамадзянскі форум», а таксама моладзь, якая раней не ўваходзіла ў склад палітычных партый, якой блізкія ліберальныя ідэалы свабоды асобы, натуральных правоў і свабод чалавека, абароны прыватнай уласнасці. Асноўны акцэнт у працы робіцца на раскрутцы ўласных палітыкаў, актыўным удзеле ў мясцовых і парламенцкіх выбарах.

Найбольшая колькасць прыхільнікаў стварэння Партыі свабоды і прагрэсу ў Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцях Рэспублікі Беларусь.

Партыя свабоды і прагрэсу запаўняе пустуючую нішу ў палітычным спектры краіны — з’яўляецца першай ліберальнай партыяй у Беларусі. ПСП артыкулюе і ўмацоўвае ліберальныя ідэі ў Беларусі, краіны з пакуль дамінуючымі сацыял-дэмакратычнай і нацыянал-дэмакратычнай ідэалогіямі. Еўрапейская інтэграцыя Беларусі — асноўны тэзіс у міжнароднай частцы палітычнай платформы Партыі свабоды і прагрэсу. Гэты вектар быў умацаваны набыццём партыяй у 2013 годзе статусу афіліраванага члена Альянсу лібералаў і дэмакратаў за Еўропу — галоўнай ліберальный палітычнай сілы Еўропы[25].

Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ў Беларусі партыя заняла актыўна пра-дэмакратычную пазіцыю. Разам з моладдзю з «Грамадзянскага форуму» Партыя ініцыянавала петыцыю супраць галоўнай газеты Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «СБ. Беларусь сегодня» за абразу палітычных пачуццяў беларусаў. Петыцыя сабрала болей за 11 000 подпісаў, аднак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь не знайшло ў дзеяннях газеты парушэнняў[26]. Падчас выбараў Партыя свабоды і прагрэсу заклікала прыхільнікаў прагаласаваць «супраць усіх» кандыдатаў[27]. У той жа час моладзевае крыло Партыі заклікала электарат «зрабіць альтэрнатыўны дэмакратычны выбар»[28]. Моладзевае крыло Партыі «Грамадзянскі форум» арганізавала буйную незалежную місію назірання. На падставе назірання на 40 акругах была зафіксавана вялікая колькасць парушэнняў і апублікаваны даклад. Партыя свабоды і прагрэсу асудзіла гвалт праваахоўнікаў супраць мірных дэманстрантаў падчас пратэстаў і заклікала да дэмакратычных зменаў у краіне, далучыўшыся да мемарандуму асноўных апазіцыйных партый[29].

Зноскі

  1. а б В либеральной нише новоселье (газета «Белорусский рынок» № 46(579), 22 — 29 ноября 2003) Архівавана 23 верасня 2015.
  2. а б Партия свободы и прогресса не нужна государству (08.07.2004, БДГ Деловая газета) Архівавана 2 сакавіка 2016.
  3. а б Третья попытка удовлетворить Минюст (БДГ Деловая газета 31.05.2005) Архівавана 2 сакавіка 2016.
  4. а б Четвертый учредительный съезд Партии свободы и прогресса пройдет в апреле (БДГ Деловая газета, 23.12.2009)
  5. Устав политической Партии свободы и прогресса Архівавана 15 студзеня 2021.
  6. Программа Партии свободы и прогресса Архівавана 24 лістапада 2020.
  7. Манифест Партии свободы и прогресса Архівавана 24 лістапада 2020.
  8. Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў абгрунтаваным рашэньне Міністэрства юстыцыі адмовіць у рэгістрацыі Партыі свабоды і прагрэсу (Радыё Свабода, 12.11.2004)
  9. «Гражданский форум» лидером избрал Сергея Воронкевича // Белорусский партизан, 19 декабря 2009 г.(недаступная спасылка)
  10. а б О нас — История // Гражданский форум Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  11. Владимир НОВОСЯД: Живу здесь и сейчас // СБ-Беларусь Сегодня, 24.11.2001
  12. «Гражданский форум» собрал 27 тысяч подписей против принудительного распределения в РБ Архівавана 18 кастрычніка 2016. // Tut.by, 9 мая 2001 г.
  13. «Гражданский форум» и депутатская группа «Республика» собирают подписи для внесения изменений в избирательный кодекс // Белорусская деловая газета, 21 марта 2003 г. Архівавана 7 лютага 2009.
  14. Будет новая газета? // Вечерний Минск, 3 мая 1999 г.
  15. О Партии Архівавана 23 студзеня 2021.
  16. Сообщение Центральной комиссии Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов Об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь второго созыва во втором туре голосования Архівавана 30 кастрычніка 2020.
  17. У другім туры мясцовых выбараў у магілёўскай вобласці дэпутатамі абраны двое прадстаўнікоў дэмакратычных сіл (Выбары ў Беларусі 17.03.2003) Belarus elections. Архівавана 15 красавіка 2009.
  18. а б Сведения об итогах выборов депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь четвертого созыва Архівавана 8 мая 2019.
  19. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва 23 сентября 2012 года Архівавана 19 кастрычніка 2016.
  20. СВЕДЕНИЯ об итогах выборов в Могилевский городской Совет депутатов 23 марта 2014 г. Архівавана 10 кастрычніка 2020.
  21. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года Могилевская область Архівавана 9 кастрычніка 2020.
  22. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года. Город Минск Архівавана 15 лютага 2020.
  23. а б Сообщение о проведении выборов депутатов в Могилевский городской Совет депутатов 18 февраля 2018 года Архівавана 20 верасня 2021.
  24. СВЕДЕНИЯ о результатах голосования на парламентских выборах в Беларуси. Могилевская область, 2019 г. Архівавана 20 верасня 2021.
  25. ALDE Member Parties
  26. Мининформ ответил на петицию о вынесении предупреждении газете «СБ. Беларусь Сегодня». Hrodna.life — русская версия. 2020-07-01.
  27. ПСП рекомендует голосовать против всех, демократическим силам начать консультации, а властям отказаться от насилия и начать диалог" // Партия свободы и прогресса, 31 июля 2020. Архівавана 24 лістапада 2020.
  28. За альтернативный демократический выбор! | Гражданский форум" // Гражданский форум, 5 августа 2020 г. Архівавана 5 снежня 2020.
  29. Демократическая общественность: победу одержала Светлана Тихановская, Лукашенко должен уйти // Борисовские новости. 14 августа 2020.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць