Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд
Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд (руск.: Владимир Владимирович Новосяд; нар. 12 красавіка 1968, Кіеў) — беларускі грамадскі дзеяч, палітык.
Уладзімір Уладзіміравіч Навасяд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 красавіка 1968 (56 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
Стваральнік студэнцкай арганізацыі «Студэнцкі саюз»[заўв 1] (кан. 1980-х). Адзін з заснавальнікаў Рэспубліканскага студэнцкага саюза[заўв 2][крыніца?].
Дэпутат гарсавета г. Магілёва (1990—1996), адзін з ініцыятараў стварэння аддзела па справах моладзі ў г. Магілёве (1993)[заўв 3] і яго кіраўнік (1993—1995)[крыніца?]. Дэпутат Вярхоўнага Савету XIII склікання (1995—1996), намеснік старшыні Камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і самакіраванню. Адзін з заснавальнікаў фракцыі «Грамадзянскае Дзеянне» (1995)[заўв 4][крыніца?]. Пасля канстытуцыйнага крызісу і рэферэндуму звольнены з Вярхоўнага Савету з фармулёўкай «па скарачэнні штатаў» (1996)[крыніца?].
У 1995 г. стварыў[крыніца?] і ўзначаліў Рэспубліканскую моладзевую арганізацыю «Грамадзянскі форум». У 1997 г. — ініцыятар стварэння першай моладзевай кааліцыі пад назвай «Маладая Беларусь»[крыніца?].
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II склікання ад Ленінскага раёна г. Мінска (з 2000). Член сталай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве і самакіраванні. Выносіў[заўв 5] на разгляд Парламенту шэраг законапраектаў: «Аб альтэрнатыўнай службе», «Аб ашчаджэннях грамадзян», блок паправак у закон «Аб статуце Палаты прадстаўнікоў» і інш.[1]
Падчас выбараў у мясцовыя саветы у 2003 г. выкрывая фальсіфікацыі, якія не дазволілі яго памочніку А.Мельнікаву атрымаць пасаду дэпутату Мінскага гарсавету [2].
Да ўдзелу ў парламенцкіх выбарах 2004 г. і мясцовых выбарах 2007 г. не быў дапушчаны выбаркамам. Падчас парламенцкіх выбараў 2008 г. не быў зарэгістраваны ў якасці кандыдата, але дамогся аднаўлення регістрацыі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі[3].
Працуе, разам з аднадумцамі, над стварэннем партыі ліберальнай арыентацыі — Партыі свабоды і прагрэсу (ПСП) (з 2003, па стане на 2007 зарэгістравана не была)[4].
У 2008 г. прымае удзел у парламенцкіх выбарах. Балатуецца па Свіслацкай выбарчай акрузе у г. Мінску (мікрараёны «Серабранка» і «Лошыца»). Выступае супраць зняцця кандыдатаў ад апазіцыі перад днем галасавання[5]. Падчас парламентскай кампаніі жорстка канфліктуе з кандыдатам «ад улады» Г.Давыдзька. Канфлікт дайшоў да пагроз з боку Давыдзькі «пасадзіць» Навасяда[6]. Па выніках выбараў дэпутатам не стаў[7].
Заўвагі
правіць- ↑ «Студэнцкі саюз» паўстаў як альтэрнатыва камсамольскай арганізацыі ВНУ і дамагаўся развіцця студэнцкага самакіравання.
- ↑ Рэспубліканскі студэнцкі саюз — арганізацыя, што мела на мэце арганізаваны выступ супраць манаполіі камсамолу і КПСС у навучальных установах Беларусі.
- ↑ Першы падобны аддзел ў Беларусі. Пры аддзеле існавала Рада грамадскіх арганізацый, якая вырашала пытанні рэалізацыі моладзевай палітыкі ў горадзе.
- ↑ «Грамадзянскае Дзеянне» — фракцыя ў ВС XIII склікання на чале з Багданкевічам.
- ↑ Пры падтрымцы моладзі з «Грамадзянскага Форума».
Крыніцы
правіць- ↑ Владимир Новосяд: Неразрешимых проблем нет. Есть дефицит времени («Молодежный проспект». Спецвыпуск «Новости Серебрянки». № 6 (100). Ноябрь 2002)(недаступная спасылка)
- ↑ «Авось» выносит (БелГазета № 14 от 12.04.04) Архівавана 6 ліпеня 2011.
- ↑ ЦИК зарегистрировал бывшего депутата кандидатом в депутаты Палаты представителей будущего созыва (interfax.by 04.09.2008) Архівавана 6 ліпеня 2011.
- ↑ Скоро в Беларуси либералов будет не меньше, чем социал-демократов(недаступная спасылка), В Белоруссии невозможно зарегистрировать партию(недаступная спасылка), Не до либералов, В Белоруссии создана «Партия свободы и прогресса»(недаступная спасылка), В Минске проходит повторный учредительный съезд Партии свободы и прогресса Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Дэбаты «Свабоды»: А.Янукевіч супраць У.Навасяда (Радыё «Свабода»; 23.09.2008)
- ↑ Действующий депутат обещал «посадить» «нищего» кандидата от оппозиции (AFN, 24.09.2008)
- ↑ У Владимира Новосяда украли победу, а затем ещё 10 % голосов (Новости Беларуси. Новости ГФ и ПСП; 01.10.2008) Архівавана 6 студзеня 2009.
Спасылкі
правіць- Сайт арганізацыйнага камітэта па стварэнні Партыі Свабоды і Прагрэсу Архівавана 13 кастрычніка 2012.